nspaper.by Витебск и область

Страшная авария на автодороге Минск – Витебск

ДРУЖНЫЯ I ВЯСЁЛЫЯ ПЕРАМАГАЮЦЬ ЧАСЦЕЙ

Сёмая летняя абласная галіновая спартакіяда лясгасаў прайшла ў Міёрах. Удзельнічалі ў ёй 19 каманд усіх лясных гаспадарак вобласці. Спаборніцтвы ў камандных і асабістых заліках прайшлі па валейболе, міні-футболе, тэнісе, шашках, мнагабор’і, гіравым спорце і перацягванні каната. На спартыўныя рэкорды леснікоў блаславілі намеснік генеральнага дырэктара абласнога вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Павел Лосіч і старшыня абкама прафсаюзаў работнікаў лесу Генадзь Русецкі.
У першы ж дзень у агульным спаборніцтве вызначылася некалькі мацнейшых каманд і ігракоў у кожным відзе. За правільнасцю выканання нарматываў сачыла строгае журы, якое ўзначаліў галоўны суддзя – начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Міёрскага райвыканкама Аляксандр Жук. Месца для начлегу на беразе Кацілаўскага возера, што знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад райцэнтра, выдатна добраўпарадкавалі і падрыхтавалі работнікі Дзісенскага лясгаса. А ежу – рыбную поліўку – гатавалі на вогнішчы. Назойлівы дождж у той вечар не стаў перашкодай для правядзення запланаваных у лагеры мерапрыемстваў. Трапнасць працаўнікоў лесу праверылі на дартсе. На распілоўцы бервяна вызначыліся хлопцы з Суражскага лясгаса. Яны занялі першае месца, бо выканалі заданне ўсяго за 23 секунды, быццам бензапілой пілавалі. Нават дыскатэка ўвечары была. Дзень другі выдаўся асабліва гарачым у гульнявым плане, бо спартыўная барацьба вялася за першыя-трэція прызавыя месцы. Цікава было пачуць меркаванні ўдзельнікаў спартакіяды і балельшчыкаў.
Аляксей Апёнак, інжынер аховы лесу Ушацкага лясгаса:
– Лічу, што наша каманда – дастаткова моцны сапернік, бо некалькі год запар займаем прызавыя месцы: пазалетась – трэцяе, летась – другое. Вось і ў фінале па валейболе спаборнічалі з полацкай камандай за першае-другое, але ўступілі суседзям. У табліцы агульнакамандных вынікаў мы сталі трэцімі.
Ірына Мірзоева, намеснік галоўнага бухгалтара Дзісенскага лясгаса:
– Пастаянна ездзіла на турзлёты, якія праводзіліся, і там займала першыя, другія месцы. Пашчасціла на спартакіядзе – заняла першае па шашках у асабістым заліку. Да прафесі­яналаў у гэтай гульні ніколі сябе не адносіла. Проста мне цікавы гэты занятак.
Іосіф Грыбовіч, дырэктар Полацкага лясгаса і капітан каманды:
– На спартакіядзе панаваў сапраўды алімпійскі дух... Наша каманда на старт выходзіла не спантанна: палова ўдзельнікаў захапляецца і займаецца ў вольны час трэніроўкамі па любімым відзе спорту – тэнісе ці футболе, валейболе ці шашках. Кіраўніцтва лясгаса – таксама не ў балельшчыках. Каб папярэдне адабраць для спартакіяды лепшых спартсменаў, праводзілі спаборніцтвы паміж усімі 12 лясніцтвамі.
Аксана Белавус, бухгалтар Лёзненскага лясгаса:
– З камандай езджу на спаборніцтвы даўно. Упэўнена, што станоўчыя вынікі залежаць не толькі ад кожнага ўдзельніка, але і ад згуртаванасці і настрою ўсіх ігракоў. Дружныя і вясёлыя перамагаюць часцей.
На спартакіядзе працаўнікі лясных гаспадарак не толькі памераліся сіламі, але і мелі добрую магчымасць сустрэцца з калегамі, абмяняцца вопытам. Пераможцам выйшаў Полацкі лясгас, другое месца заняла лёзненская, а трэцяе – ушацкая каманды. Усім лепшым камандам і спартсменам уручаны медалі, граматы і памятныя падарункі. Да новых стартаў на свежым паветры!
Вольга Вішнеўская.
30.07.2009
Новость посмотрели: 1839
Рейтинг материала:
Похожие новости по теме :
Памяці Тусналобавай-Марчанка У спортзале віцебскай СДЮШАР №4 прайшоў 26-ы адкрыты турнір па баскетболе памяці Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Удзел у ім пры ... Читать полностью...

Памяці Тусналобавай-Марчанка

СТАРТЫ I ПЕСНI НА БЕРАЗЕ ВЕЧАЛЛЯ Людзі, пазбаўленыя паўнавартаснага зроку, не павінны адчуваць сябе асобамі другога гатунку, а быць у самай гушчыні жыцця. Прыкладна так разважалі ў ... Читать полностью...

СТАРТЫ I ПЕСНI НА БЕРАЗЕ ВЕЧАЛЛЯ

Пастаўскія валейбалісты з “Атлант-Д” – першыя ў рэспубліцы У жніўні спаўняецца 20 гадоў, як каманда «Атлант-Д» з Пастаў дэбютавала ў першай лізе чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе. ... Читать полностью...

Пастаўскія валейбалісты з “Атлант-Д” – першыя ў рэспубліцы

Стань паэтам «Стань юным беларускамоўным паэтам» – так называўся конкурс, які ладзілі тэатр «Лялька» і газета «Звязд ... Читать полностью...

Стань паэтам

Наперадзе зноў «Міёры» Працягваецца чэмпіянат вобласці па футболе. Пасля пяці тураў на звыклым першым месцы «Міёры». Каманда, якая, на мой погляд, даўно ўжо ... Читать полностью...

Наперадзе зноў «Міёры»

Зямлю араць — навука Ва ўрочышчы Гарывец сабраліся лепшыя механізатары, а таксама галоўныя інжынеры і кіраўнікі сельгасарганізацый. Іх прывітаў старшыня райвыканкама Вік ... Читать полностью...

Зямлю араць — навука

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ Ў ЕЗЯРЫШЧЫ Напрыканцы зімы на базе Езярышчанскага дзіцячага дома па традыцыі праводзіцца Дзень здароўя. Сёлета ў госці прыехалі прадстаўнікі грамадскага аб&rsq ... Читать полностью...

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ Ў ЕЗЯРЫШЧЫ

Яго лёс – лес На захадзе нашай вобласці на плошчы 91 тыс. гектараў раскінуліся ўладанні аднаго з самых аддаленых ад Віцебска лясгасаў – Пастаўскага. У яго ўва ... Читать полностью...

Яго лёс – лес

Лес — гэта храм Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі па ўсёй краіне прайшла акцыя «Чысты лес», закліканая садзейнічаць навядзенню парадку на земл ... Читать полностью...

Лес — гэта храм

Першыя медалі «Рубона» На мажорнай ноце пачаў сезон флагман баскетбола Віцебшчыны, да новай назвы якога непасрэдна спрычыніўся і калектыў «Народнага слова». ... Читать полностью...

Першыя медалі «Рубона»

Прэстыжны кубак адправiўся ў Маскву У Віцебску завяршыўся прадстаўнічы міжнародны турнір па футболе сярод жанчын. Арганізатарамі «Кубка СНД і краін Балтыі» сталі ўпраўленне ф ... Читать полностью...

Прэстыжны кубак адправiўся ў Маскву

Толькi басейна не хапае Ва ўсіх вучняў Арэхаўскай СШ Ушацкага раёна высокія адзнакі па фізкультуры, бо яны любяць спорт і ёсць дзе ім займацца. Спрыяюць выніку стаўленне школ ... Читать полностью...

Толькi басейна не хапае