Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», званне заслужанай настаўніцы, прэмія Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы таленавітай моладзі, званне «Жанчына года-2006» Віцеб
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
ЗАСНАВАЛЬНIЦЫ «ХIМIЧНАЙ ДЫЯСПАРЫ» — ОРДЭН
В. Вялюга.
Знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», званне заслужанай настаўніцы, прэмія Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы таленавітай моладзі, званне «Жанчына года-2006» Віцебскай вобласці – усім гэтым у розны час уганаравана лепяльчанка Валянціна Вялюга. А 3 лістапада Аляксандр Лукашэнка ўручыў Валянціне Васільеўне ордэн Францыска Скарыны. Такая ўзнагарода – прызнанне важкага ўкладу ў адукацыю, у тым ліку падрыхтоўку пераможцаў і дыпламантаў алімпіяд самага высокага ўзроўню. Узяўшы на ўрачыстай цырымоніі слова, наша зямлячка сардэчна падзякавала кіраўніку дзяржавы, зазначыла, што на Лепельшчыне створаны спрыяльныя ўмовы для плённай працы педагогаў і вучобы дзяцей.
Выпускніца Віцебскага педінстытута, Валянціна Васільеўна выкладае хімію 32 гады, з іх большую частку – у лепельскай СШ №1. Менавіта з ёй звязаны галоўныя прафесійныя дасягненні настаўніцы. Усяго на асабістым педагагічным рахунку – 36 дыпламантаў абласных алімпіяд па хіміі, 8 з якіх вызначыліся і на рэспубліканскіх. У 2006 г. вучань Валянціны Васільеўны Аляксандр Маляўка атрымаў залаты медаль на міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе ў Ерэване і сярэбраны – на сусветнай у Сеуле. Праз год у Мінску, ізноў на Мендзялееўскай, яшчэ адзін гадаванец лепельскай настаўніцы, Цімафей Балотнік, быў узнагароджаны сярэбраным медалём, а на міжнароднай у Маскве – бронзавым. Зараз хлопцы – студэнты хімфака Маскоўскага універсітэта. Яны не забываюць Валянціну Васільеўну – тэлефануюць, наведваюць падчас канікул. Зрэшты як і ўсе, на чый лёс паўплываў яе настаўніцкі і чалавечы аўтарытэт. Дырэктар СШ №1 Валянціна Хацкевіч жартуе, што педагог Вялюга – заснавальнік цэлай «хімічнай дыяспары», якая шмат дзе пусціла карані. У школе ж Валянціна Васільеўна – адзіная «хімічка». Гэта няпроста і адказна. Аднак для якога ліку выпускнікоў хімія стала вызначальнай пры выбары префесіі і колькі сённяшніх вучняў В. Вялюгі лічаць гэты прадмет любімым – проста не злічыць. Дарэчы, сын Юрый таксама ў свой час захапіўся хіміяй на маміных уроках і зараз працуе ў Інстытуце парашковай металургіі ў Мінску, а дачка Аксана пасля заканчэння Віцебскага медуніверсітэта (дзе ізноў жа хімія – прадмет нумар адзін) – афтальмолагам у Мурманску. Варта нагадаць і пра тое, што муж Валянціны Васільеўны – начальнік энергетычнай службы мясцовага жылкамгаса Уладзімір Вялюга, як і жонка, паважаны ў Лепелі і сёлета ўганараваны званнем «Чалавек года Віцебшчыны» ў сваёй прафесійнай намінацыі.
Кабінет хіміі лепельскай СШ №1 дзякуючы старанням настаўніцы В. Вялюгі – лепшы ў раёне, а сістэма яе працы з адоранымі дзецьмі, якая фундуецца на сучасных тэхналогіях, рэкамендавана для вывучэння па ўсёй вобласці. Калегі выбіралі Валянціну Васільеўну дэлегатам І і ІІ настаўніцкіх з’ездаў Беларусі. Яны шчыра ўзрадаваліся разам з вучнямі за яе і зараз. Пад апладысменты ў школе ёй уручылі кветкі і падарунак.
Кавалер ордэна Францыска Скарыны В. Вялюга, а такая ўзнагарода сярод настаўнікаў Віцебшчыны толькі другая па ліку, працягвае прымаць віншаванні. На пытанне карэспандэнта «НС», што яшчэ хочацца чалавеку, які дасягнуў такога прызнання, Валянціна Васільеўна адказала: каб шчаслівыя былі ўсе, з кім звёў лёс на працы і ў жыцці.
Кабінет хіміі лепельскай СШ №1 дзякуючы старанням настаўніцы В. Вялюгі – лепшы ў раёне, а сістэма яе працы з адоранымі дзецьмі, якая фундуецца на сучасных тэхналогіях, рэкамендавана для вывучэння па ўсёй вобласці. Калегі выбіралі Валянціну Васільеўну дэлегатам І і ІІ настаўніцкіх з’ездаў Беларусі. Яны шчыра ўзрадаваліся разам з вучнямі за яе і зараз. Пад апладысменты ў школе ёй уручылі кветкі і падарунак.
Кавалер ордэна Францыска Скарыны В. Вялюга, а такая ўзнагарода сярод настаўнікаў Віцебшчыны толькі другая па ліку, працягвае прымаць віншаванні. На пытанне карэспандэнта «НС», што яшчэ хочацца чалавеку, які дасягнуў такога прызнання, Валянціна Васільеўна адказала: каб шчаслівыя былі ўсе, з кім звёў лёс на працы і ў жыцці.
6.11.2009
Просмотров: 1147
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
«Школа нацыянальнай культуры»– так называецца адукацыйна-выхаваўчы праект, у межах якогаз 2000 года працуе Новапагосцкая сярэдняя школа-сад Міёрскага раёна.Аснова яго – беларускамоўнае выкладанне, якое ўкаранілася тут нашмат раней. Зараз ...
Яна – жанчына з прамяністымі блакітнымі вачыма, якая не перастае марыць, імкнуцца да ўзвышанага і любіць прыгажосць. Яна тая, для каго тэатр стаў жыццём. Актрыса тэатра імя Якуба Коласа Валянціна Багданава адзначае юбілей. Больш за трыццаць п ...
Для абласнога ўрачыстага сходу, прысвечанага прафесійнаму святу педагогаў, быў выбраны Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. Машэрава. Тут падрыхтавана значная частка з 30 тыс. настаўнікаў, якія сёння працуюць у абласной сістэме адукацыі. У мерапрыемстве ...
Падведзены вынікі рэспубліканскай алімпіяды 2010-2011 навучальнага года сярод школьнікаў. Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Валянціна Аляксеева, на рахунку зборнай Віцебшчыны 82 ды ...