nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

1926-ы год. Віцебск – цэнтр адной з акруг БССР. У краіне вось-вось павінны разгарнуцца індустрыялізацыя і калектывізацыя. А жыхароў горада хвалююць побытавыя праблемы. Сродкам выяўл

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Посредники ebay
  • Городской портал. Лента новостей Беларуси.
  • pregrad.net
  • Куплю косуху
  • Информация для клиентов. Ежедневный интернет-журнал.
  • usaleather.ru

УКРУЦIЦЕ ЛЯМПАЧКУ Ў ЛIХТАР, АЛЬБО ПРА КАМУНАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ВIЦЯБЛЯН У 1926 ГОДЗЕ

1926-ы год. Віцебск – цэнтр адной з акруг БССР. У краіне вось-вось павінны разгарнуцца індустрыялізацыя і калектывізацыя. А жыхароў горада хвалююць побытавыя праблемы. Сродкам выяўлення такіх клопатаў сталі артыкулы, змешчаныя ў той час у акруговай газеце «Зара Захаду». Большасць з іх уяўлялі сабой невялічкія зацемкі крытычнага характару, падпісаныя пераважна псеўданімамі. Тым не менш разглядам закранутых праблем займалася пракуратура.
1926-ы год аказаўся багатым на перагарэлыя лямпачкі. З-за адсутнасці ліхтароў з гараджанамі адбываліся разнастайныя нягоды: уночы ў любы момант можна чакаць нападу рабаўнікоў ды і перамяшчацца ў цемры было зусім нязручна.
Да прыкладу, праблемы з асвятленнем існавалі на Пескаватыках. Адпаведны артыкул быў змешчаны ў акруговай газеце ў пачатку красавіка, ён меў назву «Электрыфікацыя». Тэкст яго займаў усяго некалькі радкоў: «У раёне Пескаватыка, на Манежнай плошчы, ужо больш за месяц як перагарэла лямпачка і на яе забыліся. Гэта таксама электрыфікацыяй называецца?» Праблема гэтая была вырашана вельмі аператыўна намаганнямі Віцебскага камунальнага трэста, дарэчы, яшчэ да таго, як справай пачала займацца пракуратура.
Праз некаторы час у «Зары Захаду» з’явіўся новы артыкул падобнай тэматыкі. Асоба, якая схавалася пад псеўданімам «Пацярпелы», скардзілася на тое, што на рагу вуліц Брудна-Пятроўскай (сучасная Чырвонага Партызана) і Палогай (знаходзілася на паўночным захадзе ад Смаленскай плошчы) не функцыянаваў ліхтар. З-за гэтага з «Пацярпелым» здарылася бяда: уночы ў брудзе ён згубіў галёш. Вінаватым ва ўсім аказаўся Віцебскі камунальны трэст.
Без электрычнасці сядзелі жыхары Вялікай Палявой вуліцы (у раёне сучаснай 13-й Гарадоцкай). У жніўні 1926 г. праз допіс «Няма святла» яны выказалі незадаволенасць тым, што па вуліцы ўжо 5 месяцаў, як усталяваны слупы, а электрычнасць не падведзена. У сваю чаргу кіраўніцтва камунальнага трэста ўдакладніла, што слупы стаяць там ужо больш за 2 гады, а ўсе жадаючыя ў любы момант маглі і могуць падвесці да сваіх кватэр электрычнасць, трэба толькі падаць адпаведную заяву.
Акрамя святла віцяблянам хацелася нармальнай пітной вады. У тыя часы здабыць яе было не так і проста. У публікацыі «Спатоль смагу» выказваліся нараканні на тое, што на Тройчанскай вуліцы (каля Вялікалуцкага тракта) сапсаваўся артэзіянскі калодзеж, якім карысталіся ўсе жыхары вуліцы. Цяпер людзі мусілі хадзіць па ваду за 1,5 км. У снежні ў «Зары Захаду» быў надрукаваны чарговы матэрыял, у якім ішла размова аб праблеме водазабеспячэння – «на Тытунёвым завулку (на паўночным захадзе ад 1-й Валадарскай вуліцы – К. К.) бяруць ваду са старога разбуранага калодзежа. Падчас дажджу туды трапляе вулічны бруд. Трэба было б зрабіць будку». І ўсё ж будку вырашана было не рабіць, бо нібыта добрая водазаборная будка знаходзілася зусім побач – за 250 м.
Гараджане, якія любілі наведваць лазні, не змаглі абыякава адносіцца да іх гаротнага стану. У прыватнасці, у красавіку нейкі М. Селязнёў паведамляў у «Зару Захаду», што ў вокнах парнога аддзялення лазні №2 ужо больш як два месяцы няма шкла, што становіцца прычынай прастудных захворванняў яе наведвальнікаў. А ў лазні №6, што мясцілася ля Магілёўскага рынка (знаходзіўся ля сучаснай плошчы Перамогі) праламана падлога. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў артыкуле «Людзей калечаць».
Нарэшце, не менш актуальнай была тэма эканоміі. У верасні 1926 г. на старонках газеты з’явілася зацемка «Праца ўпустую», у якой выказваліся папрокі на адрас супрацоўнікаў Віцебскага камунальнага трэста. Справа ў тым, што праз Конную плошчу (зараз – Смаленская) была пракладзена новая трамвайная лінія. Патрачана немалая сума грошай. Але пры будаўніцтве былі дапушчаны значныя пралікі. У выніку падчас руху па новых рэйках трамвай раскачваўся і нават мог перакуліцца. Рабочым давялося ўсё перарабляць, што, вядома, таксама каштавала грошай. Яшчэ ў адным з нумароў «Зары Захаду» быў змешчаны артыкул «Тры віцебскія цікавасці». У ім сярод іншых акцэнтавалася ўвага на дрэнным ацяпленні кватэр, а таксама на тым, што трубы, па якіх падавалася гарачая вада, узімку не абкручваліся саломай, таму значная колькасць цяпла затрачвалася дарэмна.
Вось такі быў побыт гараджан восем дзесяцігоддзяў таму.
4.08.2009
Просмотров: 1186
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Жыхары ўскраінных вуліц горада Барань яшчэ ў ліпені звярнуліся ў пракуратуру і Аршанскі гарвыканкам, каб абараніць свае правы па забеспячэнню пітной вадой, а значыць і сваё здароўе. У пісьмах у розныя інстанцыі яны паведамлялі, што ліўневыя дажджы ў ...
У першыя гады савецкай улады тэрыторыя Беларусі адыходзіла то адной, то другой дзяржаве. Калі межы больш-менш усталяваліся, для іх аховы савецкім урадам была створана мытная служба. А на Віцебшчыне для гэтай мэты бальшавікі арганізавалі Паўночна-Захо ...
Вясковыя грамадскія студні, якія раней лічыліся за сельвыканкамамі, зараз на балансе раённых жылкамгасаў. А ў Крулеўшчынскім сельсавеце, як і амаль па ўсёй Докшыччыне, 282 студні – прыватныя. Іх будавалі і ўтрымліваюць адна або дзве-тры сям’і. ...
Як вядома з гісторыі айчыннай літаратуры, у лістападзе 1923 года было створана ўсебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». З цягам часу яго ўславілі сваімі імёнамі такія буйныя творцы прыгожага пісьменства, як Кузьма ...