Кашляем-чихаем
Задать вопрос психологу Игорю Викторовичу Теряеву
Наша «жалобная книга»
Позаботимся об усатых-хвостатых
Криминал и происшествия |
16.11.2011
Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрдСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
В Друе сгорел бар Браславского райпоСегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...
|
14.11.2011
Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходныеПять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...
|
11.11.2011
Витебчанку поймали с 2,4 г героинаВитебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...
|
11.11.2011
В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничествоВ Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...
|
9.11.2011
История большого обманаСветлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...
|
9.11.2011
Кровавое застольеВитеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...
|
16.11.2011
Наращивание ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Барбершоп МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Маникюр МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Депиляция МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Ламинирование ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Балаяж МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
17.11.2011 | КультураТематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзiПравопорядок
О работе милицииЭкологический вестник
“Природа и мы”Частное дело
Страница о людях предприимчивыхНаша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медикиСпортивный клуб
Новости спортаДобры быт
Для сапраўдных гаспадароўСвае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаўМестное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Ноябрь 2011 (118)
Октябрь 2011 (267)
Сентябрь 2011 (243)
Август 2011 (264)
Июль 2011 (240)
Июнь 2011 (232)
Опрос сайта
Новости Беларуси
20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...
Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль
19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...
В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда
19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...
9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"
19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...
Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд
18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...
Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми
18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Гостиницы калининграда
- Расписание авиарейсов. Подробно о развлечениях и обслуживании.
- go2kd.ru
- Поручни для инвалидов
- Календарь выставок, объявления и др.
- ferrum-stairway.ru
УСЕ ЛЕПШЫЯ СЛОВЫ I СПРАВЫ — ПОЛАЦКУ
Помнік князю Андрэю Полацкаму.
Самы старажытны горад нашай краіны адсвяткаваў сваё 1147-годдзе, атрымаўшы да дня нараджэння шмат цудоўных падарункаў і прызнанняў у любові ад сваіх жыхароў.
Сёлетнія святкаванні былі прысвечаны Году роднай зямлі і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, і гэта падкрэсліў велапрабег Полацк–Мінск з сімвалічнаю назваю «Агонь Перамогі». 28 мая на плошчы Свабоды палачане выправілі ў шлях дванаццаць вопытных спартсменаў – сяброў клуба аматараў веласпорту, якія выступілі ініцыятарамі беспрэцэдэнтнай акцыі. Пераадолеўшы 240 кіламетраў, веласіпедысты прыехалі ў сталіцу, усклалі кветкі да абеліска на плошчы Перамогі і запалілі факел ад Вечнага агню, каб потым прывезці яго дадому – да помніка Вызваліцелям Полацка.
30 мая ўдзельнікаў велапрабегу на чале з дырэктарам ДЮСШ двойчы майстрам спорту СССР Леанідам Сіняўскім і майстрам спорту СССР Міхаілам Піскуновічам вітаў увесь Полацк. З акцыі «Агонь Перамогі» пачалося традыцыйнае ўрачыстае шэсце, прысвечанае Дню горада. Наперадзе святочнай калоны неслі сцяг Полацка, факел з агнём і сшытае актывістамі БРСМ «Палатно Перамогі», далей крочылі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі лепшых працоўных калектываў, моладзь. А разам з імі – госці з гарадоў-пабрацімаў Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Латвіі, Швецыі. Па цэнтральным праспекце Полацка, якому нядаўна прысвоілі імя Францыска Скарыны, пад вітальныя воплескі жыхароў калона прайшла на плошчу Свабоды, дзе была ўсталявана галоўная сцэна свята.
Каб павіншаваць палачан, на яе ўзняліся старшыні гарвыканкама Уладзімір Тачыла, гарадскога Савета дэпутатаў Вольга Ждановіч, архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, член Савета Рэспублікі Валерый Рабец і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Пётр Южык. Усе яны гаварылі аб выключнасці Полацка як першай сталіцы беларускай дзяржавы, духоўнага і культурнага цэнтра краіны, дзе жывуць сапраўдныя патрыёты сваей Радзімы, здольныя працаваць так, каб іх родны горад з кожным днём рабіўся ўсё больш утульным і прыгожым.
З заклікам і надалей не здаваць узятых пазіцый, імкнуцца да лідэрства, якое Полацку наканавана гісторыяй, да землякоў звярнуўся Уладзімір Тачыла. Ен абвясціў свята адкрытым. Сцяг Полацка паднялі дырэктар хлебазавода, занесенага на абласную і рэспубліканскую Дошкі гонару, Сяргей Лейчанка і пераможца рэспубліканскай і міжнароднай алімпіяд па хіміі Дзмітрый Мярзлоў.
Па традыцыі мэр горада правеў цырымонію ўзнагароджання палачан за поспехі ў працоўнай і творчай дзейнасці і адзначыў, што з кожным годам такіх людзей становіцца ўсё больш.
І сапраўды, да кожнага дня нараджэння палачане рыхтуюць любімаму гораду ўсе больш прыемных падарункаў. Сёлета напярэдадні свята ў горадзе адкрыліся новая аптэка, кавярня і салон па продажы аўтамабіляў. Але адной з самых адметных падзей стала адкрыццё скульптуры ў гонар Андрэя Альгердавіча – апошняга з дынастыі полацкіх князёў, які пражыў жыццё сапраўднага ваяра і загінуў у баі з мячом у руках у 74-гадовым узросце. Паказальна, што ўзведзены помнік па ініцыятыве і за сродкі дырэктара прыватнага прадпрыемства «Полоцкстройкровля» Аляксандра Лукашова, якому ўручана Ганаровая грамата гарвыканкама. Вобраз князя стварыў мінскі скульптар Ігар Голубеў, які нядаўна пераехаў жыць у Полацк, яму дапамагаў полацкі мастак Іван Іваноў, а адліта скульптура на полацкім заводзе «Тэхналіт», дзе пачалі асвойваць мастацкае ліццё.
Адчуць атмасферу старажытнасці прысутным дапамаглі ўдзельнікі народнага тэатра гістарычнага строю «Полацкі звяз», якія прадэманстравалі ўрывак са спектакля «Споведзь апошняга князя».
Яшчэ адной адметнасцю стаў удзел у свяце сяброў нядаўна створанага Полацкага зямляцтва, да якога належыць і дырэктар Нацыянальнага батанічнага сада акадэмік Уладзімір Рашэтнікаў. Ён падарыў роднаму гораду 40 дрэўцаў туі, што былі пасаджаны на цэнтральнай плошчы і стварылі алею землякоў. Дрэвы пусцяць карані ў зямлю, а вершалінамі ўзнімуцца да неба, злучаючы мінуўшчыну і будучыню старажытнага горада.
– Думкамі землякі заўсёды з Полацкам, бо ў гэтай зямлі – нашы вытокі, а цяпер тут будуць расці і нашыя дрэвы, – сказаў старшыня зямляцтва, галоўны дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» паэт Навум Гальпяровіч. У сімвалічнай акцыі прынялі ўдзел і кіраўнікі горада.
У рамках акцыі «Землякі» ў музеі беларускага кнігадрукавання адкрылася кніжная выстава, а ў цэнтры рамёстваў і нацыянальнай культуры – пастаянная экспазіцыя твораў заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, ганаровай грамадзянкі Полацка мастачкі Нінэль Шчаснай.
Штогод да дня горада палачане рыхтуюць новыя маштабныя праекты. Сёлета такім стаў першы ў рэспубліцы конкурс агнявых відовішчаў «Ноч агню». Лепшыя майстры гэтага жанру з Беларусі і Расіі падарылі гледачам незабыўнае феерычнае відовішча.
Не меншае захапленне жыхароў і гасцей горада выклікаў праект «Шэдэўры сусветнага мастацтва каля сцен старажытнай Сафіі», які трэці раз ажыццяўляўся пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і яго кіраўніка, таксама палачаніна, Уладзіміра Матвейчука.
Культурная праграма свята ўтрымлівала некалькі дзесяткаў разнастайных мерапрыемстваў. У сцэнічную пляцоўку ператварыўся ўвесь цэнтральны праспект, дзе дарылі сваё майстэрства гледачам лепшыя творчыя калектывы горада, выступалі паэты, працавалі мастакі, прадавалі свае вырабы майстры народнай творчасці. Усе ўрачыстасці праходзілі пад дэвізам «Полацк – лепшы на зямлі». Палачане не стамляліся прызнавацца ў любові свайму гораду, абяцалі і надалей берагчы яго святыні і памнажаць спадчынныя багацці.
2.06.2009
Просмотров: 1529
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: СВЯТА
Другие новости данной темы:
![]() |
ЗЕМЛЯКI ДАПАМОГУЦЬ ПОЛАЦКУ Што можа аб’яднаць пісьменніка, батаніка, спявачку і генерала? У Полацку вырашылі, што сімвалам такой лучнасці стане алея землякоў, якая з’явіцца да дня нараджэння горада ў маі. Сімвалічная акцыя вяртання да сваіх каранёў будзе адной з п ... Читать |
![]() |
У ПОЛАЦКУ – ДУША БЕЛАРУСІ Патрыярх беларускіх гарадоў атрымаў сертыфікат №1 аб наданні статуса «Культурная сталіца краіны» на 2010 год. Рэспубліканская акцыя з аднайменнай назвай стартавала ў Полацку 21 студзеня. Гэты дзень назвалі значнай падзеяй у жыцці ўсей ... Читать |
![]() |
ШОУ СА ШТУРМАМ ЗАМКА Магчымасць рэальнага падарожжа ў часе падарыў відавочцам другі фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон» – адзін з найбольш каларытных праектаў, прысвечаных 1147-годдзю Полацка. Арганізатарам фестывалю пры падтрымцы гарвыканкама выступіў тэатр гіст ... Читать |
![]() |
У гонар славутага земляка У Полацку і Полацкім раёне прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага мастака Івана Хруцкага, жыццё і творчасць якога непарыўна звязаны з гэтымі мясцінамі. Ушанаваць памяць знакамітага жывапісца прыехалі першы н ... Читать |