nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Гэтым летам ля вёскі Сяржаны на Ушаччыне адкрылася першая ў раёне аграсядзіба – Мікалаеўскі пасад. Раней тут была турыстычная школа, але з часам два яе будынкі прыйшлі ў заняпад, і не

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Тюнинг infiniti fx
  • Список дилеров. Консультации по теме, расценки на услуги.
  • tuning-obves.ru
  • Экзема лечение
  • Описания лекарств. Еженедельный журнал.
  • psormak.ru

ЦЕРАМ-ЦУД НАД УШАЧАЙ

Адпачываем ад школы.
Гэтым летам ля вёскі Сяржаны на Ушаччыне адкрылася першая ў раёне аграсядзіба – Мікалаеўскі пасад. Раней тут была турыстычная школа, але з часам два яе будынкі прыйшлі ў заняпад, і нерухомасць выставілі на аўкцыён. Перамог на ім цяперашні гаспадар – мінчанін Мікалай Падрэз.
Сталічным жыхаром Мікалая Дзмітрыевіча назваць можна толькі ўмоўна. Ён сам ураджэнец Докшыччыны, а ў Мінску пасяліўся з сярэдзіны 70-х гадоў. Ды і там ніколі не мог жыць у шматпавярховых «шпакоўнях», аддаваў перавагу хатам дзе-небудзь на ўскрайку. Аднойчы, нягледзячы на жончына незадавальненне, набыў лецішча ў пяці кіламетрах ад сённяшняй сядзібы. Раз з’ездзілі на дзесяць дзён адпачыць – і ў гэты вір зацягнула ўсю сям’ю (а ў ёй яшчэ два сыны і дзве дачкі). Кожнае лета і Новы год цяпер даюць цягу з душных асфальтавых тратуараў да зялёных прастораў.
А потым выспела рашэнне і самім сур’ёзна заняцца агратурыстычным бізнесам. Мікалай Падрэз купіў на аўкцыёне пабудовы ў Сяржанах з зямельным участкам у 1,3 гектара зямлі і пачаў пакрысе ўладкоўвацца. Сёння ўжо можна з упэўненасцю сказаць, што задума ўдалася.
Гаспадар сам сустракае гасцей ля ўваходу ў вышытай беларускай кашулі ды плеценым брылі. Тыя традыцыйна просяць сфатаграфавацца побач з такой каларытнай асобай. Ён не адмаўляецца. Мікалай Дзмітрыевіч і мяне запрасіў за стол на двары. Частуемся смачным бярозавікам (у сок дадаецца мёд з вашчынай, разынкі ды ячмень) і нетаропка гутарым аб тым, што ўжо створана і што ў перспектыве.
У цэнтры сядзібы ў засені бяроз узвышаецца двухпавярховы будынак. Тут адначасова могуць адпачываць каля 30 чалавек (у першую чаргу вітаюцца групы). Койка-месца каштуе ўсяго сем тысяч рублёў у суткі. Ёсць усе камунальныя выгоды, кухня, дзе госці могуць згатаваць ежу па ўласнаму густу. Для аматараў – палявая кухня на свежым паветры.
А колькі тут магчымасцей для актыўнага адпачынку! Можна гуляць у футбол альбо валейбол, «прайсціся» па паветранай вяровачнай трасе, пагушкацца на арэлях альбо проста памарыць у гамаку. На ўсялякі пажарны (у прамым сэнсе гэтага слова) выпадак у адпаведным рэзервуары – тона вады.
Мікалая Падрэза займацца спортам прымусіла само жыццё: у маленстве быў вельмі слабенькім. І сёння гаспадар сядзібы кожную раніцу пачынае з плавання, з нагрузкі на цела. Тады лёгка і на душы.* * *
Нягледзячы на першы сезон функцыяніравання аграсядзібы, ужо ёсць пастаянныя госці. І планаў у гаспадара Мікалаеўскага пасада безліч. Амаль пабудаваны другі жылы будынак, лазня. На тэрыторыі сядзібы будзе выкапаны ставок, з’явяцца прыгожыя альтанкі для філосафаў і закаханых.
Сёння Мікалай Падрэз апантаны ідэяй пракласці і турыстычныя маршруты. Перадусім гэта будзе «Партызанскі край» з абавязковым аглядам ацалелых з часоў Вялікай Айчыннай зямлянак і вандроўка па прыродных ландшафтах – «Бабровая хатка». Неўзабаве госці тут змогуць паспытаць лекавых напояў з залатога вуса, дзівасілу, жывакосту. Пакуль нешта не заладзілася з вырошчваннем грыбоў-вешанак.
Гаспадар пасада – апантаны калекцыянер. Каля хаты можна ўбачыць старыя колы ад фурманак, даўнія прасы, якімі карысталіся яшчэ нашы прабабулі. У хуткім часе тут з’явіцца і выява беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
Вось такі ён – піянер агратурызму на Ушаччыне: усмешлівы, добразычлівы, гаспадарлівы. Чалавек, які верыць у сваю шчаслівую зорку.
11.08.2009
Просмотров: 966
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Сезон адпачынку ў самым разгары. За спякотным сонцам і воднымі працэдурамі зусім не абавязкова ехаць у Турцыю і Егіпет – пад бокам свае курорты. Ці карыстаюцца сёння папулярнасцю аграэкасядзібы вобласці, што яны могуць прапанаваць турыстам і хто в ...
Калі едзеш з Віцебска ў Мінск, каля вёскі Ржаўка Бешанковіцкага раёна можна ўбачыць закінуты цагляны дом з гаспадарчай пабудовай. Стаіць ён метрах у дваццаці ад дарогі і міжволі прыцягвае ўвагу праезджых. Па словах старэйшыны Ржаўкі Уладзіміра Дашкевіча ...
Віцябляне Аляксей і Ксенія Званковы сустракаліся шэсць гадоў, перш чым рашыліся на такі сур’ёзны крок, як шлюб. А дзеля большай надзейнасці сямейнага саюза замовілі народны абрад. У музеі-сядзібе І. Рэпіна «Здраўнёва» яго справілі для ...
Вясной 2000 года пад рубрыкай «Кропка на карце» ў «Народным слове» быў надрукаваны матэрыял пра адну з вёсак Чашніччыны з вельмі простай назвай – Дзярэўня. На той час тут пражывалі тры пенсіянеры – Аляксан ...