nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Людзі, пазбаўленыя паўнавартаснага зроку, не павінны адчуваць сябе асобамі другога гатунку, а быць у самай гушчыні жыцця. Прыкладна так разважалі ў кіраўніцтве абласной арганізацыі Беларуска

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • ИФНС 46 официальный сайт
  • Центр делового сотрудничества. Бухучет, налогообложение и аудит РФ.
  • nalog46.ru

СТАРТЫ I ПЕСНI НА БЕРАЗЕ ВЕЧАЛЛЯ

Пераможцы – каманда віцебскага прадпрыемства «Элект».
Людзі, пазбаўленыя паўнавартаснага зроку, не павінны адчуваць сябе асобамі другога гатунку, а быць у самай гушчыні жыцця. Прыкладна так разважалі ў кіраўніцтве абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, калі пачалі арганізоўваць штогадовыя турыстычныя злёты. Іх геаграфія, згодна з задумкай старшыні арганізацыі Аляксандра Дубко, пастаянна мяняецца. Віцебскі раён, Браслаўшчына, Лепельшчына, цяпер вось гасцей прымала азёрная Ушаччына. Правядзенню мерапрыемства паспрыялі ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама і ўлады Ушацкага раёна.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел сем каманд: тры віцебскія, гарадоцкая, полацкая, лепельская і, натуральна, ушацкая. На жаль, па фінансавых прычынах на злёт не здолелі дабрацца інваліды з Аршаншчыны. Адкрываючы спартыўнае свята, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Карчэўская падкрэсліла, што нездарма мерапрыемства, прысвечанае 65-годдзю вызвалення Беларусі, праводзіцца ў лічаных кіламетрах ад легендарнага «Прарыву», дзе лілася кроў абаронцаў Айчыны. Ушаччына – гэта край найпрыгажэйшых азёр і лясоў, радзіма Васіля Быкава, Петруся Броўкі, Еўдакіі Лось, Рыгора Барадуліна, шэрага іншых таленавітых паэтаў і празаікаў. Яна заўсёды гасцінная, гатовая падзяліцца сваёй прыгажосцю з усімі.
На працягу двух дзён на маляўнічых берагах возера Вечалле праходзілі спаборніцтвы ў розных дысцыплінах і конкурсах. А ў перапынках ля вогнішчаў гучалі шчырыя песні: балазе баянаў і гітар прывезлі з сабой даволі. Не прагадалі і тыя, хто абраў лясную цішу. Ім былі забяспечаны поўныя пасудзіны такіх карысных для аслабелага зроку чарніц. Блізкасць возера (дарэчы, Вечалле з 38 метрамі воднай тоўшчы ўваходзіць у дзесятку найглыбейшых у Беларусі) скарысталі аматары рыбнай лоўлі і купання.
Што датычыцца непасрэдных вынікаў спаборніцтваў, дык турысцкую паласу перашкод найлепш прайшла каманда віцебскага прадпрыемства «Элект». Яна ж перамагла ў агульнафізічнай падрыхтоўцы. Не дзіва: яе важак Юрый Ардынаў па сумяшчальніцтву капітан беларускай зборнай невідушчых футбалістаў. Лепшую эмблему стварылі мастакі з каманды абласной арганізацыі БелТІЗ. У разбіўцы бівака не было роўных гаспадарам на чале з вопытнай Тамарай Кляпец. А ў конкурсе мастацкай самадзейнасці журы пакарылі «камуфляжныя» артысты з віцебскага «Мега-В».
У агульным заліку перамог «Элект», а другое і трэцяе месцы падзялілі каманды Ушачаў і Лепеля. Што ж у плане здароўя – дык прайграўшых сярод тых, хто правёў гэты час на беразе Вечалля, відавочна не было.
16.07.2009
Просмотров: 965
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Работнік аршанскага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства грамадскага аб'яднання "Беларускага таварыства інвалідаў па зроку" Дзмітрый Грыцанок затрымаў злодзея, які займаўся абрабаваннем легкавой аўтамашыны...
Віцебск прымае першы ўсебеларускі парафестываль творчасці інвалідаў па зроку «Наша хваля-2009». Распачалося свята ў цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў «Задзвінне», дзе праходзіць рэспубліканская выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці членаў Бел ...
Сапраўднае свята падарыла аматарам спорту абласная баскетбольная федэрацыя. Пад яе эгідай у Віцебску прайшоў міжнародны турнір, у якім, апрача гаспадароў з «Лакаматыва-КіС», прынялі ўдзел украінскія «Черкаські Мавпы», расійскі & ...
Абласное свята паэзіі, прысвечанае знамянальнай даце вызвалення краіны ад фашыстаў, адбудзецца ва Ушацкім раёне 19 чэрвеня. Яно не выпадкова, бо гэта 85-ы дзень нараджэння славутага тутэйшага гадаванца, народнага пісьменніка Беларусі, франтавіка Вялі ...