Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Напярэдадні прафесійнага свята ў аршанскай дзіцячай бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ўрачыста пасвяцілі ў чытачы вучняў пятых класаў сярэдніх школ №12 і №13. Цырымонія пачалася ля
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
У КРАIНЕ «ЧЫТАЛIЯ» — ПАПАЎНЕННЕ
Напярэдадні прафесійнага свята ў аршанскай дзіцячай бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ўрачыста пасвяцілі ў чытачы вучняў пятых класаў сярэдніх школ №12 і №13.
Цырымонія пачалася ля ўваходу ва ўстанову, дзе казачныя персанажы правялі віктарыны. Веданне школьнікамі творчасці дзіцячых пісьменнікаў стала пропускам у бібліятэку. Экскурсія па краіне «Чыталія» пачалася з краязнаўчай майстэрні, дзе займаюцца краязнаўцы, праводзяцца ўрокі гісторыі, літаратурна-пошукавыя экспедыцыі і завочныя падарожжы ў мінулыя стагоддзі. У гэтай зале дзеці ўбачылі панно з выявамі беларускіх асветнікаў, якія праславілі Беларусь і Оршу. Сярод іх Еўфрасіння Полацкая і аўтар першага буквара Спірыдон Собаль. Потым у гасцёўні вучні пазнаёміліся з пісьменніцай Галінай Трафімавай, якая расказала ім пра серыю сваіх кніжак «Апавяданні Дзеда Прыродаведа», выдадзеных у сааўтарстве з Сяргеем Трафімавым.
Напрыканцы свята дырэктар бібліятэкі Валянціна Кошыкава ўручыла новаму папаўненню білеты чытача. Падняўшы рукі з білетамі, дзеці хорам сказалі на развітанне: «Я люблю чытаць!». А Валянціна Пятроўна для дарослых удзельнікаў мерапрыемства назвала некалькі фактаў і лічбаў, што тычацца дзейнасці ўстановы.
Бібліятэка заснавана ў 1948 годзе. Тады было пяцьсот чытачоў, цяпер – звыш пяці тысяч. Сённяшні фонд бібліятэкі – 53000 экземпляраў кніг. Сюды прыходзяць за інфармацыяй і бавяць вольны час дзеці ад дашкольнага да старэйшага школьнага ўзростаў, а таксама іх бацькі і настаўнікі, навучэнцы ліцэяў і каледжаў. За вялікую работу па папулярызацыі творчасці Уладзіміра Караткевіча ў 2005 годзе бібліятэцы прысвоена імя пісьменніка-земляка. У конкурсе ўстаноў Віцебшчыны яна адзначана абласным упраўленнем культуры як «Лепшая бібліятэка па развіццю гісторыка-патрыятычнай свядомасці насельніцтва».
– Пашырыць кола чытачоў дапамагаюць сучасныя методыкі, – адзначыла Валянціна Пятроўна. – Вывучаем попыт дзяцей і падлеткаў на літаратуру і стараемся яго задаволіць. Калі трэба знайсці матэрыял праз камп’ютэр, то ў нас абсталяваны тры такія месцы.
Па словах В. Кошыкавай, чытальная зала ўстановы атрымлівае 57 найменняў газет і часопісаў. Фарміруецца фонд па мастацтву з ілюстраваных кніжак, часопісаў і дыскаў. Аказваюцца паслугі па сканіраванню, ксеракапіраванню і іншыя.
Важны напрамак у прапагандзе ведаў – сустрэчы з пісьменнікамі, мастакамі, майстрамі Дома рамёстваў. У бібліятэку не раз прыходзілі пісьменнікі, якія маюць аршанскія карані. Так, нядаўна гасцямі ўстановы былі Янка Сіпакоў і Павел Саковіч. Усе пісьменнікі дораць свае творы, а нярэдка – і частку ўласных бібліятэк. У жніўні, напрыклад, сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі Міхаіл Расолаў, які нарадзіўся на Гомельшчыне і зараз жыве ў Маскве, прывёз у падарунак бібліятэцы дзве свае кнігі-даследаванні пра дзейнасць Сімяона Полацкага і Францыска Скарыны. Абяцаў у хуткім часе зноў наведацца ў Оршу і выступіць перад чытачамі. Такія кантакты пісьменнікаў з дзецьмі і падлеткамі садзейнічаюць цікавасці да навуковай і мастацкай літаратуры. Колькасць жыхароў краіны «Чыталія» расце.

15.09.2009
Просмотров: 1098
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Важкі ўнёсак робяць нашы землякі ў скарбонку айчыннага пісьменства і прапаганду лепшых яго традыцый. Напрыклад, сёлета свет пабачылі 15 кніг, аўтарамі якіх з’яўляюцца члены абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Імі апублікавана і ш ...
У Оршы апошні тыдзень лістапада прысвечаны памяці Уладзіміра Караткевіча. У мінулы чацвер, у дзень 79-х угодкаў знакамітага пісьменніка, прыхільнікі яго творчасці прыйшлі да помніка пісьменніку і ўсклалі кветкі...
Паслухаць пісьменнікаў з Мінска, Віцебска і Оршы прыйшлі настаўнікі, бібліятэкары, супрацоўнікі музеяў і работнікі культуры Аршаншчыны, а таксама жыхары Ляўкоў і бліжэйшых вёсак. Адкрыў свята намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Хуцкі. З прывіт ...
У Смаргоні на Гродзеншчыне прайшоў Дзень беларускага пісьменства. У свяце прымала ўдзел і дэлегацыя Віцебшчыны. Па словах начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Міхаіла Кузьміча, XVI Дзень беларускага пісьменства быў доб ...