nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Жыхары ўскраінных вуліц горада Барань яшчэ ў ліпені звярнуліся ў пракуратуру і Аршанскі гарвыканкам, каб абараніць свае правы па забеспячэнню пітной вадой, а значыць і сваё здароўе. У піс

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Дрова
  • Адреса ресторанов, закусочных и баров. Статьи о загородном строительстве.
  • mirdrov.ru
  • Электроводонагреватели накопительные
  • Возможность онлайн-консультации. Каталог оборудования.
  • teplovent-spb.ru
  • Окна быково
  • Ремонт и обслуживание окон. Поиск жилья по местоположению, цене.
  • tendo-group.ru

БАРАНЬЦЫ П’ЮЦЬ БРУДНУЮ ВАДУ

Жыхары ўскраінных вуліц горада Барань яшчэ ў ліпені звярнуліся ў пракуратуру і Аршанскі гарвыканкам, каб абараніць свае правы па забеспячэнню пітной вадой, а значыць і сваё здароўе.
У пісьмах у розныя інстанцыі яны паведамлялі, што ліўневыя дажджы ў чэрвені падтапілі грунтовымі водамі грамадскія калодзежы на шасці вуліцах і перавулках Барані. Зробленыя санітарна-эпідэміялагічнай службай аналізы якасці вады паказалі, што ў калодзежах у наяўнасці бактэрыяльнае, а ў некаторых і хімічнае забруджванне. Узровень перавышае дапушчальныя нормы. Лета скончылася, а ачыстка шахт калодзежаў ад глею так і не зроблена, не рамантуюцца стыкі кольцаў.
Праблема пітной вады ў гэтым мікрараёне востра стаіць з 2005 года. І штогод жыхарам толькі абяцаюць пракласці вадаправод. Сёлетнія дажджы яе толькі абвастрылі.
Пакуль жыхары Барані чакалі адказу з пракуратуры, прыйшло чарговае паведамленне з занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі за подпісам І. Бацюковай. У ім сказана, што работы па ачыстцы і дэзінфекцыі вады не далі станоўчых вынікаў і вынесена пастанова галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача г. Оршы і Аршанскага раёна аб забароне выкарыстання насельніцтвам грамадскіх калодзежаў у г. Барань па вуліцах Калгаснай, Пралетарскай, Лясной, двух Калгасных і Чэрвеньскаму перавулках. Неабходна інфармаваць жыхароў, што калодзежамі карыстацца нельга, і арганізаваць сюды падвоз пітной вады.
Праз некалькі дзён бараньцы атрымалі адказ і ад намесніка старшыні гарвыканкама С. Жэлдзібаева. Ён пісаў, што забеспячэнне чыстай вадой вырашаць часткова ў верасні – кастрычніку. За кошт сродкаў прадпрыемства «Водаканал» будзе ўсталявана адна водаразборная калонка на вуліцы Калгаснай.
Прайшоў яшчэ месяц пасля гэтага адказу. Абяцаную калонку зрабілі. Але яе адной на ўсе вуліцы і перавулкі зусім недастаткова. Таму многія жыхары мікрараёна па-ранейшаму бяруць пітную ваду з калодзежаў, якія афіцыйна закрыты санітарнай службай.
Старшыня Бараньскага гарвыканкама Васіль Русакоў паведаміў, што будаўніцтва вадаправода было ўключана ў план яшчэ летась. Ёсць неабходная дакументацыя. Але ў маі стала вядома, што плануемыя срокі ва ўмовах скарачэння фінансавання расходаў з бюджэту сёлета выдзелены не будуць. Бараньцы зноў накіравалі ў аблвыканкам і сталічныя міністэрствы лісты з тлумачэннем неабходнасці пракладкі вадаправода. Але пакуль фінансавання няма.
22.09.2009
Просмотров: 861
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
На чарговай сесіі Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў слухалі справаздачу прэзідыума і старшыні аб іх дзейнасці ды становішчы спраў на падведамаснай тэрыторыі. Прагучалі і некалькі дэпутацкіх запытаў, і вострых выступленняў народных абраннікаў ...
1926-ы год. Віцебск – цэнтр адной з акруг БССР. У краіне вось-вось павінны разгарнуцца індустрыялізацыя і калектывізацыя. А жыхароў горада хвалююць побытавыя праблемы. Сродкам выяўлення такіх клопатаў сталі артыкулы, змешчаныя ў той час у акру ...
На працягу цэлага тыдня Аршанскі малочны камбінат вяртаў малако, здадзенае жыхарамі вёскі Смальяны, выявіўшы ў ім антыбіётыкі. Сярод вяскоўцаў, якія недалічыліся ў сямейным бюджэце па 100 і больш тысяч рублёў, толькі і размоў было: хто вылівае малак ...
Карэнных жыхароў у вёсцы Дрыбіна Аршанскага раёна ўжо няма. Летам сюды прыязджаюць толькі некалькі родзічаў памерлых, каб пасадзіць на спадчынных агародах цыбулю ды моркву.