Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Пачатак верасня ў Оршы прайшоў пад знакам тыдня беларускай мовы з гучным лозунгам: «Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі». Ініцыятарам акцыі выступіла ўстанова «Музейны
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Трикотажное ателье
- Женский интернет-журнал. Организации и фирмы Урала.
- atelier-talisman.ru
СВАЮ МОВУ ТРЭБА ШАНАВАЦЬ
Пачатак верасня ў Оршы прайшоў пад знакам тыдня беларускай мовы з гучным лозунгам: «Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі».
Ініцыятарам акцыі выступіла ўстанова «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны». Ідэю падтрымалі аддзелы культуры і адукацыі гарвыканкама.
Дырэктар музейнага комплексу Ірына Воранава, выступаючы каля помніка Уладзіміру Караткевічу перад шырокай грамадскай аўдыторыяй, сказала, што ідэя правядзення тыдня звязана з тым фактам, што беларуская мова ўключана сёлета ў атлас ЮНЕСКА «Мовы свету ў небяспецы». І прыйшла пара прымаць меры, каб захаваць нашу непаўторную мову. У старажытнай Оршы дастаткова помнікаў пісьменства, што сведчаць аб высокай культуры народа. Вось толькі некалькі яскравых прыкладаў. Гэта Рагвалодаў камень з надпісам, ад даты якога пайшоў час на дзевятае стагоддзе. Гэта аршанскі «Буквар», выдадзены С. Собалем у 1631 годзе. У Оршы нарадзіўся вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч, які праславіў нашу мову далёка за межамі краіны. Ірына Сяргееўна ў заключэнне свайго выступлення выказала спадзяванне, што наступны год стане Годам роднай мовы.
Тыдзень мовы быў багаты на мерапрыемствы. Кульмінацыяй яго стала чацвёртае верасня. У гэты дзень аршанцы збіраліся каля помніка У. Караткевічу, а ў амфітэатры дзіцячага парку адбылося свята беларускай песні «Дзівосная кветка народнай душы». Са сцэны гучалі беларускія песні ў выкананні фальклорных калектываў дарослых і дзяцей, рэжысёрам якога стаў мастацкі кіраўнік гарадскога драматычнага тэатра Васіль Мігаль.
Дарэчы, тэатр уносіць важкі ўклад у адраджэнне беларускай мовы. Большасць яго пастановак – п,есы беларускіх драматургаў на роднай мове. Наладжаны творчыя сувязі з тэатрам імя Якуба Коласа. 4 верасня коласаўцы паказалі на сцэне Аршанскага гарадскога цэнтра культуры п,есу Фёдара Палачаніна «Пазычанае шчасце».
У гэты ж дзень урачыста адкрылі экспазіцыйную залу гарадскога Дома рамёстваў, які месціцца ў будынку бурсы калегіума езуітаў. Майстры народных промыслаў выставілі ўзоры вырабаў з розных прыродных матэрыялаў. Цяпер аршанцы і госці горада могуць заказаць тут рэчы ў нацыянальным беларускім стылі: прадметы інтэр,ера, гліняныя цацкі, мастацкую апрацоўку скураных прадметаў і шмат што іншае. Майстар мастацкай апрацоўкі дрэва Ігар Пахомчык задаволены тым, што часцей сталі заказваць самабытныя беларускія вырабы з дрэва ў стылі мінулых стагоддзяў. Увайшло ў моду ўпрыгожваць дом ці падворак статуэткамі, выявамі звяроў і птушак. Пабольшала цікавасці да мэблі з добрых парод дрэва накшталт той, што была ў багатых дамах беларусаў некалькі стагоддзяў назад.
На працягу тыдня беларускасці ў Оршы шэраг мерапрыемстваў правялі бібліятэкі, музеі, дамы культуры, школы. Гараджане сустракаліся з пісьменнікамі і паэтамі, удзельнічалі ў адкрытых музейных занятках, зрабілі экскурсіі па знакамітых мясцінах Оршы.

8.09.2009
Просмотров: 1209
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
З 1 па 8 верасня ў Оршы пройдзе акцыя «Не пакідайце мовы беларускай, каб не ўмёрлі!», прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. Арганізатары – аддзел культуры гарвыканкама, музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны. Ініцыятыву падтры ...
У Оршы апошні тыдзень лістапада прысвечаны памяці Уладзіміра Караткевіча. У мінулы чацвер, у дзень 79-х угодкаў знакамітага пісьменніка, прыхільнікі яго творчасці прыйшлі да помніка пісьменніку і ўсклалі кветкі...
На рэспубліканскім свяце – Дні беларускага пісьменства ў Хойніках – Віцебшчына будзе прадстаўлена дэлегацыяй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэта Тамара Краснова-Гусачэнка, Міхаіл Кузьміч, Алесь Жыгуноў, Барыс Бележэнка ...
На працягу двух дзён у Оршы праходзіў рэспубліканскі семінар па тэме «Роля музея ў далучэнні моладзі да культурна-асветніцкай дзейнасці». Як расказала дырэктар музейнага комплексу «Гісторыя і культура Аршаншчыны» Ірына Воранава ...