Кашляем-чихаем
Задать вопрос психологу Игорю Викторовичу Теряеву
Наша «жалобная книга»
Позаботимся об усатых-хвостатых
Криминал и происшествия |
16.11.2011
Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрдСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
В Друе сгорел бар Браславского райпоСегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...
|
14.11.2011
Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходныеПять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...
|
11.11.2011
Витебчанку поймали с 2,4 г героинаВитебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...
|
11.11.2011
В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничествоВ Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...
|
9.11.2011
История большого обманаСветлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...
|
9.11.2011
Кровавое застольеВитеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...
|
16.11.2011
Наращивание ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Барбершоп МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Маникюр МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Депиляция МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Ламинирование ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Балаяж МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
17.11.2011 | КультураТематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзiПравопорядок
О работе милицииЭкологический вестник
“Природа и мы”Частное дело
Страница о людях предприимчивыхНаша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медикиСпортивный клуб
Новости спортаДобры быт
Для сапраўдных гаспадароўСвае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаўМестное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Ноябрь 2011 (118)
Октябрь 2011 (267)
Сентябрь 2011 (243)
Август 2011 (264)
Июль 2011 (240)
Июнь 2011 (232)
Опрос сайта
Новости Беларуси
20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...
Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль
19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...
В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда
19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...
9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"
19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...
Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд
18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...
Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми
18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
ВIЦЕБСКI «СЛЕД» БЕЛАРУСКАЙ СIМВОЛIКI
УгісторыістварэннядзяржаўнайсімволікіРэспублікіБеларусьпрасочваюццаяркіявіцебскіякарані. Маюцца на ўвазе арнамент на сучасным сцягу краіны і мелодыя яго гімна. Іх аўтарам – Матроне Маркевіч і Нестару Сакалоўскаму – не было наканавана сустрэцца пры жыцці, адчуць смак усенароднай славы як творцам сімвалаў краіны, затое іх адметная спадчына ў непарыўнай лучнасці сваёй яднае ўсіх нас, грамадзян зямлі беларускай, ужо больш чым паўстагоддзя.
Як Матрона Сяргееўна, так і Нестар Фёдаравіч – з Віцебшчыны, вяскоўцы, сялянскія дзеці. І сёння добрая нагода з удзячнасцю ўзгадаць пра іх, прайсціся пуцявінамі іх лёсаў. Бо калі кампазітар Сакалоўскі знаёмы яшчэ як аўтар музыкі да велічнай, нібы гімн, і стаўшай народнай «Песні пра Нёман», то імя сціплай вышывальшчыцы Маркевіч ведаюць галоўным чынам спецыялісты.
...Даўно няма на свеце вёскі Касцілішча, дзе у 1886 годзе нарадзілася гэтая таленавітая жанчына. Неяк ва Ульянавіцкім сельсавеце Сенненскага раёна (менавіта тут некалі месцілася вёска) мне далі адрас Зінаіды Аляксееўны Пашкевіч – дачкі Маркевіч. Тая і распавяла ў лісце пра матчыну долю.
«Матрона Сяргееўна (у дзявоцтве Кацар) нарадзілася ў сям’і заможнага селяніна. У хаце раслі сямёра дзяцей. Так як гаспадарка была вялікая, іх змалку прывучалі да працы. Маці з большымі шчыравала ў полі, даглядала малых. Ад сваёй маці яна пераняла ўмельства вышываць, вязаць, прасці, ткаць. Была рэдкаю майстрыцай. Умела мая мама і чытаць, і пісаць. Я памятаю яе вельмі разумнай і прыгожай жанчынай.
Выйшла замуж за Аляксея Захаравіча Маркевіча, як і яна – з заможных сялян. У сям’і нашай не было ніякіх сварак, звадак, царавалі згода і паразуменне. Жылі мы ў дастатку, так як бацькі мелі вялікую гаспадарку. На жаль, двое з шасцярых дзяцей памерлі яшчэ ў маленстве ад тыфу.
У 1933 годзе ў нашым жыцці наступіла чорная паласа: нас раскулачылі, а бацьку забралі немаведама куды. Забралі ўсё, пакінуўшы маму з намі, дзецьмі, на руках. Мама не ведала, як нас пракарміць, і мы галадалі. Калі стваралі калгасы, яна таксама ўступіла, думала, што горш, чым ёсць, не будзе. Толькі там яе не прызнавалі, лічачы «кулачкай». Аднак яна была цярплівай і рашучай жанчынай.
Калі пачалася вайна, на маміну долю выпала яшчэ адно гора: смерць старэйшага сына, майго брата Міхаіла. Мама з усяе моцы старалася не падаць духам. Яна пякла хлеб, які мы адносілі партызанам. З-за гэтага нас ледзьве не расстралялі.
Гора і пакуты праследавалі маму ўсё жыццё. Пасля вайны яна працягвала рабіць у калгасе. Не закінула і сваю любімую справу: усё гэтак жа вышывала, вязала, прала. Мела вельмі моцную зрокавую памяць: усё, што падабалася з убачанага, магла вышыць... Памерла мама, калі ёй быў 71 год».
Малюнак арнаментальнага ўзору, вышытага на ручніку Матронай Маркевіч, яшчэ да вайны трапіў у архіў Белпрамсавета. А ў 1951 годзе ў стварэнні эскіза новага сцяга БССР прымаў удзел родны брат вышывальшчыцы з Касцілішча – доктар мастацтвазнаўства Міхась Сяргеевіч Кацар. Матронін арнамент пад назвай «Узыходзячае сонца» быў прызнаны ўдалым. Ён упрыгожвае і сённяшні Дзяржаўны сцяг Беларусі. Ромб у цэнтры – элемент сімвала ўзыходзячага сонца. Фігуры па баках нагадваюць рогі – сімвал дабрабыту і багацця. У цэнтры ромба – ключ да шчасця. Дадаткова ў эскіз быў ўнесены ўзор хлеба. Усе малюнкі з ромбікаў. Элемент прамавугольніка з прымыкаючымі да яго справа і злева меншымі прамавугольнікамі, як кажуць знаўцы, – «вотыўны знак». Ён гаворыць пра тое, каб усё, што просіць чалавек, збылося.
Вось які старажытны сэнс мае выштукаваны працавітымі рукамі сялянкі Матроны ўзор, якія глыбокія карані ў гэтых ромбікаў ды прамавугольнікаў. І хоць мяркуючы па расповяду дачкі вышывальшчыцы, шмат было злыбяды ў Матроніным жыцці (не збылося многае, пра што, пэўне ж, прасіла ў лёсу), той магічны знак у арнаменце – як пажаданне шчасця нам і ўсім, хто прыйдзе пасля.
Толькі 13 хат засталося ад вялікай некалі вёскі Вешкі на Докшыччыне, дзе ў 1902 годзе з’явіўся на свет Нестар Сакалоўскі. З яго радні адшукалася Святлана Славікоўская, прабабуля якой была стрыечнай сястрой кампазітара з матчынага боку. Святлана Уладзіміраўна працуе па гаспадарчай частцы ў Бярозкаўскай СШ-садзе. І, канешне ж, захоўвае сямейныя паданні пра адметнага родзіча.
Кажа, што Сакалоўскія былі «не жабракі і не беднякі, жылі крэпкавата, тры пары валоў мелі, па святах у царкву хадзілі, Нестараў бацька – у ботах».
Нестар рос вельмі чуйным да музыкі. Маці добра спявала. У бацькі быў гармонік, у дзядзькі Міхалюка – скрыпка, але малому іх не давалі, бо трэба было граць на вяселлях, па святах. У іхняй хаце нярэдка здараліся вячоркі. Зладзілі хлапчуку бубен, дык ён браў яго з сабою нават свіней пасвіць. Бацька Нестара курыў люльку, аднойчы заснуў гэтак – і хата згарэла.. А сям’я вялікая. Большым сынам сказаў: «Шукайце свой шлях, пры сабе пакіну толькі малога» – і з жонкай ды Нестарам рушыў у Мінск.
Наноў разжывацца было цяжка, бацька стаў дворнікам, маці – прачкай. Нестар трапіў у школу ажно... у 15 гадоў. Затое ў школе той вучылі і музычнай грамаце. Хлопец хутка адолеў ігру на балалайцы.
Усё жыццё Сакалоўскага звязана з народнай песняй. Удзел у знакамітым па тым часе творчым клубе «Беларуская хатка», праца ў хоры; на службе ў арміі ён ротны запявала, у Беларускім перасоўным драмтэатры Уладзіслава Галубка – акцёр і хормайстар. Дзе б ні быў – занатоўваў беларускі, украінскі, яўрэйскі музычны фальклор. Здолеў скончыць музычны тэхнікум і распачаў кампазітарскую творчасць, а яшчэ ў некалькіх калгасах паблізу Мінска арганізаваў харавую самадзейнасць. Калі ў 1937 г. быў створаны Дзяржаўны ансамбль песні і танца, Сакалоўскі і тут заняў пасаду хормайстра.
Тады, да вайны, і патрапіла ў госці да Нестара Фёдаравіча яго стрыечная сястра з Докшыччыны – Соф’я Сакалоўская, прабабуля С. Славікоўскай. Да скону потым згадвала, як пасадзілі яе на чырвоны кут у вялікай хаце з адмысловымі выцінанкамі на вокнах – убранства было на сялянскі манер: «Я ніхто, а гэткая пашана. У Нестара ўжо сям’я мелася, якраз нешта святкавалі. Былі госці – усе вучоныя такія, але простыя, прыветлівыя».
Перад вайной Н. Сакалоўскі стварае Палескі ансамбль песні і танца. А потым былі эвакуацыя ў Чувашыю, праца на заводзе, служба ў гвардзейскай часці, кіраўніцтва Беларускім дзяржаўным ансамблем песні і танца. Пасля вызвалення Беларусі яго накіравалі ў Камітэт па справах мастацтва, затым у рэдакцыю музычнай літаратуры дзяржаўнага выдавецтва. Дарэчы, Нестар Фёдаравіч не саромеўся вучыцца і ў сталым узросце – стаў студэнтам па класу кампазіцыі ў Беларускай кансерваторыі...
Узнёслая, урачыстая песня «Мы – беларусы» на словы Міхася Клімковіча была напісана ў 1944 годзе. Яна вельмі хутка стала вядомай і папулярнай, хаця тады і радыё было далёка не ўсюды. 24 верасня 1955 г. яна прагучала як гімн нашай рэспублікі. Гучыць і сёння.
Жыватворная глыбіня беларускага музычнага фальклору, зберажэнню і апрацоўцы якога прысвяціў сябе кампазітар Сакалоўскі, сілкавала яго творчы пошук. Наш зямляк напісаў, па сутнасці, самую народную, самую галоўную песню для сваёй краіны. Толькі пачуць яе ў якасці гімна яму было не суджана – 16 лістапада 1950 г. Нестар Фёдаравіч памёр.
У Бягомльскім музеі народнай славы ёсць матэрыялы, прысвечаныя адметнаму земляку, і ў Бярозкаўскай школе таксама шануюць памяць пра яго. С. Славікоўская распавяла яшчэ, што два яе браты іграюць на баяне, гітары, а сястра – на гармоніку. Мабыць жа, фамільныя – па Сакалоўскіх, спадчынныя здольнасці, бо ўсе трое – самавукі.
22.08.2009
Просмотров: 1282
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: ІМЁНЫ
Другие новости данной темы:
![]() |
Сашкаў Нёман Ёсць песні – як гімны: велічныя, узнёслыя. Калі яны гучаць, то міжволі ў душы абуджаецца нейкае незвычайнае пачуццё, хочацца далучыць свой голас да іх выканаўцаў... |
![]() |
З радні павятовага Мікеланджэла Пра ўраджэнца Дзісеншчыны Язэпа Драздовіча – жывапісца і графіка, адмысловага майстра дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, пісьменніка, настаўніка, этнографа і фалькларыста, словам, постаць у гісторыі беларускага мастацтва і культуры магутную і выдатн ... Читать |
![]() |
Нукры з беларускай мовай сябруе Лалі Гасашвілі кажа, што ў 1999 годзе яе і мужа Бесо Нарманія прывяло ў Беларусь гора: іх дом спалілі падчас грузіна-абхазскага канфлікту. Зусім кепскім стала тады і здароўе маці. Родны брат Лалі на той момант жыў у Віцебску, дык забраў маці да сябе. Пе ... Читать |
![]() |
ВЕРНУТА З НЯБЫТУ ЯШЧЭ АДНО IМЯ Мікалай нарадзіўся ў 1919 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Верамеева (Лажані) Гарадоцкага раёна. Ён стаў першым з сямі дзяцей Максіма і Ганны Дарафеевых. Верхавод моладзі, надзея сям’і, вельмі разумны, вялікі аматар рыбнай лоўлі – т ... Читать |