nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

У першыя гады савецкай улады тэрыторыя Беларусі адыходзіла то адной, то другой дзяржаве. Калі межы больш-менш усталяваліся, для іх аховы савецкім урадам была створана мытная служба. А на В

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

ЯКIМ БЫЎ ПАЧАТАК МЫТНАЙ СЛУЖБЫ

У першыя гады савецкай улады тэрыторыя Беларусі адыходзіла то адной, то другой дзяржаве. Калі межы больш-менш усталяваліся, для іх аховы савецкім урадам была створана мытная служба. А на Віцебшчыне для гэтай мэты бальшавікі арганізавалі Паўночна-Заходнюю мытную акругу. Праіснавала яна нядоўга: з кастрычніка 1920 да ліпеня 1922 года – і тым не менш яе дзейнасць адлюстравалася ў салідным стосе дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці. Гэта шэсць з паловай дзесяткаў архіўных спраў.
Супрацоўнікі мытнай службы Паўночна-Заходняй акругі ахоўвалі эканамічныя інтарэсы рэспублікі на мяжы з Польшчай і Латвіяй. Акруга дзялілася на 5 мытных наглядаў, цэнтрамі якіх былі Востраў, Себеж, Дрыса, Полацк і Лепель. У кожным наглядзе – паблізу памежных вёсак – знаходзіліся пастаянныя мытныя пункты. Таксама ахоўваць мяжу дапамагалі «лятучыя» мытныя пункты, гужавыя пасты і спецыяльныя агенты, якія інфармавалі службоўцаў пра ўсе падзеі ў наваколлі. Апошніх мытнікі ўтрымлівалі за кошт уласнага заробку, і толькі ў пачатку 1922 года было вырашана аплачваць паслугі такіх агентаў цэнтралізавана.
Мытнікі павінны былі весці прыём затрыманых на мяжы кантрабандных тавараў, змагацца з незаконным гандлем, прапускаць падарожнікаў і бежанцаў, наглядаць за дарогамі, пераправамі і ляснымі сцежкамі.
У тыя часы мытнікі мелі шмат праблем. Вось вытрымка з пратакола пасяджэння ўпраўлення акругі: «...умовы мытнай службы настолькі цяжкія, што вопытныя маладыя супрацоўнікі пакідаюць службу і пераходзяць у іншыя ўстановы, прычым зыход свой супрацоўнікі тлумачаць яшчэ і тым, што яны маюць дрэнны паёк і не атрымліваюць рыштунку, які не ў стане набыць за свой заробак».
На мытнях не хапала людзей, каб стварыць дастатковую колькасць спецыяльных пунктаў, кантраляваць азёры і балоты, па якіх узімку пракладваліся шляхі для кантрабандных тавараў. Мытнікі ж, у адрозненне ад парушальнікаў, часта не мелі зброі, таму не заўсёды маглі затрымаць зламыснікаў.
Штодня яны адчувалі на сабе азлобленасць з боку мясцовых жыхароў. Мала таго што ахоўнікі эканамічнага парадку заміналі кантрабанднаму гандлю вяскоўцаў, дык з прычыны дрэннага забеспячэння вымушаны былі харчавацца за іх кошт, рабуючы прыватныя гаспадаркі. А тым часам на процілеглым баку мяжы латышы панаадчынялі абменных крамаў, вабячы да сябе беларускіх жыхароў. Палякі пайшлі яшчэ далей. Пра іх вынаходніцтвы сведчаць радкі архіўных дакументаў: «Шмат кантрабанды, асабліва соды, солі, сахарыну, спіртных напояў, прывозіцца польскімі дэлегатамі ў сваіх падводах, якія прыбываюць на станцыю Негарэлае (сёння – гарадскі пасёлак Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці – К. К.) для абмену ваеннапалонных. Разам з прадуктамі харчавання для іх паступае і кантрабанда. Падводы гэтыя да сённяшняга дня не аглядаліся нашымі ўладамі».
Цяпер пра тое, што ў пачатку 1920 гадоў называлі сур’ёзным словам «кантрабанда». Да прыкладу, у снежні 1921 года трое мужчын спрабавалі пранесці на нашу тэрыторыю 9 кг сахарыну, каля 1 кг цукровага пяску, 4 пары падэшваў для ботаў і адзін... сцізорык. Спіс кантрабандных тавараў можна прадоўжыць: з-за мяжы везлі і неслі мужчынскія, жаночыя і дзіцячыя боты, хусткі, панчохі і падвязкі да іх, насоўкі, абрусы, суконную і аксамітавую тканіну, скуру для абутку, гузікі, свечкі, мыла, грабеньчыкі, карэнне цыкорыю і нават іудзейскія малітоўнікі, паколькі ў тыя часы ў нашых мястэчках жыло шмат яўрэяў.
Дарэчы будзе заўважыць, што спіс тавараў, якія вывозілі ад нас праз мытныя пункты Паўночна-Заходняй акругі, больш салідны. Гэта лён у разнастайным выглядзе, бензін, будаўнічыя матэрыялы, футра, «старыя кнігі» і царкоўныя званы.
20.06.2009
Просмотров: 1106
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Сёлета, напярэдадні святкавання 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, усе дзяржаўныя архівы вобласці – у Віцебску, Полацку, Оршы і Глыбокім – наладзілі выставы, прысвечаныя Вялікай Перамозе. Прапанавалі на агл ...
1926-ы год. Віцебск – цэнтр адной з акруг БССР. У краіне вось-вось павінны разгарнуцца індустрыялізацыя і калектывізацыя. А жыхароў горада хвалююць побытавыя праблемы. Сродкам выяўлення такіх клопатаў сталі артыкулы, змешчаныя ў той час у акру ...
Калі едзеш па шашы Віцебск – Смаленск, перад самым мястэчкам Лёзна можна заўважыць стракатую шыльду «Аграгарадок Адаменкі». Мясцовым жыхарам вядома, што тут знаходзіцца славуты сваёй гароднінай цэнтр гаспадаркі. Але далёка не кожны ведае ...
Карэспандэнт «НС» гутарыць з намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама – начальнікам аддзела па архівах і справаводству Сяргеем Рублеўскім. – Сяргей Васільевіч, як хутка багацеюць архіўныя сусекі?..