Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Лічыцца, што лепш за ўсё чалавека характарызуе яго жыллё. Хата пенсіянера Ч. Хрола ў Івесі звонку нічым не вылучаецца: шаляваная, фарбаваная, распаўсюджанай на Глыбоччыне планіроўкі. Пра ўну
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
БАГАЦЦЕ ЧАСЛАВА ХРОЛА
Часлаў Хрол у сваёй хаце.
Лічыцца, што лепш за ўсё чалавека характарызуе яго жыллё. Хата пенсіянера Ч. Хрола ў Івесі звонку нічым не вылучаецца: шаляваная, фарбаваная, распаўсюджанай на Глыбоччыне планіроўкі. Пра ўнутранае ж яе ўбранства ходзіць пагалоска па ўсяму наваколлю. Як прыязджаюць госці да суседзяў, то тыя абавязкова вядуць іх да Часлава Адамавіча: падзівіцца. Сцены самага вялікага пакоя ў хаце ад столі да падлогі – у пейзажах і нацюрмортах. Сам збіральнік называе іх проста карцінкамі. Колькі ўсяго – не лічыў. Гэта большасцю рэпрадукцыі, фабрычны шырспажыў, як сказалі б знаўцы. Набывае іх Часлаў Адамавіч звычайна ў райцэнтры.
Другая частка збору размешчана ў прыбудоўцы, ці дзенніку, як называе яе гаспадар. Тут прамавугольныя тоўстыя бэлькі столі спрэс закрыты паштоўкамі. Іх ажно семсот штук, і аздоблены яны акуратнымі самаробнымі рамачкамі з дрэва. Часлаў Адамавіч – чалавек майстравіты, нават хату ставіў і абсталёўваў сам, толькі печніка наймаў.
З паштовак пачыналася калекцыя: «Сам купляў і людскія збіраў. Не ўсе падрад, толькі прыгожыя». У асноўным – з выявамі кветак. Як рабіў на ферме, то звяртаўся да даярак: «Можа, сястрыцы, паштоўкі ёсць – няхай старыя, падпісаныя? Ёсць, кажуць. Ну, нясіце! Абы-якіх не браў».
Жонка такому захапленню не працівілася, але не надта хацела, каб сцены ў хаце паштоўкамі заняты былі. Таму Часлаў Адамавіч і аблюбаваў пад экспазіцыю дзяннік. Маўляў, які сэнс складваць паштоўкі ў скрынкі ці запаўняць альбомы, як тое робяць калекцыянеры? Трэба, каб навідавоку віселі, каб у любы момант палюбавацца можна было – самому і людзям. Калі ж аўдавеў, з’явіліся «карцінкі» ў хаце.
Своеасаблівым працягам насценнай экспазіцыі сталі шматлікія ходнічкі – дыванкі на падлозе. Раней палас адзін вялікі ляжаў. «Старая сварылася: з-пад мэблі выцягваць, вытрасаць цяжка – столькі дзялоў. Цяпер сам трымаюся парадку. Каб з пылам прасцей справіцца – засцілаю ходнічкі плёнкай празрыстай. Калі што, шчотачкай па ёй – і чыста».
Сваю патрэбу такім вось чынам прыхарошваць сядзібу ён тлумачыць перажытым і бачаным.
«Адзін я ў нашай сям’і «вырадак», і сам сябе не перастрою, – смяецца дзядуля Часлаў, якому 80 гадоў «на носе». – Мае бацькі, жонка не гэткія былі, і дзеці не гэткія».
Рос у небагатай вясковай сям’і. Сціплы сялянскі побыт, хата без падлогі. Вечны клопат пра хлеб надзённы, тут асабліва не да прыгажосці. У вайну падлеткам хапіў ліха ў няволі ў Нямеччыне. Вызвалілі амерыканцы. Дадому вяртаўся праз Берлін, Варшаву, дзівячыся рэшткам хараства гэтых культурных гарадоў, пабітых вайной.
І затым, куды б ні закідваў лёс – адбудоўваць з руін Мінск, рэзаць лес у Карэліі, – стараўся ўглядзець адметнае, прыгожае. Як з 1964 года атабарыўся на сваёй Глыбоччыне, то рашыў, што па магчымасці пастараецца прыбраць, падкультурыць ўласную хату. Сям’ю карміў, робячы ў паляводстве, на ферме. Неўтаймоўную прагу да прыгажосці наталяў па музеях. У Часлава Адамавіча два любімыя гарады. Першы – Полацк, дзе працуе выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры яго «малец» – сын Часлаў. (Зазначым, тут Хрол-малодшы, відаць, увесь у бацьку, які па-беларуску размаўляе – заслухацца). Другі – Санкт-Пецярбург, куды за жыццё з’ездзіў на экскурсіі 19 разоў! Усе музеі агледзеў. Асабліва ўражаны Эрмітажам. Кажа, адукацыі належнай атрымаць не выпала, каб як мае быць унікаць у таямніцы высокага мастацтва. Проста чуйная ад прыроды душа сама імкнецца да яе вялікасці Прыгажосці. Яе, недасягальную, Часлаў Адамавіч па свайму разуменню атаясамляе і з уласным хатнім зборам.
«Гляджу – і цешуся: маё багацце, хоць, можа, у людзей што лепей і ёсць. Збіраў бы больш, дык месца ўжо няма. Люблю прыгожае і кожнаму таго раю. Каторы кажа: гарэлка – во гэта рэч, а я кажу: не. Пакуль жывы – хініся да цудоўнага. Памру, дык пад зямлёй таго не ўбачу. І рай, і пекла – усё тут. Можа, я не правы, але так думаю».

10.11.2009
Просмотров: 1366
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Едучы праз Ушачы, проста нельга не заўважыць гэтую сядзібу. На адным вільчыку хаты фігура пеўніка, на другім – ката, а на фасадзе выява буслоў у сонечных промнях і надпіс «Белая Русь». Пры нагодзе пацікавілася: а хто ж тут жыве? У райв ...
Нярэдка чуеш пра наканаванасць лёсу: што павінна здарыцца, таго, маўляў, не пазбавішся і супраціўляцца не варта. З іншага боку, калі падумаць, дык можа гэта не наканаванасць, а слабы духам чалавек так апраўдваецца...
Гэтага сівавалосага чалавека ведаюць у Паставах многія. А дзякуючы інтэрнэту, дзе артыкулы пра Яго можна знайсці ажно на трох мовах, – і ва ўсім свеце. Праз яго нязломную пазіцыю вернікам быў ввернуты велічны сімвал горада над Мядзелкай – касц ...
Калі Таццяну Касцюк восем гадоў назад выбіралі старэйшынай, у вёсцы Козікі Докшыцкага раёна было 70 жыхароў. Зараз толькі сорак. Працуючых можна па пальцах пералічыць, астатнія пенсіянеры – галоўным чынам удовы, дзеці якіх жывуць у іншых месц ...