За выходные в Витебской области три человека погибли в ДТП
Паставы ў бліжэйшыя выхадныя будуць святкаваць сваё 600-годдзе. Першае пісьмовае ўпамінанне аб паселішчы прыпадае на 1409 год. Пачыналася яно з вёскі Пасаднік.Ёсць у гісторыі гарадка,
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 12.10.2011 |
|---|
| 12.10.2011 |
| 12.10.2011 |
| 12.10.2011 |
| 10.10.2011 |
| 30.09.2011 |
| 30.09.2011 |
Новости Витебщины
Жертв аварий пришлось деблокировать
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Функциональные наноматериалы
- Библиотека словарей. Календарь научных конференций и симпозиумов.
- pvdcoating.ru
МАЕ ЛЮБIМЫЯ ПАСТАВЫ
Паставы ў бліжэйшыя выхадныя будуць святкаваць сваё 600-годдзе. Першае пісьмовае ўпамінанне аб паселішчы прыпадае на 1409 год. Пачыналася яно з вёскі Пасаднік.
Ёсць у гісторыі гарадка, асабліва найноўшай, адна адметнасць, пра якую хочацца расказаць. На працягу шасці стагоддзяў існавання Паставы не міналі войны. Але гарадок заставаўся неяк убаку, тут не адбывалася вялікіх бітваў.
А вось ХХ стагоддзе зрабіла яго мілітарным паселішчам. Да пачатку Першай сусветнай вайны тут штолета наладжвалася конная падрыхтоўка афіцэраў расійскага Генеральнага штаба, праводзіліся паляванні (конна, з сабакамі), прыязджалі вялікія князі. У час Першай сусветнай вайны тры гады нямецка-расійскі фронт праходзіў па ўскрайку мястэчка. Але яно няшмат пацярпела. З тых часоў захаваліся шматлікія жалезабетонныя доты на ўскраіне горада. Дарэчы, ёсць фотаздымак, зроблены ў 1918 годзе на мітынгу з прычыны заканчэння Першай сусветнай. На ім на цэнтральнай плошчы прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, розных канфесій: каталікі, праваслаўныя, мусульмане, іудзеі.
У час грамадзянскай вайны Паставы таксама ўцалелі. Праходзілі тут коннікі легендарнага Гая. У ваколіцах былі невялікія сутычкі іх з польскай арміяй. У цэнтры горада і сёння захаваўся помнік польскім жаўнерам, якія ў той час загінулі. Амаль дваццаць гадоў мястэчка знаходзілася ў складзе гэтай дзяржавы, тут дыслацыраваўся ўланскі полк – часць у польскай арміі адметная і досыць значная, як цяпер кажуць, элітная.
Другая сусветная вайна амаль не закранула мястэчка. У 1939-м практычна без баёў з польскімі войскамі прайшла тут на захад Чырвоная Армія. У 1941-м таксама без баёў прайшлі на ўсход немцы.
Быў ля Пастаў ваенны аэрадром. Яго бамбілі. У адным з ваенных мемуараў мне давялося прачытаць, што толькі адзін самалёт здолеў узняцца з гэтага аэрадрома і вылецець у бок Масквы. І ў 1944 годзе, у час вызвалення, значных баявых дзеянняў ля Пастаў не вялося. Падарвалася на міне машына з двума нашымі вышэйшымі афіцэрамі. Як памяць аб іх стаіць помнік на цэнтральнай плошчы.
У пасляваенны час тут стаяў полк унутраных войскаў – па лясах яшчэ шмат было ўзброеных людзей з рознай ідэалогіяй, ды і проста бандытаў. А потым была раскватаравана 45-я гвардзейская Звенігародская танкавая дывізія. А дывізія – гэта больш за 300 танкаў, гарматы, іншая тэхніка. Казармы для асабовага складу, дарэчы, былі і ў палацы Тызенгаўза – помніку архітэктуры, які сёння ў многім вызначае аблічча горада. Увогуле Беларуская ваенная акруга ў складзе Узброеных Сіл СССР заўсёды лічылася самым буйным, самым баяздольным злучэннем. Так што не толькі Паставы, а і дзесяткі гарадоў і гарадкоў Беларусі маглі пахваліцца прысутнасцю буйных вайсковых гарнізонаў. І ўсё ж мінулае нашага гарадка унікальнае.
У 1960 годзе па ініцыятыве М. Хрушчова праводзілася скарачэнне арміі і 45-ю танкавую дывізію расфарміравалі. Але пасля гэтага мілітарызацыя нашага райцэнтра не закончылася. У ваколіцах Пастаў сталі працаваць... данецкія шахцёры. Што маглі яны рабіць на нашай полацкай нізіне, дзе ні пра якія выкапні, акрамя торфу, і размова не вялася? Шахцёры працавалі мэтанакіравана і спрактыкавана. І ўжо ў 1963-м на баявое дзяжурства былі пастаўлены ядзерныя ракеты стратэгічнага прызначэння. У гарадку размясціліся штаб, вучэбны цэнтр і іншыя падраздзяленні, а ў блізкім і далейшым наваколлі – палкі дывізіі ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння. У той час больш грознай зброі ў свеце не было. Такая балістычная ракета мела магчымасць дасягнуць любой кропкі на зямным шары. І несла яна ў сабе ядзерныя зарады, якія ў разы перавышалі зарады сумна вядомых атамных бомб, узарваных над Хірасімай і Нагасакі. Ішла халодная вайна, і СССР у ёй, дзякуючы менавіта гэтым войскам, стаў калі не пераможцам, то галоўнай стрымліваючай сілай.
Былы афіцэр ракетнай дывізіі, які папрасіў не называць яго імя, узгадвае: «Зброя была такой, што ад яе на час халоднай вайны проста не мелася паратунку. Сакрэтнасць – найвышэйшая. Баявую галоўку ракеты асбслугоўвалі пяць афіцэраў, стартавую частку – чатырнаццаць. Салдаты тэрміновай службы сюды не дапускаліся. Усе, зразумела, давалі адпаведную падпіску аб нераспаўсюджванні звестак, якія нам былі вядомы. Але мы мала што і ведалі. У нас было камандаванне арміі, якое знаходзілася ў Смаленску. А над ім – ужо Масква».
У пачатку 90-х ракетная дывізія войскаў стратэгічнага прызначэння пакінула абшары Пастаўшчыны і суседніх раёнаў. Як журналіст я быў сведкам гэтага вываду. Тагачасны камандзір дывізіі за ўзорныя дзеянні атрымаў званне генерала. Сёння дывізія, калі яна яшчэ існуе, кватаруе недзе ў Сібіры. А тое, што пасля яе засталося (будынкі, пад’язныя шляхі, іншая інфраструктура), пэўны час было ў заняпадзе. А цяпер тэрыторыі выкарыстоўваюцца рознымі дзяржаўнымі, кааператыўнымі і прыватнымі арганізацыямі.
Трэба зазначыць, што ў тыя дзесяцігоддзі нельга было зайсці ў краму, рэстаран, на танцпляцоўку, проста ступіць па гораду некалькі крокаў і не сустрэць чалавека ў пагонах. У мясцовых жыхароў не было ніякіх праблем са здачай жылля кватарантам. Спрэс гэта былі вайскоўцы. Але хуткімі тэмпамі пабудавалі два ваенныя гарадкі. Мой бацька быў сталяром у ваенным гарадку, маці ўсё жыццё адпрацавала ў вайсковай пральні.
Уся атмасфера жыцця невялікага гарадка, які тады не меў і 20 тысяч жыхароў, несла адбітак прысутнасці ваенных. Ці ў многіх раённых цэнтрах Беларусі ў тыя часы на 7 лістапада і 1 Мая праводзіліся ваенныя парады? А ў нас праводзіліся. І ішлі па вуліцах афіцэры, салдаты як у чорных ракетных, так і ў блакітных авіяцыйных пагонах. Іграў ваенны аркестр. Абаронцы! Прэстыж афіцэра быў вельмі высокі. А колькі дзяўчат з Пастаў і наваколля павыходзіла замуж за афіцэраў, пабывала ў розных краінах Варшаўскага дагавора!
І раптам для Пастаў наступіў своеасаблівы «дэфолт». У пачатку 90-х незалежная Беларусь адмовілася ад ядзернай зброі. Ракетную дывізію вывелі з нашых мясцін. Шмат афіцэраў, якія былі ўжо ў запасе ці мелі права на выхад у запас, засталося ў Паставах. Вельмі многія прапаршчыкі атрымалі вайсковыя пенсіі, а многія не пажадалі працягваць службу далёка ад дому і звольніліся з арміі. Сотні цывільных людзей страцілі работу. Доўгі час нашы Паставы займалі першае месца па беспрацоўю. Але зараз сітуацыя змянілася. Напрыклад, два ініцыятыўныя чалавекі – прапаршчык Бабічаў і падпалкоўнік Савіцкі – арганізавалі дрэваапрацоўку, выраб мэблі. Пачыналі справу ў сваіх прыватных гаражах. А сёння маюць прадпрыемства, якое займае былыя казармы і іншыя пабудовы авіяцыйных палкоў, будуюць новыя памяшканні. Дзякуючы дапамозе дзяржавы тут ужо арганізавана каля тысячы працоўных месц. А на пастаўскіх вуліцах і тратуарах, на прамысловых пляцоўках «вечнымі» насціламі ляглі тысячы пліт былой узлётна-пасадачнай паласы. Усё ідзе наперад.
Напамінкам аб ранейшай мілітарнасці Пастаў застаюцца танк на п’едэстале і баявы самалёт пры ўездзе ў горад. Але гэта толькі напамінак аб мінулым. Горад імкліва рухаецца наперад, у сваё сёмае стагоддзе.

30.06.2009
Просмотров: 1459
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Драўляны будынак былога касцёла ў вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна ўжо адмервае другое стагоддзе. Паводле раённай кнігі «Памяць», касцёл быў пабудаваны ў 1886 годзе ў характэрным для канца ХIХ стагоддзя спалучэнні класіцызму з элементамі «мадэрна» і «псеўд ...
Сустракаючы на вуліцах, у Доме культуры ці бібліятэцы гарпасёлка Езярышча гэтага ўсмешлівага чалавека ў гадах, цяжка паверыць, што на яго долю выпалі такія цяжкія выпрабаванні. Нарадзіўся Міхаіл Герасімаў за 5 кіламетраў ад мястэчка, у вёсцы Жукава. Б ...
У Бешанковіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваецца шмат экспанатаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх ёсць і не зусім звычайныя. Напрыклад, старэнькая скрыпка ў самаробным, ярка размаляваным футарале. Накрыўка яго знутры ўся ў ...
Сучасны выгляд маёнтка. Фота Аляксея Карайчанцава. На пачатку ХХ стагоддзя мястэчка Опса, што знаходзіцца ў 18 км на паўднёвы захад ад Браслава, выглядала інакш. На трохкутнай плошчы, так званым рынку, месціліся багатыя яўрэйскія крамы, якія гандлявал ...