Кашляем-чихаем
Задать вопрос психологу Игорю Викторовичу Теряеву
Наша «жалобная книга»
Позаботимся об усатых-хвостатых
Криминал и происшествия |
16.11.2011
Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрдСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
В Друе сгорел бар Браславского райпоСегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...
|
14.11.2011
Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходныеПять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...
|
11.11.2011
Витебчанку поймали с 2,4 г героинаВитебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...
|
11.11.2011
В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничествоВ Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...
|
9.11.2011
История большого обманаСветлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...
|
9.11.2011
Кровавое застольеВитеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...
|
16.11.2011
Наращивание ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Барбершоп МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Маникюр МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Депиляция МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Ламинирование ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Балаяж МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
17.11.2011 | КультураТематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзiПравопорядок
О работе милицииЭкологический вестник
“Природа и мы”Частное дело
Страница о людях предприимчивыхНаша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медикиСпортивный клуб
Новости спортаДобры быт
Для сапраўдных гаспадароўСвае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаўМестное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Ноябрь 2011 (118)
Октябрь 2011 (267)
Сентябрь 2011 (243)
Август 2011 (264)
Июль 2011 (240)
Июнь 2011 (232)
Опрос сайта
Новости Беларуси
20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...
Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль
19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...
В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда
19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...
9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"
19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...
Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд
18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...
Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми
18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
СИМВОЛЫ ОБЛАСТИ — ГЕРБ И ФЛАГ
Со 2 июня 2009 года Витебская область обрела свою символику. В этот день Президент Беларуси подписал указ об учреждении герба и флага области, а также геральдических символов ряда ее городов и районов.
На недавней пресс-конференции, посвященной этому событию, председатель областного Совета депутатов Александр Атясов напомнил, что разработка геральдических символов области началась в 2004 году, но затем была приостановлена и возобновилась в январе этого года по инициативе губернатора Александра Косинца. Обсуждение того, каким быть гербу и флагу, велось в прессе, в постоянных комиссиях и сесии облсовета, на заседаниях облисполкома. В итоге за основу было решено взять герб Витебской губернии 1856 года. Александр Егорович признался, что в течение пяти месяцев работы над символикой области настольной книгой для него был фолиант известного геральдиста ХIХ века П. фон Винклера, в котором собраны все гербы Российской империи.
Теперь геральдические символы Витебской области будут использоваться на всех официальных мероприятиях наряду с Государственным гербом и флагом Республики Беларусь.
ГЕРАЛЬДЫЧНЫ ВЯНОК ВIЦЕБШЧЫНЫ СПЛЕЦЕНЫ
2 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ №277 «Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністратыўна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці». Зацверджаны 4 гербы і 11 флагаў, а таксама герб і флаг горада Віцебска ў новай рэдакцыі. Калі параўнаць геральдычныя сімвалы з кветкамі, дык можна сказаць, што такім чынам закальцаваны, заплецены геральдычны вянок Віцебшчыны. А самае адметнае тое, што ў ім з’явілася найбольш буйная і яркая кветка – герб Віцебскай вобласці. Трэба зазначыць, што да апошняга часу мы заставаліся адзіным вялікім рэгіёнам рэспублікі, які не меў сваіх геральдычных сімвалаў. Усе іншыя вобласці ўжо колькі гадоў таму пачалі ладзіць жыццё пад сваімі гербамі і флагамі.
Стварэнне геральдычных сімвалаў Віцебскай вобласці з асаблівай рупнасцю пачалося ў канцы студзеня – пачатку лютага гэтага года. Яе асабіста курыраваў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец. Рабочую групу па распрацоўцы герба, давядзенню да ладу ўсіх неабходных дакументаў праекта ўказа ўзначаліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў. Такая ўвага кіраўнікоў вобласці да геральдычнай справы выклікала і жывы рэзананс, і прыкрыя чуткі. Напрыклад, такія: «А што, мы ўжо ўсё перарабілі, ўсе праблемы павырашалі, каб толькі і займацца гербамі ды флагамі?» Гэтае папіканне сыходзіла ад недасведчаных людзей. Ствараць герб – не значыць усё кінуць-рынуць ды засяродзіцца на адным. У кожнай службы вобласці свой занятак, свая дзялянка, як кажуць. Да таго ж трэба разумець, што жыццё пад сваімі геральдычнымі сімваламі, у адухоўленай продкамі прасторы, якая адкрываецца і ў гістарычную глыбіню, зазвычай становіцца больш суладным.
Дарэчы сказаць, у аснову герба і флага Віцебскай вобласці былі пакладзены якраз жа іх гістарычныя папярэднікі. Тут былі дзве магчымасці заручыцца з мінулым: узяць за аснову герб Віцебскага ваяводства 1500 года ці герб Віцебскай губерні 1856 года. Кіраўніцтва вобласці вырашыла параіцца з грамадскасцю. Як толькі з’явіліся першыя выявы праекта герба, іх тут жа пачалі абмяркоўваць, удакладняць дэталі. У кожнай прыдатнай для гэтага аўдыторыі – на пасяджэннях аблвыканкама і пастаянных камісій абласнога Савета дэпутатаў, на сходах грамадскасці. Абласныя газеты «Народнае слова» і «Віцебскі рабочы» апублікавалі эскізы праекта герба і запрасілі да іх абмеркавання сваіх чытачоў (наперад скажу, што ўсе лісты, дасланыя ў рэдакцыі, былі вывучаны і прааналізаваны рабочай групай). Неўзабаве прайшла і тэлеперадача, таксама з запрашэннем да ўдзелу ў абмеркаванні герба. «Усё адно сціслы час, геральдыка патрабуе асаблівай разважлівасці...» – казалі скептыкі. Але і на гэты скепсіс у рабочай камісіі быў адказ. Справа ў тым, што распрацоўка герба і флага вобласці сёлета пачалася не з нуля. Яна была энергічным і рашучым працягам папярэдніх захадаў. Яшчэ ў 2004 годзе абласны выканаўчы камітэт стварыў камісію па распрацоўцы герба і флага Віцебскай вобласці, аб’явіў спецыяльны конкурс, у якім прынялі ўдзел як прафісійныя мастакі-геральдысты, так і аматары, і нават школьнікі. На жаль, тая работа не была даведзена да завяршэння, многія праекты не вытрымалі крытыкі, але сёе-тое засталося для ўважлівага вывучэння і аналізу. Быў пройдзены пэўны шлях, меўся карысны вопыт. Сёлетняе абмеркаванне закончылася тым, што на сесіі абласнога Савета 17 лютага дэпутаты адзінадушна зацвердзілі праекты герба і флага вобласці.
Што ж уяўляе сабой наш герб, калі апісаць, як прынята ў геральдыцы, ягоную выяву словамі. Дадзім зусім дакладнае азначэнне з Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вось яно:
«Герб Віцебскай вобласці ўяўляе сабой французскі шчыт, у чырвоным полі якога адлюстраваны сярэбраны вершнік у даспехах, які трымае ў правай руцэ над галавой меч, у левай – шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. Герб узвершвае вялікая залатая гарадская карона з пяццю зубцамі, знізу яго аточваюць дзве залатыя дубовыя галіны, перавітыя і злучаныя блакітнай ордэнскай стужкай».
Інакш кажучы, на французскім шчыце выява вершніка, якая ў старажытнасці атрымала назву «Пагоня». Зазначым, што гэта быў у свой час геральдычны сімвал полацкіх князёў, і калі славуты Аляксандр Неўскі займеў дачыненне да нашай зямлі, узяўшы ў жонкі полацкую князёўну Аляксандру (Параскеву), дачку Брачыслава, дык і ён выкарыстоўваў на сваёй пячатцы выяву ўзброенага мячом вершніка. Яе адлюстраванне дайшло да нашых часоў.
Дык чаму ж у аснову цяперашняга герба Віцебскай вобласці быў узяты не герб Віцебскага ваяводства 1500 года, а куды пазнейшы герб Віцебскай губерні 1856 года? Здавалася б, ранейшы герб больш прываблівае сваёй даўніной.
На адным з пасяджэнняў рабочай камісіі разглядаліся гістарычныя карты пачатку XVI стагоддзя. Віцебскае ваяводства ў той час мела тэрыторыю нават меншую, чым сённяшні Віцебскі раён. А Віцебская губерня ў сярэдзіне XIX стагоддзя ахоплівала значныя абсягі сённяшняй Віцебскай вобласці. Такім чынам «покрыў» пазнейшага герба больш адчувальны, шырокі, больш энергетычна напоўнены. А да таго ж і графічны стыль малюнка больш вытанчаны.
А цяпер некалькі слоў пра герб Віцебска. Для распрацоўкі яго новай рэдакцыі гарвыканкамам таксама была створана рабочая група на чале з на той час старшынёй гарадскога Савета дэпутатаў Мікалаем Арловым. Чаму ж узнікла неабходнасць у зменах графічнага стылю ды некаторых дэталяў гарадскога герба? Таму што за апошнія гады прыкметна змянілася нашае духоўнае светаадчуванне. Як вядома, на гербе Віцебска адлюстраваны ў профіль Збавіцель, а геральдычны шчыт з ягонай выявай трымаюць анёлы... Такім чынам, у пэўнай ступені герб уяўляе сабой абраз, мае прамыя асацыяцыі з царквой, а значыць, – з самымі шчырымі пачуццямі вернікаў. І трэба прызнаць, што на ранейшым гербе Віцебска, зацверджаным яшчэ ў 2004 годзе, трымальнікі геральдычнага шчыта больш нагадвалі падлеткаў-спартсменаў з напружанымі перад спаборніцтвамі тварамі і мускуламі, чым анёлаў з іх лагоднымі позіркамі Божых служак. Пагадзіцеся: за апошнія гады мы сталі больш свядомымі ў рэлігійным жыцці, больш прыхільнымі да людзей царквы, дык як не ўлічыць гэтыя абставіны!
Апроч таго, на старым гербе, вядомым па кнізе А. Сапунова, своеасаблівай рысай, якая падкрэслівае выяву Збавіцеля, з’яўляецца «...меч голый, червоный, што ся маеть разуметь кровавый». У двукоссі пададзена апісанне герба Віцебска ад 17 сакавіка 1597 года. І словы гэтыя трапна адлюстроўвалі свой час, калі на славянскіх землях то там, то тут узнікалі міжусобныя сечы. Але той час даўно паглынула імгла гісторыі, зусім не актуальнае сёння ягонае ідэалагічнае напаўненне. Ва Указе Прэзідэнта №277 ад 2 чэрвеня чытаем у апісанні герба Віцебска ў новай рэдакцыі: «…у ніжняй частцы шчыта адлюстраваны накіраваны вастрыём улева сярэбраны меч з залатой рукаяццю». Меч не зачахлёны, але ўжо не апоены крывёю, з астылай сталлю...
Усе астатнія гербы і флагі, зацверджаныя ўказам Прэзідэнта, вы можаце разгледзець на гэтай газетнай старонцы. Звярніце ўвагу, паважаныя чытачы, на герб і флаг вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна. Упершыню ў нас зацвярджаюцца геральдычныя сімвалы такога невялічкага паселішча. Як прыемна, што ў Пераброддзі памятаюць сваю багатую гісторыю, імкнуцца захаваць духоўную паяднанасць са сваімі далёкімі продкамі. Дык вось, магдэбургскае права, а з ім і герб, гэтая вёска атрымала аж у 1571 годдзе. У XIX стагоддзі тут пражывалі каля 3,5 тысячы чалавек. Няхай жа ладзіцца, набывае маладую сілу тутэйшае жыццё. Хацелася б пабываць на якой урачыстасці, святкаванні ў Пераброддзі ды пабачыць, як лунаюць у паветры вясковыя флагі, як красуецца на відным месцы герб.
Колькі слоў для больш поўнага разумення чытачамі апублікаваных ілюстрацый. Гербы, якія адлюстраваны на шэрагу флагаў, былі зацверджаны ўказамі Прэзідэнта значна раней і вось цяпер ляглі ў аснову новых геральдычных сімвалаў.
На завяршэнне зробім невялічкі экскурс у мінулае. Першы герб на Віцебшчыне ў наш час быў зацверджаны ў 1994 годдзе. У Полацку ў старажытнасці пачыналася нашая дзяржаўнасць, адсюль пайшло і адраджэнне геральдычных традыцый Беларусі. Тут іх шануюць.
На сённяшні дзень свае гербы маюць усе райцэнтры вобласці, буйныя гарады і шэраг пасёлкаў. Амаль усе яны маюць і свае флагі. І работа над геральдычнымі сімваламі доўжыцца. Так што будзе з цягам часу і новы даробак.
Да падпісання Указа Прэзідэнта рэспублікі ад 2 чэрвеня 2009 года №277 (нагадаем, гаворка ў ім ідзе пра 4 гербы, 11 флагаў, герб і флаг Віцебска ў новай рэдакцыі) былі ўжо зацверджаны 33 гербы і 15 флагаў. Вось такі атрымаўся вянок геральдычных кветак-сімвалаў нашай Віцебшчыны. Цяпер ужо зусім звыкла ўбачыць выяву герба на якой стэле пры ўездзе ў раён, у самім райцэнтры, вядома ж, у кабінеце старшыні райвыканкама. І ўсё ж яшчэ трэба шмат і шмат зрабіць для пашырэння выкарыстання нашых геральдычных сімвалаў. І тут не лішне павучыцца ў заходнееўрапейскіх краін, дзе маюць больш гістарычна заглыбленыя геральдычныя традыцыі. Я не аднойчы звяртаў увагу: калі прыязджае якая афіцыйная замежная дэлегацыя з буйнога ці малога горада, дык пры абмене сувенірамі з нашымі прадстаўнікамі ўлады госці найперш уручаюць прыгожа аформленую выяву свайго герба. Не трэба думаць, што ўсё гэта фармальна, што жыццё цячэ толькі па сваіх прагматычных законах. Геральдычныя сімвалы, як і любыя іншыя, наўпрост злучаны з нашай душою, са светам нашых думак і пачуццяў. Дык не будзем збядняць, прыніжаць, спрошчваць гэты ўплыў на кожнага з нас і на грамадства ў цэлым.
11.06.2009
Просмотров: 1380
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: Официально
Другие новости данной темы:
![]() |
Новыя кветкі ў геральдычным вянку Віцебшчыны Напрыканцы мінулага года выйшаў у свет «Геральдычны вянок Віцебшчыны», гербоўнік, пад вокладкай якога сабраны ўсе выявы афіцыйна зацверджаных гербоў і флагаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак нашай вобласці. Калі быць з ... Читать |
![]() |
Гербоўніка вянок У абласной бібліятэцы імя Леніна адкрылася выстава, на якой прадстаўлены гербы населеных пунктаў Віцебскай вобласці. Прэзентуючы гербоўнік, начальнік аддзела па архівах і справаводству галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Сяргей Рублеўскі адзначыў ... Читать |
![]() |
Пра што раскажа герб мясцовасці У Полацкай цэнтральнай бібліятэцы імя Скарыны адкрылася выстава геральдычных сімвалаў Віцебшчыны, якая адразу прыцягнула ўвагу наведвальнікаў. Па дарозе ў Верхнядзвінск, Лепель ці Бешанковічы нас сустракаюць геральдычныя сімвалы гэтых паселішчаў. Яны &n ... Читать |
![]() |
«Геральдычны вянок Віцебшчыны» Толькі што ў абласной друкарні пабачыла свет цікавае выданне – гербоўнік Віцебшчыны. У ім змешчаны выявы і апісанні 37 гербаў і 26 флагаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак вобласці (1994 – 2009 гг.), расказваецца пра гіс ... Читать |