nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Сённяшняй ноччу тысячы людзей адзначылі адно з самых любімых народных святаў – Купалле. Сотні вогнішчаў асвятлялі неба ў ваколіцах населеных пунктаў Віцебшчыны. Так ужо гістарычна

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

КУПАЛЬСКIЯ АГНI, ДЗЯВОЧЫЯ МАРЫ

Сённяшняй ноччу тысячы людзей адзначылі адно з самых любімых народных святаў – Купалле. Сотні вогнішчаў асвятлялі неба ў ваколіцах населеных пунктаў Віцебшчыны.
Так ужо гістарычна склалася, што Беларусь з’яўляецца ці не адзінай краінай у Еўропе, дзе рэлігійныя і народныя святы шырока адзначаюцца двойчы: па новым, грыгарыянскім, і старым, юліянскім, календары. Так што, у прыватнасці, на Купалле ў беларусаў ёсць дзве магчымасці загадаць жаданні – у ноч з 23 на 24 чэрвеня і з 6 на 7 ліпеня.
Гэтыя фотаздымкі мы зрабілі ў ваколіцах музея-сядзібы Іллі Рэпіна «Здраўнёва», дзе Купалле спраўлялі па грыгарыянскім календары. Як сказаў дырэктар музея Аляксей Сухарукаў, маглі б арганізаваць свята і па старым стылі, але не вытрымалі б канкурэнцыі з гарадскім пасёлкам Руба, дзе традыцыйна купаляць 6 ліпеня і куды збіраюцца людзі з усяго наваколля. У «Здраўнёве» ж святкавалі Купалле ўпершыню. Толькі некалькі гадоў назад латышская дыяспара адзначала тут Ліго (народнае свята, аналагічнае беларускаму Купаллю).
Навучэнцы Віцебскага вучылішча мастацтваў з аддзялення рэжысуры абрадавых святаў прадставілі тэатралізаваную пастаноўку. Галоўным рэжысёрам была Вольга Сяргеева, гэта яе дыпломная работа. Вольга вучыцца завочна, працуе ў Гарадскім цэнтры культуры, дзе кіруе дзіцячым гуртком эстраднага вакалу.
Усе чакалі купальскага агню. І нарэшце полымя зашугала ў неба. Вакол яго вадзілі карагоды, спявалі песні, некаторыя ўдзельнікі свята кідалі ў агонь запіскі са сваімі пажаданнямі. А потым дзяўчаты пайшлі да вады, каб запусціць вянкі. І хуткаплынная Дзвіна іх падхапіла.
Галоўнае, каб кожны з вянкоў прыбіўся да таго берага, які наваражыла дзявочае сэрца.
7.07.2009
Просмотров: 2000
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
З 10 па 19 студзеня па ўсёй Беларусі традыцыйна доўжыцца самы актыўны перыяд калядаванняў.У гэтыя дні музей-сядзіба Рэпіна «Здраўнёва» таксама запрашае на свята. Гасцей тут чакае не проста тэатралізаваная праграма, а сапраўдная «жывая ...
Віцябляне Аляксей і Ксенія Званковы сустракаліся шэсць гадоў, перш чым рашыліся на такі сур’ёзны крок, як шлюб. А дзеля большай надзейнасці сямейнага саюза замовілі народны абрад. У музеі-сядзібе І. Рэпіна «Здраўнёва» яго справілі для ...
Усяго месяц, як на гарадскім стадыёне Паставаў былі ўсталяваны тэнісныя корты, але яны ўжо займелі трывалую папулярнасць сярод гараджанаў. Кошт даволі дэмакратычны – 10 тысяч за гадзіну заняткаў...
Цэлая серыя культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў арганізавана сёлета для аграгарадкоў Докшыччыны. У раёне дванаццаць такіх населеных пунктаў. Чарговым па спісу ў мінулую нядзелю было Гняздзілава. Тут прайшло свята «Восеньскі Багач». Работнік ...