Кашляем-чихаем
Задать вопрос психологу Игорю Викторовичу Теряеву
Наша «жалобная книга»
Позаботимся об усатых-хвостатых
Криминал и происшествия |
16.11.2011
Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрдСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
В Друе сгорел бар Браславского райпоСегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...
|
14.11.2011
Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходныеПять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...
|
11.11.2011
Витебчанку поймали с 2,4 г героинаВитебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...
|
11.11.2011
В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничествоВ Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...
|
9.11.2011
История большого обманаСветлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...
|
9.11.2011
Кровавое застольеВитеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...
|
16.11.2011
Наращивание ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Барбершоп МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Маникюр МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Депиляция МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Ламинирование ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Балаяж МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
17.11.2011 | КультураТематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзiПравопорядок
О работе милицииЭкологический вестник
“Природа и мы”Частное дело
Страница о людях предприимчивыхНаша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медикиСпортивный клуб
Новости спортаДобры быт
Для сапраўдных гаспадароўСвае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаўМестное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Ноябрь 2011 (118)
Октябрь 2011 (267)
Сентябрь 2011 (243)
Август 2011 (264)
Июль 2011 (240)
Июнь 2011 (232)
Опрос сайта
Новости Беларуси
20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...
Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль
19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...
В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда
19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...
9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"
19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...
Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд
18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...
Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми
18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
СМАЛЬЯНЫ: СТАРОНКI ГIСТОРЫI I СУЧАСНАСЦЬ
«Віцебшчына блізкая і невядомая» – так называлася экскурсійная паездка, у якую мяне аднойчы запрасіў сябра, што працуе ў турыстычнай фірме і цікавіцца краязнаўствам.
З таго падарожжа найбольшыя ўражанні пакінула наведванне вёскі Смальяны (ці Смаляны, як па старой памяці называюць яе мясцовыя жыхары), што прыблізна ў 30 км ад Оршы. Дзіўна, што гэтае мястэчка з даўняй і поўнай таямніц гісторыяй яшчэ не стала нашай турыстычнай «мекай». Сёлета Смальяны святкуюць свой 525-гадовы юбілей. З гэтай нагоды я вырашыла яшчэ раз наведацца на землі, дзе ў свой час валадарылі Іван Бельскі, вялікі князь Жыгімонт Стары, яго жонка італьянка Бона Сфорца, гетман Канстанцін Астрожскі, магнацкі род Сангушкаў, і больш уважліва прыгледзецца да іх сённяшняга жыцця.
* * *
З вясны гэтага года Смальяны маюць статус аграгарадка. І гэта ўмацавала надзею тутэйшых жыхароў, што ёсць будучыня ў іх малой радзімы, ёсць перспектывы. Тым больш, што з новым статусам гэты куточак Віцебшчыны набыў і адпаведныя яму рысы. Абнавіліся пошта, аптэка, школа і дзіцячы садок. З’явілася аддзяленне ашчаднага банка. «Віцебскаблгаз» абяцае ў 2010 годзе правесці газіфікацыю. Будуецца жыллё. У 2008-м з’явілася 15 новых дамоў у Смальянах і вёсцы Агранамічная, дзе знаходзіцца агракаледж.
На тэрыторыі сельсавета 2013 жыхароў, больш за чвэрць з іх – пенсіянеры. Пра адзінокіх старых людзей клапоцяцца. У міні-інтэрнаце часовага пражывання ў вёсцы Тарчылава суседняга сельскага Савета сёння жывуць трое смальян.
Лічбы сведчаць, што ў Смальянах амаль няма беспрацоўных: «на біржы» штогод стаяць 2-3 чалавекі. І сапраўды, працы тут хопіць усім. Было б жаданне... Бяда Смальянаў, як і многіх іншых нашых вёсак, – п’янства. Патранат, саветы прафілактыкі, кадзіраванне за кошт прадпрыемства – чаго толькі не робяць мясцовыя ўлады, каб хоць крыху змяніць сітуацыю.
– Хапае ў нас і бацькоў, якія вінны дзяржаве грошы за ўтрыманне сваіх дзяцей у інтэрнатах, – са смуткам зазначае старшыня сельскага Савета Галіна Карпушонак. – І запазычанасць у некаторых з іх немалая.
Сярэдні заробак людзей, працуючых у сельгаспрадпрыемстве, за першае паўгоддзе склаў 515 тысяч рублёў, а за чэрвень – 707 тысяч.
– Думаецца, што найлепшым стымулам для карэкціроўкі паводзін людзей магла б стаць канкурэнцыя, – дзеліцца меркаваннем кіраўнік мясцовай улады. – Калі той жа механізатар разумее, што замену яму знайсці цяжка, шмат чаго пачынае сабе дазваляць, не баіцца згубіць працу.
Будучыню Смальян Галіна Уладзіміраўна бачыць у дзецях. Іх сёння каля 220 вучыцца ў мясцовай школе, 40 ходзяць у дзіцячы садок і яшчэ чалавек 30 наведваюць базавую школу-сад у вёсцы Шыбекі. Радуецца старшыня і сённяшняй моладзі.
– Працавітыя ў каледж ідуць, а пасля яго яшчэ больш сумленнымі робяцца, – кажа яна. І праз паўзу дадае: – Хоць гэта і не агульная характарыстыка.
Па назіраннях Галіны Карпушонак, сучасныя смальянскія дзяўчаты злоўжываюць курэннем нават больш за хлопцаў, якія апошнім часам часцей да спорту цягнуцца. Да здаровага, актыўнага адпачынку ў аграгарадку ўсіх заахвочваюць. Ужо каторы год з моладдзю працуе цудоўны трэнер Віктар Тарасенка, які рыхтуе мясцовую жаночую валейбольную каманду пры філіяле школы алімпійскага рэзерву. Яго дзяўчаты нядаўна занялі першае месца ў вобласці, ездзілі ў Гродна, дзе таксама выступілі прыстойна. Сёння ў школе займаюцца 40 чалавек. Таксама ў аграгарадку працуе трэнажорная зала, у якой могуць займацца ўсе жадаючыя.
Карэнных жыхароў засталося няшмат. Усё больш прыезджых, перасяленцаў, асабліва, чамусьці, мурманчан, для якіх Смальяны сталі другой радзімай. Набываюць яны дамы і даюць новае жыццё закінутым хацінам. Спачатку толькі на адпачынак улетку прыязджаюць сем’ямі, а потым і назусім застаюцца.
Трыццаць гадоў таму звязала свой лёс са Смальянамі і Галіна Карпушонак.
– Тут знайшла сваё шчасце, калі вучылася ў каледжы,– кажа яна. – Малодшы сын нікуды адсюль з’язджаць не хоча, і старэйшы, студэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, нікому не спусціць дурных слоў пра родны куток...
– Як жа не любіць месца, дзе жывеш? – па-філасофску зазначае сакратар сельсавета Валянціна Хатулева. – Толькі раней весялей жылося. Калі яшчэ быў адзіны саўгас-тэхнікум, Дом культуры адносіўся да яго. Пасля раздзялення ўстанову перадалі каледжу, што заканамерна. У каледжы, у вёсцы Агранамічная, жыве шмат моладзі. Там ім і гурткі, і дыскатэкі. І вучоба таксама, бо ў большай частцы ДК цяпер месцяцца вучэбныя аўдыторыі, перанесеныя са старога корпуса. Але ж хіба старэйшаму пакаленню не трэба культурнае жыццё? Раней у Смальянах існаваў самадзейны хор, які потым ператварыўся ў фальклорны ансамбль «Вечарніцы». Адпачынак для душы ў ім знаходзілі 45 выканаўцаў і дзесяткі ўдзячных слухачоў. Цяпер калектыву няма дзе збірацца, і ён спыніў сваё існаванне.
Дваякае стаўленне ў мясцовай улады і саміх жыхароў да абноўленай урачэбнай амбулаторыі, у якую па праграме ўладкавання аграгарадка пераўтварылі ўчастковую бальніцу. Кабінеты, лабаранцкія папрыгажэлі, сталі больш зручнымі. Па словах галоўнага ўрача Галіны Аношка, за дзень тут прымаюць каля 25 чалавек. Аднак і самі работнікі амбулаторыі, і пацыенты лічаць: без бальніцы ўсё ж нязручна – магчымасці дзённага стацыянара не тыя.
* * *
Першае, што заўважаеш, завітаўшы ў Смальяны, – гэта шэры, напаўразвалены фасад усё яшчэ велічнага касцёла святой Марыі, што ўзвышаецца непадалёк ад галоўнай плошчы. Стагоддзі таму тут, у цэнтры мястэчка, стаяла ратуша з добрага сасновага дрэва, з купалам над дахам, «пабітым гонтамі». Паблізу ратушы знаходзілася двухпавярховая важніца (месца, дзе ўзважвалі прывезеныя тавары), пры ёй – высокі ганак з парэнчамі і точанымі балясінамі. Адсюль пачыналіся рады гандлёвых крам і хаты жыхароў з гародамі і гаспадарчымі пабудовамі. Побытавая назва гэтага месца – «рынак» – адпавядае і гістарычнаму мінуламу мястэчка, і сённяшнім рэаліям. Цяпер ля плошчы гандлюе ў абноўленай краме прамысловымі і харчовымі таварамі раённае спажывецкае таварыства. Канкурэнцыю яму стварае мясцовая бізнесвумен (і такія ў Смальянах ёсць!), якая адкрыла на другім баку плошчы невялічкую краму, на даху якой «пасяліла» змайстраваных буслоў, а на тэрыторыі вакол «пусціла ў плаванне» лебедзяў. На трэцім баку заняў месца модуль комплекснага прыёмнага пункта бытавых паслуг, а завяршыў кампазіцыю рынкавы «пятак». Па шматлікіх просьбах жыхароў паставілі некалькі столікаў – гандлёвых месцаў, абгарадзілі невялікую пляцоўку плотам. Па панядзелках, серадах і асабліва суботах тут яблыку няма дзе ўпасці: гандлююць і вопраткай, і абуткам, і гароднінай-садавіной...
– Раней, – як потым патлумачыла старшыня сельсавета, – на гэтым месцы зазвычай прадавалі парасят. Гандляры і пакупнікі прыязджалі з усіх ваколіц і нават суседніх раёнаў. Але гады тры як перасталі: знізіўся попыт на такі тавар.
* * *
На сваю гаспадарку мала ў каго ў сельсавеце хапае энтузіязму. У асабістым статку ўсяго 218 галоў, каля сотні з іх – у жыхароў Смальянаў. І амаль кожная кароўка прыносіць гаспадару прыбытак за кошт здадзенага малака. Толькі ў 2008 годзе насельніцтва сельсавета здало яго 703 тоны. Было б, відаць, і больш, калі б атрымалася наладзіць дзейсную схему збору прадукцыі з падвор’яў і кантролю яе якасці. Сельгаспрадпрыемства, якое прымае малако ў насельніцтва, пакуль не можа гэтага забяспечыць.
Смальяне хацелі ўжо звярнуцца да прадпрымальнікаў. Адзін з іх нават прапаноўваў свае паслугі. Аднак прадпрымальнік, па словах старшыні сельсавета, можа ўзамен прапанаваць толькі грошы. А сельскагаспадарчае прадпрыемства да таго ж дапамагае насельніцтву ў час пасяўной ды ўборачнай – за невялікую плату. Таму пакуль вяскоўцы не спяшаюцца «перабягаць» да бізнесменаў.
* * *
У «Зборы помнікаў Віцебскай вобласці» Смальяны абазначаны як месца знаходжання руінаў замка Белы Ковель, што стаяў у нізінным месцы, на левым беразе ракі Адроўка. Праз войны і нядбайнасць наступных пасля Сангушкаў гаспадароў Белы Ковель быў разбураны і разабраны на цэглу. У выніку ад замкавага комплексу засталіся толькі рэшткі самай высокай пяціяруснай вежы. Цяпер, каб здзейсніць паломніцтва да яе, трэба апошнія крокі рабіць па топкім, зарослым кустоўем месцы. На яшчэ велічных сценах, што захоўваюць сляды тонкага рэльефнага дэкору, з гадамі з’явіліся прыкметы сучаснай «культуры» накшталт надпісаў «я быў тут» і прызнанняў у каханні.
З замкавай цэглы ў 1864 годзе на заходняй ускраіне Смальянаў была пабудавана Аляксееўская царква. У савецкія часы ў ёй зрабілі склад, а потым наогул закінулі. Такі ж лёс напаткаў і касцёл, дзе да 1984 года месціўся гараж. Смальянскі краязнаўца настаўнік беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Віктар Мяжэвіч згадвае, што ў савецкі час палякі прапаноўвалі рэстаўраваць касцёл, але ў Смальянах практычна не засталося вернікаў-каталікоў, таму яго пакінулі на волю часу.
Культавай пабудовай XVIII ст. у Смальянах з’яўляецца Спаса-Праабражэнская царква, пад якой не так даўно быў знойдзены мураваны храм Узвіжання Святога Крыжа. Па мясцовай легендзе, царква выстаяла вайну, таму што, як сказаў калісьці нейкі правідзец, «павінна дачакацца другога прышэсця Хрыста». Зрэшты, легенд пра Смальяны так шмат, што яны ў гэтай справе нават могуць паспрачацца са славутым Нясвіжам.
Здараецца, у Смальяны прыязджаюць палякі: наведаць касцёл, магілу «нейкага польскага караля», як кажуць некаторыя мясцовыя жыхары, а насамрэч – Тамаша Зана, сябра Адама Міцкевіча, разам з якім у гады вучобы ў Віленскім універсітэце ён стварыў і ўзначаліў таварыства філаматаў. Надоўга польскія госці не затрымліваюцца. Крыўдна, што наладзіць экскурсіі па гістарычных кропках Аршаншчыны, разрэкламаваць турыстычныя багацці гэтай зямлі ніхто пакуль не бярэцца.
– Няма энтузіястаў, – падсумавала Галіна Карпушонак.
Грошай таксама няма. Ні адзін архітэктурны помнік не мае шыльды з гістарычнай даведкай пра яго. Па сённяшні дзень у Смальянах адсутнічае свой краязнаўчы музей, хаця этнаграфічных і іншых матэрыялаў за доўгі час набралася багата. Частку пасля капітальнага рамонту школы захоўвае ў сябе Віктар Мяжэвіч.
– Можна было б зрабіць музей пры школе, у другім корпусе, дзе раней былі цяпліцы, – разважае настаўнік, – ды зноў жа на рамонт памяшкання патрэбны грошы.
* * *
У турыстычны маршрут па ваколіцах Смальянаў варта ўключыць не толькі стогадовыя руіны, але і памятныя мясціны з больш блізкай гісторыі.
У красавіку 1942 г. каля Смальянаў эсэсаўцы расстралялі каля 600 мірных жыхароў, у асноўным яўрэяў. Забітых распраналі, а целы скідвалі ў вялікія ямы, выкапаныя ў лесе на ўскраіне вёскі. Сёння на гэтым месцы мемарыял, які намаганнямі улад і педагогаў Шыбекскай школы выглядае дагледжаным. Родныя пахаваных тут прыязджаюць час ад часу з-за мяжы, дзякуюць за памяць...
Захоўваюць успаміны пра тыя жахлівыя гады і старажылы вёскі. У наваколлі мястэчка дзейнічалі партызаны, а ў саміх Смальянах – падполле. У памяць пра ўсе выпрабаванні тут узведзены помнік смуткуючай маці на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан.
Не знікаюць кветкі і ля помніка ахвярам пазнейшай вайны – афганскай, якая забрала жыцці траіх тутэйшых хлопцаў.
* * *
Кажучы, што няма энтузіястаў у Смальянах, Галіна Карпушонак крыху прыбяднялася. Яны ёсць. Сярод іншых – Аляксандр Машкоў, які цяпер адбудоўвае бацькоўскі дом насупраць Свята-Праабражэнскай царквы, каб зрабіць тут сельскую сядзібу для турыстаў.
– Мяне здзіўляе, чаму праз гэтыя незвычайныя мясціны не праходзіць ніводны турыстычны маршрут, – падзяліўся набалелым Аляксандр Анатольевіч. – Таму і ўзяўся за справу. А падштурхнула да гэтага дачка, якая сёлета скончыла вучобу ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце на менеджэра ў сферы міжнароднага турызму. Разлічваю на яе дапамогу, а таксама на аднавяскоўцаў, асабліва суседа, які шмат ведае пра гісторыю Смальянаў, час ад часу ладзіць аматарскія экскурсіі.
Аднак у ажыццяўленні сваёй мары энтузіяст сустрэў нямала перашкод. Для сядзібы 20-ці ўласных сотак мала. Паміж домам Машкова і замкам ёсць закінуты ўчастак, дзе ніхто не жыве. Аднак гаспадары не згаджаюцца яго аддаць. Займацца ж толькі сядзібай Аляксандру Анатольевічу не дазваляе праца ў транспартнай інспекцыі. Разам з тым яна ж і дапамагае, бо засталося шмат сувязей, знаёмстваў – фактычна напрацаваная кліентура.
* * *
З мінулага года ва ўсіх дакументах Смальяны сталі пісаць з мяккім знакам. Хаця і сёння некаторыя вяскоўцы, а разам з імі і частка гісторыкаў схільныя да напісання «Смаляны». Настаўнік Віктар Мяжэвіч распавёў, што сярод іншых гістарычных і этнаграфічных матэрыялаў маюцца кавалкі цэглы ад завода XVI стагоддзя. На іх – надпіс населенага пункта з мяккім знакам.
Зрэшты, гэта не так істотна. Куды больш важна як мага хутчэй зразумець, што багатая гістарычная спадчына Смальянаў павінна працаваць на дзень сённяшні. І гэта ўжо ў руках сучаснікаў.
3.09.2009
Просмотров: 1020
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: Кропка на карце
Другие новости данной темы:
![]() |
СУМЛЕННЕ МАЛАКАЗДАТЧЫКА — КАТЭГОРЫЯ МАТЭРЫЯЛЬНАЯ На працягу цэлага тыдня Аршанскі малочны камбінат вяртаў малако, здадзенае жыхарамі вёскі Смальяны, выявіўшы ў ім антыбіётыкі. Сярод вяскоўцаў, якія недалічыліся ў сямейным бюджэце па 100 і больш тысяч рублёў, толькі і размоў было: хто вылівае малак ... Читать |
![]() |
КАЛI КАРОВА КОРМIЦЬ, ДЫК ЧАМУ ЯЕ НЕ ТРЫМАЦЬ? У Аршанскім раёне імкнуцца арганізаваць збор малака такім чынам, каб дайсці да кожнага гаспадара, дзе трымаюць карову. Вяскоўцаў інфармуюць, што закупачная цана на малако прыватнікаў не зніжана, застаецца на леташнім узроўні: 665 рублёў за кілаграм плюс ... Читать |
![]() |
I ПРА КАРОВУ ВЯСКОЎЦА НЕ ЗАБЫЦЦА На тэрыторыі Валяўкоўскага сельскага Савета Дубровенскага раёна 22 вёскі. У аддаленых ад цэнтра населеных пунктах адзін-два разы на тыдзень вядзе прыём старшыня сельвыканкама Аляксандр Парахневіч. Гэта зручна для пажылых людзей. Ім не трэба марнаваць ... Читать |
![]() |
Што рабiць, каб вясковец не пiў, а больш працаваў? Вёска Новае Сяло ў Аршанскім раёне прыцягнула ўвагу грамадскасці з-за крадзяжу з мясцовага магазіна. У навагоднія святы праз акно ў яго памяшканне залезлі два хлопчыкі, малодшаму з якіх дзевяць гадоў... |