nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Нядаўна ў Міёрах давялося сустрэцца з госцяй з Бельгіі Машай Грунберг. Працуе яна дзіцячым псіхолагам у бальніцах Тэль-Авіва і Халона. Мэтай яе прыезду з групай з Ізраіля было не толькі наве

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

ДАЧКА ПРАЙШЛА ПАРТЫЗАНСКІМІ СЦЕЖКАМІ МАЦІ

Нядаўна ў Міёрах давялося сустрэцца з госцяй з Бельгіі Машай Грунберг (на фота). Працуе яна дзіцячым псіхолагам у бальніцах Тэль-Авіва і Халона. Мэтай яе прыезду з групай з Ізраіля было не толькі наведаць могілкі – яўрэйскія пахаванні сваякоў на тэрыторыі раёна, але і пабываць на балотах заказніка «Ельня». Падчас Вялікай Айчыннай вайны яе маці, тады 19-гадовая жыхарка Міёр Люба Юдзіна, ваявала ў атрадзе партызан, які размяшчаўся на тэрыторыі сённяшняга заказніка.
Ад праследавання мясцовыя жыхары і тыя яўрэі, якія здолелі ўцячы і не трапілі ў гета, арганізавалі ў гушчы лесу базу для супраціўлення акупантам. Нялёгка людзям прыходзілася ў зямлянках суровымі зімамі. Вясной перажывалі паводку, многія хварэлі на тыф, паміралі.
Тыя нечалавечыя выпрабаванні і ўспаміны пра ліхія дні Люба Юдзіна занатавала ў дзённіку, на аснове якога некалькі год назад выйшла на ідыш кніга «Лес сямідзесяці сямі азёр». Здаўна лічыцца, што на тэрыторыі заказніка налічваецца 77 «блакітных люстэркаў», таму і назва была абрана адпаведная. Прыблізна 100 старонак напісаны самой удзельніцай тых падзей, астатнія – яе дачкой Машай Грунберг. Каб больш людзей змаглі пазнаёміцца з гэтым матэрыялам, другая дачка Любы Эстэр пераклала кнігу на англійскую мову.
Некалькі год назад былой партызанкі Любы Юдзінай не стала, але памяць засталася ў кніжных радках. Міжволі прыгадваецца вядомы выраз «рукапісы не гараць»! Маша Грунберг даўно хацела прайсці па тых сцежках, дзе бывала калісьці яе маці, убачыць балоцістыя мясціны, якія ратавалі партызан ад смерці. Нарэшце яе мара збылася. У суправаджэнні дырэктара дзяржустановы «Ельня» Пятра Багалея і дырэктара прыватнага турыстычнага прадпрыемства «Паласаты рэйс» Вольгі Пацяёнак яна і трапіла на балота. Усё яе тут моцна ўразіла. На шляху сустракаліся вельмі цікавыя рэдкія расліны і жывёлы. Здзівіла Машу расянка, расліна, якая «корміцца» насякомымі. Адчула жанчына і што такое багна, як жахліва паглыбляцца ў яе, калі разумееш, што зямля літаральна знікае з-пад ног.
Маша Грунберг адзначыла, што на Беларусі вельмі багатая флора і фауна, прыгожыя, не «прычасаныя» чалавечай рукой лясы. У Бельгіі ж пераважаюць рукатворныя, дэкаратыўныя пасадкі. Таму нашы лясы – сапраўднае багацце, якое трэба берагчы і ахоўваць.
Вольга Савуць, фота аўтара.
25.07.2009
Просмотров: 976
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
На абласным свяце нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі», якое нядаўна прайшло ў Міёрах, прадстаўнікі 15 нацыянальнасцей з 17 раёнаў Віцебшчыны прэзентавалі сябе ў некалькіх намінацыях: народныя рамёствы, кухня, песні, танц ...
Жанчына напісала некалькі радкоў пісьма ў газету, але нахлынулі ўспаміны, цяжка стала дыхаць ад падступаючых слёз. Таму так і паслала тое пісьмо недапісаным, дзе выразна чытаўся толькі пытальны сказ: па якой прычыне такія жорсткія дзеці?..
Георгій і Фаіна Шокелі захапіліся вырошчваннем вінаграду яшчэ ў 1981 годзе. Тады Фаіна Канстанцінаўна працавала выхавальніцай у дзіцячым садку, а Георгій Якаўлевіч – вадзіцелем АТП-15. Цяпер абое на пенсіі, таму вольнага часу для любімага занятку ...
Сёння на Расоншчыне пражываюць 99 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 105 вязняў фашызму. Гады няўмольна забіраюць былых сведкаў і ўдзельнікаў народнага змагання за свабоду, таму клопат пра жывых – першачарговы. Яшчэ летась мы замацавалі ўсіх ...