nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Сёлета, напярэдадні святкавання 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, усе дзяржаўныя архівы вобласці – у Віцебску, Полацку, Оршы і Глыбокім – наладз

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

ПАПЕРА СЦЯРПЕЛА...

Сёлета, напярэдадні святкавання 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, усе дзяржаўныя архівы вобласці – у Віцебску, Полацку, Оршы і Глыбокім – наладзілі выставы, прысвечаныя Вялікай Перамозе. Прапанавалі на агляд дакументы той змагарнай пары, фотаздымкі. Тэрытарыяльным архівам па асабістаму саставу, а яны, нагадаю, ёсць у кожным, апроч Лёзненскага і Ушацкага, раёне вобласці, такую выставу падрыхтаваць было амаль немагчыма. Тут захоўваюцца дакументы, якія пацвярджаюць толькі працоўную дзейнасць жыхароў рэгіёна – загады аб прыняцці на работу і звальненні, ведамасці аб заробку і г. д. Але загадчыцы Талачынскага раённага архіва па асабістаму саставу Марыі Хмялюк і пры такой дакументальнай звужанасці гэта ўдалося. Дапамог заўсёды дапытлівы позірк архівіста.
Марыя Генрыхаўна звярнула ўвагу на адваротны бок аркушаў дакументаў – і была ўражана. На тым баку таксама былі... дакументы, а не чыстая, некранутая папера. Прытым дакументы нямецкія, фашысцкіх акупацыйных войскаў. На «нашым баку» – спіс прозвішчаў работнікаў Талачынскага лясгаса, на «іхным» – таксама прозвішчы з лічбавымі адзнакамі. Іванаў ды Уладзіміраў аддзяляе колькі там мікронаў паперы ад Пауляў ды Куртаў (як удалося высветліць, гэта былі тылавыя вайсковыя службоўцы, «абознікі», якія перабіралі бульбу). Не хачу, каб чытачы адчулі ў маіх словах якую прымірэнчасць ці лагоду. Насамрэч, жыцці нашых людзей і немцаў падзяляла прадонне злыбяды, якое ўчынілі акупанты сваім бязлітасным захопніцтвам. Гэтыя дакументы пазначаны 1944 годам. Папера, як кажуць, сцярпела ўсё.
Як вядома, пасля вызвалення Беларусі ў разрабаваным дарэшты краі якраз яе і не хапала, як і шмат-шмат чаго яшчэ. Вось і скарыстоўвалі нашы людзі тое, што засталося ад акупантаў – пісалі на адваротным баку іх дакументаў. Дзеці той пары памятаюць, як для заняткаў у толькі што адчыненых школах карысталіся нават сшыткамі, зробленымі з папяровых нямецкіх мяшкоў...
А сённяшнія дзеці, дарэчы сказаць, прыходзяць на экскурсію ў архіў да Марыі Генрыхаўны і з цікавасцю аглядаюць незвычайныя экспанаты.
А яшчэ тут ёсць дакументы, тэкст якіх напісаны на адваротным баку плаката, які распаўсюджвалі сярод насельніцтва нашы сапёры. У ім – папярэджанне ад магчымых мін-лавушак, хітра ўстаноўленых фашыстамі. Малюнкі перасцерагаюць: можа быць замініравана нават падушка на ложку, стол, скрынка з пячэннем, на якое былі так ахвочыя згаладалыя дзеці...
Ёсць у калекцыі Марыі Хмялюк і дакументы, напісаныя на нямецкіх вайсковых картах, якія яны ў спешцы пакідалі падчас адступлення. Прыкра чытаць вядомыя назвы паселішчаў ў нязвыклым варожым напісанні. Што і казаць, немцы ўсё планавалі са сваёй хвалёнай педантычнасцю. І не выйшла!..
Мае талачынскія ўражанні атрымалі працяг у Віцебску. Але ў іншай плоскасці. У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці разглядаў некаторыя дакументы 1918 года. Дык таксама заўважыў: яны ж пісаныя не на свежай, а на скарыстанай паперы – на бланках «Пасведчання аб прыпісцы да прызыўнога ўчастка». Ёсць сувязь з войскам, але ж не з вайною! А пасведчанне яшчэ царскага часу, калі Віцебская губерня ўваходзіла ў Расійскую імперыю. Тэкст бланка аддрукаваны з літарай «ять».
Вось такія абставіны, звязаныя з тэматычна рознымі, размежаванымі дзесяцігоддзямі, цэлымі эпохамі дакументамі. І ў той жа час такімі падобнымі па свайму стварэнню. Падчас рэвалюцыйнага закалоту, вайны, калі нішчымніца ва ўсім зводзіць жыццё да спажывання на драбок, на крошку, на зуб, папера становіцца своеасаблівай мембранай паміж эпохамі, светамі, нават паміж жыццём і смерцю. І ўсё церпіць, у адрозненне ад людзей.
18.08.2009
Просмотров: 1096
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Мяне вельмі цікавіць гісторыя майго роду. Зараз многія спрабуюць устанавіць імёны і паходжанне сваіх продкаў, стварыць генеалагічнае дрэва. Чуў, што ў гэтым дапамагаюць дзяржаўныя архіўныя службы. Буду ўдзячны, калі падкажаце, куды ...
Карэспандэнт «НС» гутарыць з намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама – начальнікам аддзела па архівах і справаводству Сяргеем Рублеўскім. – Сяргей Васільевіч, як хутка багацеюць архіўныя сусекі?..
У першыя гады савецкай улады тэрыторыя Беларусі адыходзіла то адной, то другой дзяржаве. Калі межы больш-менш усталяваліся, для іх аховы савецкім урадам была створана мытная служба. А на Віцебшчыне для гэтай мэты бальшавікі арганізавалі Паўночна-Захо ...
У пачатку ХХ стагоддзя палову насельніцтва Віцебска складалі яўрэі. Непадалёк ад цэркваў i касцёлаў узвышаліся і сінагогі. Калі ёсць жыццё, як вядома, не абыходзіцца і без смерці. Напачатку ХХ стагоддзя ў Віцебску мелася пяць яўрэйскіх могілак. На іх з ...