nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Працуючы над адной з тэм у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, я натрапіў на дакумент, які доўга не мог адкласці ўбок – так ён захапіў. Гэта была запіска сакратару Лепельскага акру

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

БЕЛАЯ ХУСЦIНКА ЯК ПРЫКМЕТА... ТРАЦКIЗМУ

Працуючы над адной з тэм у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, я натрапіў на дакумент, які доўга не мог адкласці ўбок – так ён захапіў. Гэта была запіска сакратару Лепельскага акружкама партыі, пададзеная інструктарам Радзікоўскім у маі 1937 года. Па ўсім відаць, партыйны службовец выязджаў у Гарадзецкую няпоўную сярэднюю школу Ушацкага раёна, каб на месцы разабрацца ў канфлікце.
А сутнасць гэтага канфлікту ў педагагічным калектыве была такая. Маладая настаўніца М.Вадрэнка (мяркуючы па ўсім, нераўнадушны чалавек) не змаўчала на тое, што дырэктар школы, камсорг ды «піонерработнік» добра-такі напіліся напярэдадні 1 Мая і амаль не займаліся падрыхтоўкай да пралетарскага свята. Ды і наогул піткі слаба дбаюць аб рабоце, абуралася маладая настаўніца.
Але неўзабаве крытыка далася ёй у знакі. Яшчэ раз нагадаем, што было гэта ў помным 1937 годзе. Пасля святкавання, 6 мая, у настаўніцкім калектыве на педсавеце пачаліся разборкі. «Як?! Ты асмелілася папракаць начальства, дык мы ж цябе ў бараноў рог скруцім! Дрэнна падрыхтаваліся да свята, а сама што?!» – мусіць, так абураліся дырэктар школы ды ягоныя сабутэльнікі. І пайшло-паехала!
– Мы п’янствавалі, а як жа ты апранулася на Першае мая? – казаў на пасяджэнні педагагічнага савета дырэктар школы. І тут жа з’едліва абвінаваціў настаўніцу: маўляў, сваім прыкра-будзённым адзеннем Вадрэнка проста скампраметавала пралетарскае свята. Гэта ж трэба – апранула зусім шэранькую сукенку, а туфлі – на босую нагу, замест фетравай шляпы завязала белую хусцінку, затулілася ў восеньскае паліто, ды яшчэ ўзняла(!) каўнер... Хварсу ці пагарду, адчужанасць у гэтым каўняры бачыў прамоўца – невядома…
А далей – болей. Наступным днём быў спешна праведзены закрыты камсамольскі сход, на якім прадоўжылася абмеркаванне і асуджэнне прынцыповай настаўніцы. Перамолвалі адно і тое ж. Здаецца, надумалі перацерці маладую жанчыну ў парашок, каб навек зараклася ўсчынаць хоць якую крытыку. Вырашылі на тым сходзе перадаць справу М.Вадрэнкі на разгляд райкама камсамола і райана. І гэта пры тым, што на камсамольскім сходзе прысутнічаў інструктар райкама партыі Мілін (у дакументах тых гадоў зазвычай не называлі імя і імя па бацьку, а толькі прозвішча). Мілін, дарэчы, ацаніў «вылазку» настаўніцы як трацкісцкую(!), гэта значыць, даў справе яшчэ больш насычаную палітычную афарбоўку. Інструктар у сваім выступленні раз за разам звяртаўся да публікацыі ў газеце «Правда» пра тое, як «распазнаць» ворага. А на завяршэнне сказаў, што вынесе гэтае пытанне і на разгляд райкама партыі. З усяго гэтага вынікала: маеш зласліўцаў, дык думай нават пра тое, як трапна падабраць адзежыну, каб не сказалі, што ты не паважаеш пралетарскае свята, а інакш і расстраляць могуць!...
Назаўтра пасля сходу інструктар райкама Мілін зайшоў на кватэру да настаўніцы М. Вадрэнка і пачаў здзекавацца з яе – прымушаў апранаць тую самую сукенку, у якой яна выходзіла на святкаванне 1 Мая, а потым загадаў ускінуць на плечы паліто ды натапырыць, як тады, каўнер... Загадваў настаўніцы хадзіць па крузе ды пакручвацца, нібы тая манекеншчыца.
А яшчэ Мілін зазіраў у класы ды распытваў школьнікаў, як іх вучыць настаўніца Вадрэнка. Ці не «падсоўвае» неўпрыкмет трацкізм? Вось так і дзетак засмоктвала сталінская татальная багна страху.
Чытач, відаць, прадчувае, што наспявае заключная дзея гэтага нялюдскага сюжэту з жыцця палітызаванага грамадства. Няўжо прысуд «тройкі» ды высылка няшчаснай настаўніцы ў які-небудзь мядзведжы лагерны кут? Але, на шчасце, гэтага не адбылося. Ва Ушацкім райкаме партыі, а затым і ў Лепельскім акруговым камітэце, відаць, насцярожыліся, што раздзімаецца палітычная справа з такой, па сутнасці, побытавай драбязы. І 18 мая ў Гарадзецкую школу прыехалі «таварышы Тарасевіч і Шабашоў». Да іх гонару, яны зусім іншымі, незамглёнымі вачыма паглядзелі на звадкі педагогаў. Адразу высветлілі, што настаўніца М.Вадрэнка проста раздражняла дырэктара школы ды ягоных прыхільнікаў сваёй прынцыповасцю, вось і ўчынілі ёй палітычны разнос. Словам, правяраючыя асудзілі паводзіны дырэктара школы і ягоных памагатых. І, дарэчы, адзначылі амаральнасць інструктара Міліна, ягоны «нізкі палітычны кругагляд».
Вы, паважаныя чытачы, напэўна, як і я ў свой час, адразу згадалі вядомага партыйнага дзеяча Віцебшчыны Сяргея Міхайлавіча Шабашова. Гэта памылковая згадка. Сяргей Шабашоў у 1937 годзе быў яшчэ вучнем Лёзненскай сярэдняй школы. Гаворка ідзе пра куды старэйшага чалавека з такім жа прозвішчам.
З дапамогай супрацоўніцы Дзяржархіва Віцебскай вобласці Раісы Янушкевіч па адшуканых ёю асабістых справах членаў партыі 30-х гадоў удалося ўстанавіць асобы гэтых сумленных людзей. Стэфан Лукіч Тарасевіч нарадзіўся ў вёсцы Рагозіна Аршанскага раёна, служыў у той час у Лепельскім акружным аддзеле НКВД. Васіль Захаравіч Шабашоў быў з Магілёва, працаваў інструктарам аддзела культуры і прапаганды Ушацкага райкама КП(б)Б. У іх было нямала агульнага. Напрыклад, паходжанне – абодва нарадзіліся ў вялікіх працоўных сем’ях. А галоўнае тое, што яны не паддаліся плыні палітычнай кан’юнктуршчыны, не згубілі сумлення.
11.07.2009
Просмотров: 1273
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Як вядома з гісторыі айчыннай літаратуры, у лістападзе 1923 года было створана ўсебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». З цягам часу яго ўславілі сваімі імёнамі такія буйныя творцы прыгожага пісьменства, як Кузьма ...
Напрыканцы мінулага года выйшаў у свет «Геральдычны вянок Віцебшчыны», гербоўнік, пад вокладкай якога сабраны ўсе выявы афіцыйна зацверджаных гербоў і флагаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак нашай вобласці. Калі быць з ...
Першае ў жыцці інтэрв,ю дае пераможца свайго забегу, вучаніца віцебскай СШ №15 Юля Ляошка. А распачалося ўсё ў гімназіі №1 Віцебскага раёна ў вёсцы Кастрычніцкая. Тут ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты Алімпійскі куток. Гэта ўстанова адукацыі ўвайшла ...
Сакратар Крапівенскага сельскага Савета Аршанскага раёна Ірына Каткоўская працуе на гэтай пасадзе 14 гадоў, а ў свой час атрымала дыплом эканаміста. Ды так склаўся лёс, што ў сельсавеце асвоіла і дадатковыя спецыяльнасці, якія тут патрабуюцца. ...