nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Чэрвень для вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна, размешчанай паміж азёрамі Абстэрна і Набіста, прайшоў пад знакам дзвюх адметных падзей. У пачатку месяца Прэзідэнт краіны зацвердзіў яе геральд

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Поризованный керамический кирпич
  • Кирпич, перлит, плитка, художественная керамика. On-line калькулятор.
  • belkirpich.ru
  • Мебель для прихожей
  • Каталог мебели для дома. Информация о продавцах, ценах, цвете, материале.
  • hallway.ru
  • Куплю эллиптический тренажер
  • Советы по выбору кондиционера. Спортивные товары.
  • plazasport.ru

ЗОРЦЫ НАД ПЕРАБРОДДЗЕМ ЗIХЦЕЦЬ!

Чэрвень для вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна, размешчанай паміж азёрамі Абстэрна і Набіста, прайшоў пад знакам дзвюх адметных падзей. У пачатку месяца Прэзідэнт краіны зацвердзіў яе геральдычную сімволіку. А 26-27 чэрвеня герб і сцяг самай «тытулаванай» вёскі Беларусі сталі атрыбутамі трэцяга фестывалю песні і фальклору «Перабродская зорка», які па праву можна лічыць візітоўкай гэтай мясцовасці.
Фестываль сабраў сваіх удзельнікаў у дзесятую пятніцу пасля Вялікадня. Па мясцовых паданнях даўней на Дзесятку ў Пераброддзе сцякаліся паломнікі з усёй акругі на грандыёзны фэст. Наладжваўся ён у гонар вяртання ў мясцовы храм іконы святой Велікамучаніцы Параскевы Пятніцкай. З гэтага года ўзноўлена ранейшая традыцыя на Дзесятку праводзіць святочную літургію і хрэсны ход з іконай вакол царквы. А потым святое набажэнства паступова перацякло ў свецкае свята, якое таксама мае глыбокі духоўны змест.
Адкрываючы фестываль, старшыня Перабродскага сельвыканкама Галіна Паўлоўская адзначыла, што вёска здаўна славілася не толькі сваімі краявідамі, але і слыннымі музыкамі і спевакамі. Народжаныя ў гэтым куточку з малаком маці ўбіралі ў сябе ўсё хараство песні. Фестываль – любімае дзецішча вяскоўцаў, у якое яны ўкладваюць душу. Менавіта дзякуючы гэтым людзям захоўваюцца мясцовыя культурныя традыцыі і набыткі.
Госці з Мінска, якія ўпершыню прыехалі ў Пераброддзе, адразу пераканаліся, што пераадолелі сотні кіламетраў недарэмна. Іх уразіла, з якім імпэтам і настойлівасцю ў вёсцы адраджаецца культурная спадчына! Мінчане прывезлі прывітанне ад упраўлення культуры Мінгарвыканкама, перадалі больш за сотню экземпляраў кніг у школьную бібліятэку і пажадалі, каб у будучым з’явіліся кнігі і пра славуты перабродскі край.
Цяпер на тэрыторыі сельсавета пражываюць 8 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з гэтых паважаных людзей – Сцяпан Пятровіч Петракевіч – завітаў на свята. Раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак уручыў яму юбілейны медаль у гонар 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 312 жыхароў Пераброддзя і навакольных вёсак не вярнуліся з вайны. Удзельнікі фестывалю ўсклалі вянок да помніка героям і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.
Пасля водна-спартыўнага свята Нептуна, якое адбывалася на возеры Абстэрна, пачаўся канцэрт артыстаў мастацкай самадзейнасці. Першым сваю творчасць прадставіў калектыў «Адзола» з пасёлка Вішкі ў Латвіі (супрацоўніцтва паміж Рыжскім валасным саветам і Перабродскім сельскім Саветам дэпутатаў доўжыцца ўжо некалькі гадоў). Народныя латышскія песні і мелодыі спадабаліся гледачам. Шмат станоўчых эмоцый падарылі ім і члены беларускай суполкі «Уздым» з Даўгаўпілса, а таксама ансамбль народнай музыкі і песні «Жытніца» з Магілёўшчыны. І гаспадары – артысты мастацкай самадзейнасці Перабродскага сельскага клуба – былі на вышыні. «Сваіх» публіка асабліва шчодра ўзнагароджвала апладысментамі.
А ў цэнтры вёскі раскінуўся «Горад майстроў», дзе добра адчуваўся каларыт даўнішняга кірмашу. Тут размясціўся вернісаж мастакоў, можна было набыць ганчарныя вырабы, саламяныя пано, лялькі з анучак, вышыванкі, саматканыя дываны і г. д. Мясцовыя гаспадыні прапаноўвалі гасцям свае кулінарныя «шэдэўры».
Твары дарослых і дзяцей свяціліся ўсмешкамі. А вось некаторыя прадстаўнікі старэйшага пакалення ўпотай выціралі слёзы. Л. Марковіч беражліва захоўвае пасведчанне былой удзельніцы славутага Перабродскага хору, якім 40 гадоў кіраваў Аляксандр Сяліцкі. Фестываль абудзіў у Любові Фёдараўны ўспаміны аб мінулым, калі шматлюднае Пераброддзе гуло песнямі і музыкай. «Якое цудоўнае ў нас свята, не магу нацешыцца. Такая аддушына, такая радасць! У гэтыя дні нават усе мае балячкі перасталі непакоіць,» – дзялілася ўражаннямі жанчына.
Яна, як і іншыя жыхары вёскі, упэўнена: нішто не перашкодзіць «Перабродскай зорцы» гарэць ярка. І ў наступным годзе на Дзесятку ў Пераброддзі зноў будзе фэст!
7.07.2009
Просмотров: 1589
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
У Мінску адбыўся традыцыйны рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Веснавы букет". Яго разнастайная праграма прадугледжвала і конкурс майстроў з розных куткоў нашай краіны. Іх работы ацэньвала журы , якое ўзначальваў старшыня Беларускага cаюза ...
Паслязаўтра ў гэтым аграгарадку на Верхнядзвіншчыне адбудзецца другі раённы фестываль народнай песні «Збіраем зорны карагод». У Доме культуры, апроч канцэрта, арганізатары прапануюць гледачам выставу вырабаў умельцаў. А ў раённым музеі імя І. Чэрска ...
На абласным свяце нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі», якое нядаўна прайшло ў Міёрах, прадстаўнікі 15 нацыянальнасцей з 17 раёнаў Віцебшчыны прэзентавалі сябе ў некалькіх намінацыях: народныя рамёствы, кухня, песні, танц ...
У валкалацкім касцёле (Докшыцкі раён) ёсць абраз св. Роха. У гэтага святога прынята прасіць аб здароўі – сабе, блізкім, знаёмым, усім. Ён быў з багатай сям’і, аднойчы цяжка захварэў, а калі вылечыўся, то раздаў сваё багацце і з тае пары да ...