nspaper.by Витебск и область

За выходные в Витебской области три человека погибли в ДТП

Зазірнем у мінулае, прыблізна на стагоддзе назад. У чым гаспадыня захоўвала малако ці смятану? У гліняным збанку. Якімі прыборамі карысталася сям’я, калі садзілася за стол? Драўлянымі

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
12.10.2011
12.10.2011
12.10.2011
12.10.2011
10.10.2011
30.09.2011
30.09.2011
Новости Витебщины

Жертв аварий пришлось деблокировать

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

I КРУЦIЦЦА ГАНЧАРНЫ КРУГ

Зазірнем у мінулае, прыблізна на стагоддзе назад. У чым гаспадыня захоўвала малако ці смятану? У гліняным збанку. Якімі прыборамі карысталася сям’я, калі садзілася за стол? Драўлянымі лыжкамі і глінянымі міскамі ды кубкамі. Спакон вякоў і да нашага часу рэчы, зробленыя з натуральных і экалагічна чыстых матэрыялаў, лічыліся здаровымі. Ім бы і сёння аддаваць перавагу замест пластмасавага і алюмініевага посуду… А ёсць жа яшчэ і цацкі для дзяцей! Выдатна атрымліваюцца розныя сувеніры ды іншыя бытавыя рэчы ў Алены Эдвардаўны Зубавай, кіраўніка клуба народных рамёстваў «Святліца», што працуе пры Міёрскім Доме культуры. Пра яе і пра клуб пойдзе аповед.
А. Зубава.
Адкуль выток таленту
Кажуць, што талент перадаецца з пакалення ў пакаленне або праз пакаленне. Бабуля Алены Эдвардаўны, якая жыве ў Пастаўскім раёне ў гарпасёлку Варапаева, займаецца ткацтвам. Сёння, кажа яе ўнучка, не палічыш, колькі саматканых рэчаў зроблена рукамі Глафіры Пятроўны Казаровец. Бабуля кожнаму даросламу ўнуку саткала па камплекту: пакрывала на канапу і накідкі на два крэслы.
«Ноткі» таленту ад Глафіры Пятроўны перадаліся і Алене. Так ўдала склаўся лёс, што настаўніцтвам творчых людзей суправаджалася яе жыццё і ў час вучобы ў СШ №2. Наведвала гурток малявання пад кіраўніцтвам Ніны Аляксандраўны Капітанавай. Тады ўжо праявілася імкненне да працы з глінай. Брала цацкі ў сябровак і рабіла своеасаблівыя іх копіі, фарбамі наносіла малюнкі – нараджаліся першыя «шэдэўрыкі» ў дзіцячых руках школьніцы.
Пасля дзевяці класаў яна паступіла ў Віцебскае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў. У гады вучобы акрамя ганчарства асвоіла дадаткова салома- і габеленапляценне, ручную лепку.Творцы ў «Святліцы»
Адразу пасля заканчэння вышэйшага прафесійнага вучылішча Алена Эдвардаўна пераняла ад Баляслава Часлававіча Чарняўскага кіраўніцтва клубам народных рамёстваў «Святліца». Дзейнічаць ён пачаў у 1992 годзе, і ўжо праз год атрымаў званне народнага. У кожнага свой накірунак, але людзі аб’яднаныя адной мэтай і клопатам – працаваць над захаваннем і развіццём народных традыцыйных рамёстваў Міёршчыны.
Сёння выязны клуб налічвае 54 творцы з усяго раёна, ад навучэнцаў да людзей пенсійнага ўзросту. Самыя актыўныя: Б. Чарняўскі (салома- і лазапляценне, разьба па дрэве і ткацтва), Ф. Шугальская (жывапіс), А. Стаўская (саломка), В. Стома (жывапіс), І. Грыгор’еў (лазапляценне), нядаўна далучылася актыўная маладая вышывальшчыца Н. Атопкіна. Майстры клуба «Святліца» заўсёды прымаюць удзел у выставах раённай, абласной і міжнароднай значнасці. Яны маюць гонар штогод прысутнічаць на рэгіянальным фестывалі мастацтваў «Двина-Дзвіна-Даўгава» і «Славянскім базары ў Віцебску», фестывалі народнай музыкі ў Паставах «Звіняць цымбалы і гармонік», абласным свяце нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі». За год яны наладжваюць каля дваццаці выстаў.Дзяліцца радасцю з іншымі
Творчая праца вельмі крапатлівая, патрабуе натхнення, пастаяннага пошуку чагосьці новага, незвычайнага. Менавіта яно дае пэўны імпульс для фантазіі і рэалізацыі задумы. Алена Эдвардаўна перадае вопыт і дзеліцца творчымі здольнасцямі з дзецьмі, бо па сумяшчальніцтву працуе ў школе мастацтваў выкладчыкам мастацкага аддзялення. Тут жа настаўнічае і яе сястра Наталля Даргель (жывапіс, малюнак, кампазіцыя). Пры «Святліцы» працуюць гурткі па саломапляценню і кераміцы.
Здабываць гліну з мясцовых «крыніц» – вельмі працаёмкі і складаны працэс. Таму з мінулага года яе сталі набываць на Обальскім керамічным заводзе. Тата Алены Эдвард Геранімавіч Томка зрабіў ёй у гэтым годзе падарунак – ганчарны круг. Да гэтага часу прыходзілася розныя жбаны вырабляць толькі ўручную. У невялікай майстэрні адбываецца сушка, абпальванне гатовага вырабу ў муфельнай печцы, якая ўжо, на жаль, аджывае свой век… Вось такі шлях праходзяць сувеніры і розныя гліняныя рэчы перад тым, як трапіць на выставу або ў нашы дамы. Калі ж фантазія «маўчыць» перад глінай, то для такіх гадзін ёсць лён і саломка. З іх таксама атрымліваюцца цікавыя лялькі і сувеніры.
У сям’і выхоўваецца дачка Марына, якая яшчэ вучыцца ў пачатковых класах, але ўжо праявіла творчыя здольнасці і цікавасць да мастацтва. Талент, безумоўна, ад мамы! Разам з мужам Андрэем Уладзіміравічам Алена Эдвардаўна і Марына ў мінулым годзе прымалі ўдзел у фестывалі маладых сем’яў «Сямейны вернісаж», які праходзіў у Полацку. Пазней за гліняны «Пажарны аўтамабіль» на конкурсе творчых сем’яў у Мінску яны атрымалі першую прэмію ў тэхніцы кераміка.
Сямейны дабрабыт, шчырасць, добразычлівасць, уважлівыя адносіны да людзей, любімая прафесія – аснова шчаслівага жыцця Алены Зубавай. Гэтымі якасцямі яна і заслужыла павагу і аўтарытэт сярод калег і мясцовага насельніцтва. Шматлікія вырабы, створаныя ўмелымі рукамі майстрыхі, дораць радасць не толькі беларусам, а нават далёка за мяжой – у Швецыі, Нарвегіі, Польшчы, Германіі і Расіі.
29.09.2009
Просмотров: 1436
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Людзі старэйшага пакалення памятаюць, як у 1950-х гадах упрыгожвалі жытло фотаздымкамі ў расфарбаваных шкляных рамках. Гэты традыцыйны беларускі роспіс выконваўся з адваротнага боку вырабаў. А ў Лепельскім народным клубе майстроў і мастакоў «Скарбо ...
Вырабы з гліны і саломы, ручнікі, драўляныя скульптуры, маляванкі, карціны, шмат іншых твораў умельцаў склалі экспазіцыю выставы «Вясновы настрой», якая адкрылася ў Віцебску...
У мінулым годзе фальклорны гурт «Мурашы» атрымаў званне народнага. Гэты самадзейны калектыў аб’яднаў вадзіцеляў, маляроў, педагогаў, афіцыянтаў, людзей іншых прафесій, што працуюць у санаторыі «Расінка» Міёрскага раёна...
«Усё не бяда, калі ёсць хлеб ды вада», «Горкая работа, ды хлеб салодкі» – гэтыя і іншыя выслоўі, як ёмістая і дарэчная візітоўка верхнядзвінскіх хлебапёкаў, аздабляюць іх заварны чарэневы (подавы) хлеб на выставах і кірмашах ...