Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Як вядома з гісторыі айчыннай літаратуры, у лістападзе 1923 года было створана ўсебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». З цягам часу яго ўславілі сваімі ім
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
ВIЦЕБСКIЯ МАЛАДНЯКОЎЦЫ
Як вядома з гісторыі айчыннай літаратуры, у лістападзе 1923 года было створана ўсебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». З цягам часу яго ўславілі сваімі імёнамі такія буйныя творцы прыгожага пісьменства, як Кузьма Чорны і Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва і Уладзімір Дубоўка, Міхась Лынькоў і Пятрусь Броўка...
Суполка мела свае філіі ў розных гарадах краіны і нават за яе межамі. Як сведчаць архіўныя дакументы, узнікла такая і ў Віцебску 85 гадоў назад, таксама ўвосень, з ініцыятывы вядомага беларускага паэта Алеся Дудара. Але стварэнне філіі, на жаль, не стала яркай старонкай беларускай літаратуры, найперш таму, што ў коле віцебскіх творцаў не саспелі славутыя пісьменнікі, гісторыя, па сутнасці, захавала іх імёны толькі ў архіўных дакументах. Апроч Алеся Дудара, можна згадаць хіба што М. Каспяровіча, краязнаўцу і філолага, які ў свой час таксама ўзначальваў віцебскую філію «Маладняка».
Сюды ўваходзіла ў асноўным моладзь – студэнты, навучэнцы, а таксама рабочыя. З цягам часу іх набралася 25 чалавек, і тады ў дадатак былі створаны сенненскі і езярышчанскі гурткі. Але арганізатарам падалося, што і гэтага пашырэння мала, і да літаратурнай секцыі была далучана яшчэ і мастацкая. Балазе ў Віцебску быў шырока вядомы мастацкі тэхнікум.
Маладыя аматары літаратурнай творчасці і жывапісу праводзілі розныя сходы – як агульныя, так і па секцыях. Вось колькі тэм тых сходаў: «Рэвалюцыя і літаратура ў Расіі і ў нас», «Суседнія літаратуры: украінская, польская, латышская», «Новыя рытміка і рыфма»... Горача абмяркоўваліся надзённыя праблемы, доўжыліся спрэчкі – усё, як у маладых няўрымслівых людзей. Але трэба сказаць, што адбывалася гэта і пад даволі пільным наглядам партыі. У тыя гады ўжо выразна выявілася яе памкненне ўзяць пад сваю моцную руку творцаў, скіраваць іх дзейнасць у акрэсленае ідэйнае рэчышча. Партыйцы былі зацікаўлены не столькі ў развіцці маладых талентаў, колькі ў правядзенні юнакамі і дзяўчатамі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Вось такі быў звужана прагматычны падыход.
Як сведчаць архіўныя дакументы, маладнякоўцы друкаваліся ў газеце «Заря Запада». Нам удалося знайсці 14 апублікаваных вершаў Я. Сівака, А. Катановіча, У. Кавалёва, Б. Люгоўскага, П. Ананьева, З. Жыткевіча, Ю. Базыленкі, а таксама апавяданне Л. Васілеўскай. І зноў з засмучэннем павінны адзначыць: наўрад ці хто з сённяшніх чытачоў «НС» ведае хоць аднаго з гэтых аўтараў. Па ўсім відаць, яны былі больш функцыянерамі аб’яднання «Маладняк» у грамадска-палітычнай рабоце, чым апантанымі ў прыгожым пісьменстве творцамі.
Віцебская філія «Маладняка» ў 1926 і 1927 гадах выдала два зборнікі: «Пачатак» і «Світанне». Дарэчы, на сродкі мясцовых партыйных органаў, што ў чарговы раз сведчыць аб афіцыйным прызнанні і падтрымцы маладнякоўцаў. Але гэта не ахоўвала іх ад крытыкі. Далёка не ўсе творы маладых аўтараў аказаліся ўхваленымі. У тую пару наогул, можна сказаць, было модна на ўсе з’явы сацыяльна-культурнага жыцця глядзець крытычна, уступаць у дыскусіі... У студзені 1927 года, напрыклад, маладнякоўцы бралі ўдзел у вечары друку, на якім чыталі свае творы і, як сведчаць ар-хіўныя дакументы, выслухоўвалі крытычныя заўвагі ад прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
У канцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя даволі выразна акрэслена ўвага да нацыянальных меншасцей грамадства. Адбілася гэта і на жыцці літаратараў Віцебшчыны. Апроч «Маладняка», былі створаны віцебскае рускамоўнае аб’яднанне пісьменнікаў «Звенья» і яўрэйская літаратурная суполка «Юнгер Арбайтер».
Тую пару можна ўспрымаць як своеасаблівы росквіт грамадскага жыцця тутэйшых літаратараў. Але ж ён аказаўся нядоўгім... У сака-віку 1928 года віцебская філія «Маладняка», суполкі рускіх і яўрэйскіх пісьменнікаў закрыліся. Некаторыя іх члены знайшлі сабе прытулак у віцебскім філіяле Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Пачыналася новая пара ўзаемаадносін творцаў прыгожага пісьменства з уладай.
А прычын заняпаду «Маладняка» было некалькі. Разыходжанні, спрэчкі паміж самімі літаратарамі... Трэба ж разумець, што творчасць – справа цалкам індывідуальная, не церпіць якіх-небудзь калектыўных узрухаў ды афіцыйнага, тым больш у многім фармальнага, паяднання. А яшчэ, і гэта, бадай, найбольш важнае: маладнякоўцы не адпавядалі, не паспявалі за пераменамі ў партыйнай ідэалогіі. Вось і з’явіўся такі вердыкт на іх адрас: «...наш «Маладняк» яшчэ не паспеў далучыцца да жыцця гарадской прамысловасці, у яго творах яшчэ шмат сялянскага індывідуалізму, «Маладняку» яшчэ трэба пераварыцца ў пралетарскім фабрычна-заводскім катле». Многіх і «пераварылі»...
Наогул узаемаадносіны творчай інтэлігенцыі і ўлады – асобная тэма, якая патрабуе дапытлівага аналізу і няспешнага роздуму. Адно можна сказаць: саюзы творцаў самых розных накірункаў як у раннія, так і ў пазнейшыя гады савецкай улады гуртаваліся больш па фармальных прыкметах, на падставе строгіх ідэалагічных установак, а не з ініцыятывы яго супольнікаў, паяднаных роднасным светапоглядам. Таму такія аб’яднанні, як «Маладняк», лёгка, можна сказаць, увобміг ствараліся і гэтак жа перапынялі сваё існаванне – з аднаго ўзмаху «дырыжор-скай» палачкі.

5.09.2009
Просмотров: 1038
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
15 гадоў таму адбылося першае выступленне перад аматарамі паэзіі членаў шаркаўшчынскага літаб’яднання «Світанак». І з таго часу гэтая суполка, створаная пры рэдакцыі раённай газеты «Кліч Радзімы», жыве паўнавартасным творчым жыццём. Штокварталь ...
5 верасня – Дзень беларускага пісьменства. Нагадаем, што ўпершыню гэта цудоўнае свята ў нашай краіне пачалі адзначаць з 1994 года. Тады яно адбылося ў Полацку. Традыцыя праводзіць Дзень беларускага пісьменства ў гарадах, слынных гісторыяй, свед ...
Важкі ўнёсак робяць нашы землякі ў скарбонку айчыннага пісьменства і прапаганду лепшых яго традыцый. Напрыклад, сёлета свет пабачылі 15 кніг, аўтарамі якіх з’яўляюцца члены абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Імі апублікавана і ш ...
У Смаргоні на Гродзеншчыне прайшоў Дзень беларускага пісьменства. У свяце прымала ўдзел і дэлегацыя Віцебшчыны. Па словах начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Міхаіла Кузьміча, XVI Дзень беларускага пісьменства быў доб ...