nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Тэкст павінен быць займальным, захапляць, браць у палон – менавіта з гэтых пазіцый, відаць, зыходзіў Мікалай Мароз, адпраўляючы да чытача свой раман «Папялішча – не тлен». Аўтар

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Ремонт iphone
  • Сеть мобильного сервиса. Информационный ресурс.
  • ymservice.ru
  • Прицел
  • Информация о компании. Предложение услуг по организации турниров.
  • redbay.ru
  • Получение технических условий
  • Энергетика и техника. Союз производителей нефтегазового оборудования.
  • rusenergogroup.ru

«ПАПЯЛIШЧА — НЕ ТЛЕН»

Тэкст павінен быць займальным, захапляць, браць у палон – менавіта з гэтых пазіцый, відаць, зыходзіў Мікалай Мароз, адпраўляючы да чытача свой раман «Папялішча – не тлен».
Аўтар нарадзіўся пасля вайны, аднак гісторыя обальскага падполля так яго захапіла, так узяла ў свае «гарачыя абдымкі», што ён у 2005 годзе з запалам пачаў збіраць архіўныя матэрыялы і ўспаміны па гэтай тэме. Хаця дваццаць апошніх гадоў служыў ёй раман Алеся Савіцкага «Обаль», М. Мароз прагнуў сказаць сваё, адметнае, у нечым, магчыма, і небясспрэчнае, але займальнае. Каб чыталася і хацелася чытачу яшчэ не раз узяць кнігу ў рукі. Ці дамогся гэтага пісьменнік?
У творы дзве сюжэтныя лініі. Адна праходзіць праз лёсы падпольшчыкаў, дзейнасць падполля ў Обалі. Тут боль ад баявых няўдач, тут бязмежжа радасці, калі дасягнута задуманае (як вось напрыканцы кнігі, калі падпальваецца электрастанцыя, палаюць дзесяткі тон ільновалакна, падрыхтаванага для адпраўкі ў Нямеччыну).
Але спачатку быў боль. То чырвонаармейца не ўратавалі – гэта мучыць і Фрузу Зянькову, і яе сяброўку Валю Шашкову, то ў нашых «ястрабкоў» не хапае духу ў паветраным баі над Обаллю, то гэта правакацыйная нямецкая лістоўка пра загараджальныя атрады, пра «чорныя варанкі». Тонка, без маралізму пададзена карціна няўдалага падрыву лесапілкі Федзем Слышанковым. «Ён стаяў у кустах, дрыжаў ад холаду і гневу на самога сябе. «Вось дык пастараўся!» – кляў сябе рознымі словамі. А на мокрую росную траву... цурком сцякала са штаноў, з кашулі рачная вада. Ён ірвануўся назад, зноў кінуўся да ракі, каб плысці...», але згледзеў вартавога і адумаўся. Ён быў ужо не той, учарашні, які мог безразважна кінуцца ў бой, ён зразумеў, што не справіўся і што няма сэнсу рызыкаваць. Праўда, калі Зянькова ўзялася яго распякаць, агрызнуўся, нават дазволіў сабе няўхвальна падумаць пра кіраўніка падполля. Наогул жа як і Федзя, так і Валодзя, Жэня Езавітавы, сёстры Лузгіны – усе, каго «прапусціў» у кнізе пісьменнік, не выглядаюць ідэальнымі, звышнатуральнымі героямі. Яны звычайныя людзі, са слабіною і нервамі, са сваім жыццём.
Другая сюжэтная «сцежка» – партызаны, іхні боль і суцяшэнні. Яна часта крыжуецца з першай і зліваецца ў адну бойкую дарогу, асвечаную радасцю перамог. І няхай твор успрымаецца абарваным, разлічаным на чытацкае дамысленне, усё роўна па настроенасці тэкста адчуваецца прывольнае дыханне канца вайны. Чытаючы пра нягоды партызанскага жыцця, быццам сам трапляеш у зямлянкі ці ляжыш за пагоркам і бачыш, як наступае на цябе фашыст, адчуваеш, як пачашчаецца пульс, халадзеюць рукі. Праўда, здараюцца ў кнізе і месцы не абавязковыя, і не зусім выразна акрэсленыя вобразы.
Дарэчы было б прадоўжыць пра камісара атрада Антона Сіпко – вобраз рэальны, насычаны цікавымі дэталямі.
А як цёпла пададзена размова вясковай гаспадыні і Сіпко! Яна – чулая жанчына, удзячная за ласку з даваеннага 1938-га, калі прыходзілі разбірацца з яе гаспадаром як ворагам народа і Антон Уладзіміравіч заступіўся за сям’ю. Яшчэ адзін яркі эпізод – дзе камісар ганьбіць празмерна ваяўнічага крытыка ў партызанскім стане.
Кніга – мастацка-дакументальная, а значыць, аўтар (Мікалай Мароз – мой калега, намеснік галоўнага рэдактара шумілінскай раённай газеты «Герой працы») меў права і на вымысел, і на фантазію. Адно каб фантан гэтай фантазіі не нашкодзіў рэальным героям! А шкоды, на маю думку, няма.
Обальскае падполле, як вядома, дзейнічала ў цеснай сувязі з партызанамі. Ланцужок «падпольшчыкі – дыверсійная група атрада» быў трывалы і надзейны. Кіраваў дыверсіямі Барыс Маркіянаў, таксама, як і Антон Сіпко, постаць каларытная. У кнізе ён мяккі і спагадлівы чалавек, смяльчак і рызыкант, паважаны сярод партызан.
Істотную «вагу» маюць у рамане дзённікавыя запісы Ніны Азолінай. Гэта па сутнасці споведзь перад таварышамі па зброі, перад тымі, хто будзе жыць пасля. «Такое прадчуванне, што памру маладой. І ад гэтага і боязна, і радасна. Гэта, магчыма, шчасце...» – вытрымка з апошняга, перад самым арыштам, запісу падпольшчыцы, датаванага 20 жніўня 1943 года. І няхай дзённікавая нізка – аўтарскі вымысел (дзённік патрыёткі так і не знайшлі), галоўнае – ён пераканальны, быццам напісаны рукой Ніны.
Шмат ганебнага і брыдкага ў вайну было ад здраднікаў і калабарацыяністаў, нашкодзілі справе і такія, як «асабіст» Спірыдонаў. Ці магло быць так неадназначна ў жыцці, як паказана ў кнізе? Безумоўна...
Нямала ў творы алегарычнага. Прырода апісана з любоўю і сакавіта. Арганічна ўплецены ў сюжэт разважанні пра царкву ў Обалі, пра тое, што Марыя Лузгіна ні разу не пабыла ў намоленых скляпеннях, а прывядуць яе сюды ворагі – гвалтоўна, каб расстраляць.
Асобная гаворка – пра мову твора. У цэлым яна каларытная, багатая, аўтар умела карыстаецца дыялектызмамі. Наколькі мне вядома, да празаіка не адразу прыйшла назва са словам «папялішча», толькі напрыканцы працы над раманам. Сапраўды: родны дом, бацькаўшчына, палаючая агнём змагання, для падпольшчыкаў Обалі не пусты гук. І мы, чытачы, ведаем, што яна адрадзілася з папялішча, дзеля гэтага рызыкавалі, гінулі яе сыны і дочкі.
Раман Мікалая Мароза «Папялішча – не тлен», безумоўна , заслугоўвае чытацкай увагі. Гэта прыкметны ўнёсак у ваенную мастацкую дакументалістыку – з сучасным, дзесьці неардынарным позіркам на мінуўшчыну, без ранейшай ідэалагічнай зашоранасці.
16.06.2009
Просмотров: 1419
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
У Шуміліне адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная абмеркаванню кнігі Мікалая Мароза «Папялішча – не тлен». Твор – пра обальскую падпольную арганізацыю «Юныя мсціўцы» ў гады Вялікай Айчыннай. ...
Жанчына напісала некалькі радкоў пісьма ў газету, але нахлынулі ўспаміны, цяжка стала дыхаць ад падступаючых слёз. Таму так і паслала тое пісьмо недапісаным, дзе выразна чытаўся толькі пытальны сказ: па якой прычыне такія жорсткія дзеці?..
У кнізе дзве часткі. Першая называецца «В поисках сокровищ». Тут аўтарка, як спецыяліст-псіхатэрапеўт, у форме дзённіка даступнай мовай распавядае пра адмоўныя з’явы ў нашым грамадстве: п’янства, наркаманію, курэнне, псіхічную ...
Няпросты час перажывае зараз наша родная мова. З аднаго боку, яе спрабуюць адрадзіць, з другога – усё больш забываюцца на яе. Адзінкі гавораць па-беларуску ў побыце, ды і на працы, можа, толькі тыя, каго прафесія абавязвае – журналісты белар ...