nspaper.by Витебск и область

Страшная авария на автодороге Минск – Витебск

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
У Смаргоні на Гродзеншчыне прайшоў Дзень беларускага пісьменства. У свяце прымала ўдзел і дэлегацыя Віцебшчыны.
Па словах начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Міхаіла Кузьміча, XVI Дзень беларускага пісьменства быў добра арганізаваны, свята наведалі тысячы чалавек. Адной з цэнтральных яго падзей стала адкрыццё помніка пачынальніку сучаснай беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу.
Сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, перакладу, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў былі і пісьменнікі Віцебшчыны: дыпломам ІІ ступені ўганаравана полацкая паэтэса Надзея Салодкая, за сатырычную паэму «Успаміны пра майго асла» лаўрэатам стаў віцебскі пісьменнік Барыс Бележэнка.
У Смаргоні былі разгорнуты шматлікія выставы, прайшлі прэзентацыі.
Дэлегацыя Віцебскай вобласці падарыла бібліятэцы cмаргонскай СШ №4 55 кніжак паэтаў і пісьменнікаў Прыдзвіння, выдадзеных у мінулым годзе і сёлета. Нагадаем, што па колькасці сяброў Саюза пісьменнікаў Беларусі Віцебшчына займае трэцяе месца пасля суполак Мінска і Мінскай вобласці.
На ўрачыстым закрыцці адбылася цырымонія перадачы эстафеты свята. Наступны, XVII Дзень беларускага пісьменства, пройдзе ў Хойніках (Гомельская вобласць) на радзіме Івана Мележа, аўтара класічнай трылогіі «Людзі на балоце».
Интересное видео
5.06.2013
30.05.2013
27.05.2013
10.05.2013
10.05.2013
10.05.2013
Новости Витебщины

Водитель, обвиняемый в гибели четырех медиков в Шумилинском районе, взят под стражу

3 мая в Поставском районе под микроавтобус попал велосипедист: мужчина скончался в больнице

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Клёвое местоСтраница для любителей рыбной ловли
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
  • Социальная политикаИнтервью, аналитика, комментарии
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси

СА СМАРГОНI ВЯРНУЛIСЯ З УЗНАГАРОДАМI

8.09.2009
Новость посмотрели: 1239
Рейтинг материала:
Данная новость взята из рубрики:
Похожие новости по теме :