nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Мяне вельмі цікавіць гісторыя майго роду. Зараз многія спрабуюць устанавіць імёны і паходжанне сваіх продкаў, стварыць генеалагічнае дрэва. Чуў, што ў гэтым дапамагаюць дзяржа

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Новостройки Петербурга
  • Поиск объектов на продажу, онлайн-заказ. Ипотечные программы.
  • saint-petersburg.irr.ru
  • Светильники подвесные
  • Условия доставки. Сведения о компании.
  • mdm-light.ru
  • Строительная экспертиза
  • Строительный справочник. Ламината, плинтуса, порогов, подложки.
  • sn-konsalt.ru

ХТО ДАПАМОЖА ДАЗНАЦЦА АБ ПРОДКАХ?

Мяне вельмі цікавіць гісторыя майго роду. Зараз многія спрабуюць устанавіць імёны і паходжанне сваіх продкаў, стварыць генеалагічнае дрэва. Чуў, што ў гэтым дапамагаюць дзяржаўныя архіўныя службы. Буду ўдзячны, калі падкажаце, куды канкрэтна трэба звяртацца і колькі каштуе такая паслуга.
Ваша пытанне мы адрасавалі загадчыку аддзела па архівах і справаводству галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Сяргею Рублеўскаму. І вось што ён паведаміў:
– Дакументы, якія ўтрымліваюць звесткі аб паходжанні ў мінулыя гады жыхароў нашай краіны захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, на іх аснове і праводзяцца генеалагічныя даследаванні. Архіў знаходзіцца ў Мінску .
Для правядзення генеалагічнага даследавання трэба звяртацца з заявай на імя дырэктара гэтай установы. У ёй вы павінны паведаміць сваё прозвішча і ініцыялы, грамадзянства і адрас месца жыхарства, сутнасць запыту, гарантыі аплаты паслугі.
Каб архівісты паспяхова правялі генеалагічнае даследаванне, у сваім лісце вы павінны пералічыць усіх вядомых членаў сваёй сям’і, месцы іх нараджэння і пражывання (з указаннем пры магчымасці сучаснага ці гістарычнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення), прыблізныя гады нараджэння, смерці. Вельмі дарэчы будзе паведаміць і іх веравызнанне (праваслаўны, католік, іудзей, лютэранін...). Добра б назваць і саслоўе ці род заняткаў вашых продкаў (шляхта, сяляне, купцы, мяшчане...). Калі ведаеце якія паданні аб продках, дашліце і іх. Павінен папярэдзіць: калі не захаваліся метрычныя кнігі, «рэвізскія сказкі» (перапіс) ды іншыя дакументы, якія ўтрымліваюць звесткі генеалагічнага характару, на ваш запыт адказаць будзе немагчыма. І не па віне архівістаў, а па, як кажуць, аб’ектыўных прычынах.
Цяпер пра аплату паслуг архівістаў. Складанне вашага радаводнага дрэва – гэта ўсё ж глыбока асабістая, прыватная патрэба, на якую не прадугледжаны дзяржаўныя выдаткі. Таму супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і вымушаны браць прадугледжаную прэйскурантам плату: 230800 рублёў трэба заплаціць папярэдне, і толькі пры такой умове будзе распачата даследаванне. А канчаткова цана паслугі можа дасягнуць і звыш 1 млн. рублёў, у залежнасці ад аб’ёму выяўленай інфармацыі.
Дарэчы, можна і самастойна заняцца даследаваннем свайго радаводу. Для гэтага зноў жа трэба напісаць заяву на імя дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва, паведаміць некаторыя звесткі пра родных, іх повязі паміж сабой, якія вы хочаце больш дакладна прасачыць. Архівісты паспрабуюць падабраць патрэбныя дакументы. З імі вы і зможаце папрацаваць у чытальнай зале архіва пры строгім захаванні адпаведных правіл. З імі вас пазнаёмяць.
20.10.2009
Просмотров: 1145
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Карэспандэнт «НС» гутарыць з намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама – начальнікам аддзела па архівах і справаводству Сяргеем Рублеўскім. – Сяргей Васільевіч, як хутка багацеюць архіўныя сусекі?..
23 снежня ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці прэзентавалі энцыклапедычны даведнік «Витебская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1802-1917)». Аб’ём – 524 старонкі, 27 каляровых ілюстрацый... ...
Сёлета, напярэдадні святкавання 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, усе дзяржаўныя архівы вобласці – у Віцебску, Полацку, Оршы і Глыбокім – наладзілі выставы, прысвечаныя Вялікай Перамозе. Прапанавалі на агл ...
На Аршаншчыне зарэгістравана 27 фермерскіх гаспадарак. Быццам бы нямала. Але, як паведамілі ў райсельгасхарчы, пасля заканчэння трохгадовага перыяду работы, калі фермеры карыстаюцца падатковымі льготамі, многія з іх мяняюць свой статус на прадпрымальніц ...