Кашляем-чихаем
Задать вопрос психологу Игорю Викторовичу Теряеву
Наша «жалобная книга»
Позаботимся об усатых-хвостатых
Криминал и происшествия |
16.11.2011
Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрдСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
В Друе сгорел бар Браславского райпоСегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...
|
14.11.2011
Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходныеПять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...
|
11.11.2011
Витебчанку поймали с 2,4 г героинаВитебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...
|
11.11.2011
В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничествоВ Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...
|
9.11.2011
История большого обманаСветлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...
|
9.11.2011
Кровавое застольеВитеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...
|
16.11.2011
Наращивание ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Барбершоп МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Маникюр МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Депиляция МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Ламинирование ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Балаяж МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
17.11.2011 | КультураТематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзiПравопорядок
О работе милицииЭкологический вестник
“Природа и мы”Частное дело
Страница о людях предприимчивыхНаша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медикиСпортивный клуб
Новости спортаДобры быт
Для сапраўдных гаспадароўСвае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаўМестное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Ноябрь 2011 (118)
Октябрь 2011 (267)
Сентябрь 2011 (243)
Август 2011 (264)
Июль 2011 (240)
Июнь 2011 (232)
Опрос сайта
Новости Беларуси
19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...
В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда
19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...
9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"
19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...
Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд
18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...
Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми
18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...
Кто и что строит вдоль проспекта Победителей?
18 ноября 2011 11:00 Вдоль ведущей магистрали столицы активными ...
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Мундштук
- Официальный дистрибьютор Yamaha. Тематические материалы.
- nicnet.su
- Плита ацэид
- Позывные радиолюбителей. Возможность оформления заказа на ремонт.
- cement-torg.ru
ГЕНАДЗЬ ГАЙДУК: «НЕ ХАЧУ ЎВЕСЬ ЧАС ВАРЫЦЬ КАПУСТУ»
Першая запланаваная сустрэча з акцёрам Коласаўскага тэатра Генадзем Гайдуком з нагоды яго 50-гадовага юбілею не адбылася. Быў надта заняты. Затое другая спроба вылілася ў трохгадзінную бяседу. Я, ледзве паспяваючы задаваць пытанні, адчувала сябе гледачом, які не можа зварухнуцца, пакуль не апусціцца заслона.
Сёлета адбылася прэм’ера спектакля «Прывітанне, Альберт!», дзе Генадзь Гайдук іграе генія-фізіка Эйнштэйна (на фота). А гэтаму папярэднічала больш за 75 роляў: ад ката Базіліо і Айбаліта да дона Алонса дэ Рыўера і Шагала. Дзіцячая цікаўнасць, жаданне ладзіць нейкія мініяцюры, прадстаўленні яшчэ ў школьным узросце з часам сталі прафесіяй.
Тэатральна-мастацкі інстытут, праўда, паддаўся яму з другога разу. Нават тое, што на ўступнае сачыненне малады акцёр забыўся прынесці дакументы і спазніўся на гадзіну, не стала драмай – ён быў залічаны. Пашчасціла трапіць да такога педагога, як Аляксандр Іванавіч Бутакоў, які для многіх стаў другім бацькам. Але нават лепшыя з лепшых не могуць навучыць быць акцёрамі, гэта можна адолець толькі самому, упэўнены Генадзь Іосіфавіч. Трэба засвоіць ад педагога аснову, а ўсё астатняе падгледзець, прыдумаць. «Сыграць – гэта перш за ўсё зразумець тое, што ты павінен паказаць на сцэне. Тут нельга абысціся без дасканалага ведання часу, у якім адбываецца дзея. Словам, унутры павінна ўсё свярбець, і гэтаму патрэбна выйсце».
Генадзь Іосіфавіч упэўнены, што той не акцёр, хто не ўмее ўсё «схопліваць на хаду». Не прызнае ён фанабэрыстасць з залішняй амбіцыёзнасцю. Куды важней артысту валодаць інтуіцыяй, быць мудрым. Гэта, натуральна, цяжка, і мудрасць прыходзіць з гадамі. Як сродкамі тэатра даць гледачу зразумець «фішку» вобраза? Тут паўтарацца нельга, таму даводзіцца ўвесь час шукаць новыя сродкі. «Гэта як кухар, які ўвесь час варыць капусту. А я не хачу ўвесь час варыць капусту», – кажа мой субяседнік.
Сучасная драматургія, на думку Генадзя Гайдука, значна слабейшая за класіку. Няма ў ёй па-сапраўднаму драматычных сітуацый і вострых калізій, хоць прысутнічаюць аўтарская назіральнасць і актуальная тэматыка. Бракуе сённяшнім драматургам ведання кампазіцыі і законаў тэатра. Самым тэатральным аўтарам ён лічыць Ф. Дастаеўскага, і ўвогуле ўпэўнены, што класіка ўзнімае чалавека: «У наш час хочацца спыніцца, убачыць і пачуць цёплае, душэўнае, разумнае. А навокал адна «Наша Раша» з «Камедзі клабам». Тэатр выконвае зусім іншую задачу».
Асаблівую ролю ў жыцці Генадзя Гайдука заўсёды ігралі тыя, хто па-сапраўднаму займаецца літаратурай і мастацтвам. Акцёр вучыцца, слухаючы разумнага чалавека. Эліта рухае грамадства. І ёсць такія людзі, з якімі лёгка мець зносіны. Іх цікава слухаць, але яны, як кажуць, не душаць інтэлектам. Была ў яго жыцці сустрэча з Яўгенам Яўтушэнкам, якая доўжылася чатыры гадзіны і пры якой прысутнічаў шасцігадовы сын акцёра. Маленькі хлапчук сядзеў ціхенька, бо талент паэта здольны зачараваць любога. Уражаны Генадзь Іосіфавіч і Сяргеем Юрскім, які так чытаў вершы, што, здавалася, выканаўца і аўтар зліліся ў адно, Алай Дзямідавай, якую слухаў раскрыўшы рот, Уладзімірам Співаковым, многімі рэжысёрамі, навукоўцамі, літаратарамі, калегамі па сцэне…
Але гэтаму артысту і самому ёсць што сказаць людзям. Адчувае ён у сабе нешта такое, што дапамагае яму бачыць і чуць. Кажа, гэта таму, што маці звалі Марыя, бацьку – Іосіф, дзеда – Іван. Святыя імёны.
Генадзь Гайдук пастаянна ўзбагачае сябе новымі ведамі. Перад тым, як сыграць Эйнштэйна, перачытаў мноства кніг, «сядзеў» у Інтэрнэце. Цяпер, па словах калег, лепш за ўсіх у тэатры ведае тэорыю адноснасці і можа за лічаны час растлумачыць, што такое фатоны і кванты. І гэтак з кожнай роляй.
А пра сваё «дзіця» – «Вольную тэатральную майстэрню» – здаецца, гаварыў бы не адну гадзіну. Створана яна была ў 2002 годзе на факультэце беларускай філалогіі і культуры ВДУ імя П.М.Машэрава. Удзельнічалі і студэнты з іншых факультэтаў, што валодаюць беларускай мовай. Майстэрня працавала шэсць гадоў.
За сваё жыццё Генадзь Гайдук аб’ездзіў не адну замежную краіну. Горадам, які бесперапынна падштурхоўвае да творчасці, акцёр лічыць Парыж і разумее, чаму эмігранты ехалі менавіта туды. Яму ж асабіста цяжка жыць там, дзе нават сасонкі і бярозкі не ўбачыш: «Месца чалавека там, дзе яму адрэзалі пупавіну».
22.09.2009
Просмотров: 1247
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: ТЕАТР
Другие новости данной темы:
![]() |
«ТЫ НА СЦЭНЕ — ГЭТА ТЫ!» Трэцяга мая заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў (на фота) адзначыў 60-гадовы юбілей. Амаль сорак год аддадзена тэатру, які ён выбраў аднойчы і назаўсёды. 7 мая ў Коласаўскім тэатры – спектакль «Пазычанае шчасце», пастаўлены юбіл ... Читать |
![]() |
Такая яна, Валянціна Багданава Яна – жанчына з прамяністымі блакітнымі вачыма, якая не перастае марыць, імкнуцца да ўзвышанага і любіць прыгажосць. Яна тая, для каго тэатр стаў жыццём. Актрыса тэатра імя Якуба Коласа Валянціна Багданава адзначае юбілей. Больш за трыццаць п ... Читать |
![]() |
КЛIКАЦЬ ЧАЛАВЕКА Ў ЧАЛАВЕКУ У школе ён не любіў геаметрыю, алгебру і хімію, але шмат увагі аддаваў літаратуры, якая чырвонай стужкай праходзіла праз усё яго жыццё. Ён – гэта акцёр Коласаўскага тэатра Пётр Ламан, якому заўтра, 19 ліпеня, споўніцца 60 гадоў. Вось вобразы, ство ... Читать |
![]() |
НЕ ФАНАБЭРЫСТАЯ ЗАСЛУЖАНАЯ АРТЫСТКА 21 мая заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Валянціна Петрачкова святкуе свой юбілейны дзень нараджэння. У тэатры імя Якуба Коласа яна працуе з 1958 года пасля заканчэння студыі. Яе кіраўнік, народны артыст Беларусі Цімох Сяргейч ... Читать |