Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Мара ператварыць вяселле ў незабыўны, самы яскравы дзень свайго жыцця прымушае маладажонаў ісці на шматлікія вынаходніцтвы. Гэта дае падставу паразважаць, ці існуюць правілы вясельнага абрад
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Гостиницы санкт-петербурга
- Каталог гостиниц Санкт-Петербурга. Онлайн-бронирование.
- elitario.ru
БЕЛАЯ ФАТА ЦI ВЯНОК З ЖЫВЫХ КВЕТАК?
Мара ператварыць вяселле ў незабыўны, самы яскравы дзень свайго жыцця прымушае маладажонаў ісці на шматлікія вынаходніцтвы. Гэта дае падставу паразважаць, ці існуюць правілы вясельнага абраду, якія нельга абысці? Як зрабіць вяселле выключным? І для каго яго ў рэшце рэшт ладзіць: для сябе ці сваякоў?
Віцебск слушна называюць горадам нявест. Таму і вяселляў тут ладзіцца шмат. Існуе столькі інтэрпрэтацый абраду, што з цяжкасцю можна вызначыць, якую з іх лічыць традыцыйнай. Большасць маладых пар прытрымліваецца раскладу, замацаванага гадамі і невядома кім вызначанага: рэгістрацыя шлюбу, ускладанне кветак на плошчы Перамогі, падарожжа па сямі мастах, фотаздымак каля помніка Пушкіну, пасля чаго застолле пад кіраўніцтвам нястомнага тамады ў адным з рэстаранаў горада, аздобленым паветранымі шарамі.
Аднак, гэтай традыцыі прытрымліваюцца не ўсе. Кацярына нарадзілася і вырасла ў Віцебску. Валодаючы польскай мовай, паступіла ў Познаньскі універсітэт, дзе і сустрэла свайго будучага мужа. Захапленне абодвух гісторыяй вызначыла стыль вяселля. Яно было гістарычным. Усе госці былі запрошаныя на фестываль эксперыментальнай археалогіі, якімі славіцца Польшча. Маладыя, прыбраныя ў гістарычныя строі, пасля абраду заручын вянчаліся ў касцёле. Святочная вячэра адбывалася ў палацы з жывой музыкай. «Яны скарысталі магчымасць патрапіць у казку, хаця б адзін дзень пабыць князем і князёўнай», – кажа бацька нявесты. Назаўтра ў познаньскай прэсе з’явіліся публікацыі пра незвычайнае вяселле.
У Польшчы іншыя магчымасці, скажаце вы? Мае знаёмыя Сяргей і Алена прытрымліваюцца іншай думкі. «Галоўнае жаданне, а не месца», – перакананыя яны. Маладыя пазнаёміліся ў гістарычным клубе «Варгенторн», што працуе ў «ЦК «Віцебск», дзе Алена займаецца шатландскімі танцамі, а Сяргей рамяством. Сваё жаданне наладзіць гістарычнае вяселле ў Віцебску яны выканалі. Пасля вывучэння вясельных абрадаў і арганізацыйных момантаў атрымалася нешта славянска-скандынаўскае. Алена ўсё ж аддавала перавагу традыцыйным абрадам Полаччыны і Віцебшчыны. Безумоўна, цалкам ад рэчаіснасці адысці не ўдалося, таму спачатку маладыя накіраваліся ў загс, дзе ў гістарычных строях пасля ўрачыстасцей танчылі шатландскі вальс. І пярсцёнкамі Алена і Сяргей абменьваліся незвычайнымі: ручная праца, рэканструкцыя па дадзеных археалагічных раскопак у Расіі. «Так прыемна ўсведамляць, – кажа Алена, – што больш такіх пярсцёнкаў ні ў кога няма».
У парку Фрунзе ў той дзень адбыўся незвычайны абрад пераўтварэння нявесты ў жонку, калі вянок з жывых кветак на яе галаве замянілі хусткай, а рукі маладых звязалі даматканым ручніком, каб усё жыццё трымаліся адно аднаго. Па традыцыі ім не дазвалялася піць і есці ўсё вяселле. Аднак, як прызналася мне сямейная пара, гэтым пастулатам яны вымушаныя былі паступіцца. «Быў нейкі кураж у тым, што ў Віцебску такое вяселле было першым і непаўторным», – прызнаецца Алена. Гэта менавіта той выпадак, калі вяселле ладзіцца не для сваякоў, бо сярод іх былі і такія, хто з цяжкасцю мог ацаніць старанні маладых, а больш для сябе і для аднадумцаў. «Мы хацелі ўзгадваць гэты дзень з радасцю як Наша свята», – усміхаюцца муж і жонка.
Аднак на такіх вяселлях немагчыма пазбегнуць момантаў пэўнай нязручнасці, бо забяспечыць усіх гасцей гістарычнымі строямі – справа нялёгкая. Кася і Валік, надумаўшы святкаваць вяселле таксама ў гістарычным стылі, вымушаны былі звярнуцца ў тэатр і на вечар узяць на пракат гістарычныя касцюмы...
Апісаныя мною выпадкі з’яўляюцца, безумоўна, выключэннямі з агульнапрынятых правілаў. Аднак той факт, што ў вяселлях з’яўляецца ўсё больш індывідуальнасці, аспрэчыць даволі цяжка. Хтосьці спрабуе змяніць колер сукенкі – замест традыцыйна белай апрануць блакітную альбо светла-карычневую. Мінулі тыя часы, калі выбар вясельных строяў быў абмежаваны. Хтосьці эксперыментуе з вясельным экіпажам. Напрыклад, бярэ на пракат «тройку» чорных джыпаў, якія ўтвараюць незвычайны картэж. А хтосьці складае меню са страў японскай кухні. Лад жыцця маладых шмат у чым уплывае і на святкаванне вяселля. Мне даводзілася назіраць і вяселле байкераў, якія ў гонар маладых арганізавалі сапраўдны парад байкаў. І вяселле панкаў, прычым замест фаты на галаве нявесты быў зроблены рознакаляровы іракез. І вяселле таксіста, картэж якога складаўся з гарадскіх таксі.
Зрабіць вяселле і для сябе, і для сваякоў, не адыходзячы ад прынятых норм і адначасова ладзячы яго з вытанчаным густам, было задумкай Філіпа і Алесі. Пасля рэгістрацыі шлюбу яны разам з гасцямі наведалі сядзібу Рэпіна ў Здраўнёве, пасля чаго накіраваліся ў кавярню «Задзвінне», дзе ўсіх чакала святочная вячэра. Саксафаніст, добрая музыка, прыемны тамада пакінулі аб вяселлі цёплыя ўспаміны. Маладыя паклапаціліся, каб гасцям у гэты вечар было ўтульна. Адным з такіх клопатаў стала адмена грашовых конкурсаў, чым вяселле нагадвала заходні варыянт. У Еўропе лічыцца, што зробленага табою падарунка дастаткова, каб больш не думаць пра грошы.
І ўсё ж гэта асобныя выпадкі. Стэрэатыпныя традыцыі трывала аселі ў светапоглядзе беларусаў. Вяселле, думае большасць, мусіць быць вялікім, шумным, багатым. Выключэнняў можа стаць болей толькі з гадамі. Яшчэ важна, каб вяселле не стала адзіным шчаслівым днём у сямейным жыцці маладых.

12.09.2009
Просмотров: 1340
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Віцябляне Аляксей і Ксенія Званковы сустракаліся шэсць гадоў, перш чым рашыліся на такі сур’ёзны крок, як шлюб. А дзеля большай надзейнасці сямейнага саюза замовілі народны абрад. У музеі-сядзібе І. Рэпіна «Здраўнёва» яго справілі для ...
Вольга Маханенка – інструктар-метадыст па турызму фізкультурна аздараўленчага цэнтра аддзела спорту і турызму Лепельскага райвыканкама. У раёне яе ведаюць і як пераможцу аднаго з першых конкурсаў на лепшую аграэкасядзібу, якія праводзіць аблвыканка ...
Сезон адпачынку ў самым разгары. За спякотным сонцам і воднымі працэдурамі зусім не абавязкова ехаць у Турцыю і Егіпет – пад бокам свае курорты. Ці карыстаюцца сёння папулярнасцю аграэкасядзібы вобласці, што яны могуць прапанаваць турыстам і хто в ...
Восеньскія Дзяды ў старажытнасці прыходзіліся на трэцюю субботу пасля Пакроваў (14 кастрычніка). Сучасная народная традыцыя – адзначаць гэты дзень у адну з субот з 1 па 11 лістапада. Дзяржаўны Дзень памяці – 2 лістапада. У цэнтры абраду &nda ...