Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Лік адкрыты! У мінулы чацвер трыбуны Віцебскага ЦСК былі запоўнены амаль цалкам. Каля 8 тысяч чалавек прыйшлі падтрымаць наваполацкі «Нафтан», які ў кваліфікацыйным раундзе Лігі Еўропы прым
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
НЕ ТАК СТРАШНЫ «ГЕНТ»...
Упершыню ў гісторыі Віцебшчына прымала матч еўрапейскага футбольнага кубка.
Лік адкрыты!
У мінулы чацвер трыбуны Віцебскага ЦСК былі запоўнены амаль цалкам. Каля 8 тысяч чалавек прыйшлі падтрымаць наваполацкі «Нафтан», які ў кваліфікацыйным раундзе Лігі Еўропы прымаў бельгійскі «Гент».
Бельгійцы прыляцелі ў Віцебск напярэдадні чартэрным рэйсам, правялі трэніроўку і ўладкаваліся на базе адпачынку «Крупеніна». Здаецца, найбольшы галаўны боль у гасцей перад гульнёй выклікалі не тэхнічныя наваполацкія футбалісты, а якасць ежы і вады, таму з камандай прыляцеў кухар, які гатаваў для спартсменаў адмысловыя супы з агародніны. Новапалачанам наогул не знайшлося месца ў гасцініцах фестывальнага Віцебска і ў абласную сталіцу яны прыехалі толькі за паўтары гадзіны да гульні. Крыўдна.
Сустрэча пачалася з атак «Нафтана». Пры падтрымцы трыбун гаспадары адразу кінуліся наперад, чым вельмі здзівілі грознага саперніка. Самы рэальны момант меў паўабаронца Аляксандр Дзегцяроў, але пасля яго ўдару галавой мяч прайшоў міма варот. Пакрысе «Гент» выраўняў гульню і стаў часцей гасціць у штрафной навабранца новапалачан Эдуардаса Курскіса.
А ў сярэдзіне першага тайма адбыўся маленькі цуд. Дзегцяроў атрымаў мяч за межамі штрафной і першым жа крананнем адправіў яго ў сетку варот Бояна Ёргачэвіча. Трыбуны трыумфавалі: да ўсяго іншага Аляксандр з’яўляецца выхаванцам віцебскіх трэнераў Валерыя Новікава і Аляксандра Асташэнкі.
Пасля гэтага ініцыятыва перайшла да «Гента». Бельгійцы дамінавалі на ўсіх участках поля і некалькі разоў былі блізкія да мэты. Але ў адных выпадках добрую рэакцыю дэманстраваў Курскіс, у іншых мяч, нібы загавораны, не хацеў ляцець у вароты.
Не паспелі балельшчыкі адпачыць у перапынку пад спевы Ільі Смунёва і рок-гурта «Вакзал», як пачаўся другі раунд выпрабавання для нерваў. Ці здолеюць усё ж новапалачане захаваць пераможны лік?
Бельгійцы прагназуема кінуліся ў атаку. На 57-й хвіліне з межаў штрафной небяспечна б,е Мілаш Марыч, Курскіс адбівае і паўторным кідком накрывае мяч. Праз імгненне – чарговая хваля атак гасцей. Але контратака – і ўсё той жа Аляксандр Дзегцяроў з перадачы Дзмітрыя Камароўскага даводзіць лік да 2:0. На апошняй хвіліне гульні бельгійцы пасля розыгрышу штрафнога забілі адзін мяч у адказ.
Пасля сустрэчы я пацікавіўся думкамі наконт гульні ў аўтарытэтных асоб.Ігар Кавалевіч, галоўны трэнер «Нафтана»:
– У цэлым першай гульнёй на міжнароднай арэне я задаволены. Канешне, крыўдна прапускаць на апошняй хвіліне, але ўсё вырашыцца 23 ліпеня ў паўторнай сустрэчы ў Бельгіі.Мішэль Прудом, галоўны трэнер «Гента», лепшы варатар Еўропы 1994 года:
– Мы прапусцілі два галы, на якія не разлічвалі. Але вельмі ўжо прыгожа біў ваш Дзегцяроў. У нас было 4-5 добрых момантаў. Я рады, што ўдалося хоць часткова адыграцца.Сяргей Місурагін, рэдактар тэлерадыёкампаніі «Віцебск»:
– Прыгожы, роўны футбол. Спачатку «Гент» гуляў «другім нумарам», а потым бельгійцы стварылі шэраг пагроз ля нашых варот.Васіль Дзятлаў, ветэран віцебскага футбола, «містэр аўт»:
– Малайцы новапалачане: у першай жа міжнароднай гульні так сябе праявіць!Аляксандр Дзегцяроў, аўтар двух забітых галоў:
– Вынік сустрэчы яшчэ нічога не кажа. На паўторную гульню будзем настройвацца па-баявому. Лічу, што мы павінны выйграваць...

18.07.2009
Просмотров: 1191
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Пяць тысяч гледачоў, якія ў мінулую суботу сабраліся на галоўнай спартыўнай арэне вобласці, не прагадалі: галы былі на любы густ. А пачалася сустрэча з атак гасцей. Новапалачане літаральна прыціснулі гаспадароў поля да сваёй штрафной. Але, бадай што, ...
Пасля першай гульні нацыянальнага першынства галоўны трэнер «Нафтана» Ігар Кавалевіч не столькі радаваўся перамозе, колькі быў засмучаны з прычыны таго, што стадыён «Атлант» не дапушчаны да правядзення на ім матчаў вышэйшай лігі. ...
Перад пятым турам чэмпіянату ў вышэйшай лізе «Віцебск» узначальваў турнірную табліцу і, здавалася, лідэрства захаваецца: чарговы сапернік быў не з ліку фаварытаў. Аднак у выніку гаспадарам поля прыйшлося добра папрацаваць, каб выратаваць ...
Выйшаў у наступны раунд Лігі чэмпіёнаў барысаўскі клуб БАТЭ. У паўторным матчы беларускія футбалісты з лікам 2:0 перамаглі «Македонію GP». Цікавы факт сустрэчы: апошні гол забіў выхаванец віцебскага трэнера Валерыя Новікава Віталь Радыёнаў. Гэты ж нас ...