Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость
У Оршы апошні тыдзень лістапада прысвечаны памяці Уладзіміра Караткевіча. У мінулы чацвер, у дзень 79-х угодкаў знакамітага пісьменніка, прыхільнікі яго творчасці прыйшлі да помніка пі
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
У Оршы апошні тыдзень лістапада прысвечаны памяці Уладзіміра Караткевіча. У мінулы чацвер, у дзень 79-х угодкаў знакамітага пісьменніка, прыхільнікі яго творчасці прыйшлі да помніка пісьменніку і ўсклалі кветкі.
Аршанцы шануюць памяць славутага земляка, ведаюць мясціны, дзе ён любіў бавіць час. Дасведчанасць гараджан пра жыццё і творчасць пісьменніка – вынік працы мясцовай інтэлігенцыі: супрацоўнікаў музейнага комплексу «Гісторыя і культура Аршаншчыны», бібліятэкараў, настаўнікаў.
Дырэктар музея Ул. Караткевіча Галіна Юркевіч расказала, што, прапагандуючы творчасць знакамітага земляка, супрацоўнікі ўстановы адначасова прапагандуюць і творчую эліту свайго горада і краіны. Напрыклад, аршанская моладзь удзячна музею за вечарыну «Я сумую па Радзіме» з удзелам паэта і барда Зміцера Вайцюшкевіча. А на творчую сустрэчу з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым прыйшлі ў асноўным сталыя людзі, якія цікавяцца гісторыяй станаўлення беларускіх гарадоў: менавіта пра гэта пісьменнік напісаў шэраг артыкулаў і кніг.
Сёлета ў музеі адбыліся прэзентацыі кнігі «222 альбомы беларускага року» і дыска «Галасы У. Караткевіча, Л. Геніюш і Р. Барадуліна». Адзначылі тут 60-годдзе гурта паэтаў Оршы «Дняпроўскія галасы» і Цэнтра дзіцячай творчасці. Спадабалася аршанцам і выстава «Прайду па Фестывальнай», дзе былі прадстаўлены матэрыялы пра фестывалі, якія праводзіліся ў Оршы. Усе мерапрыемствы ў музеі праходзяць пры падтрымцы школ, бібліятэк, гарадскога Цэнтра культуры горада. Напрыклад, навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў забяспечваюць музычнае суправаджэнне вечарын, выстаў і літаратурных чытанняў.
Есць і зваротная сувязь з удзельнікамі мерапрыемстваў у музеі. Так, скульптар Ю. Палякоў, выстава якога адкрылася напярэдадні тыдня, прысвечанага Ул. Караткевічу, падарыў музею невялікую драўляную скульптуру: пісьменнік сядзіць у берэце і глядзіць удалячынь, а ля ног трэцца кацяня. Такім чынам, у музеі стала больш яшчэ на адзін каштоўны экспанат. А вучні СШ №20 зрабілі для наведвальнікаў музея іншы падарунак: паказалі п’есу-казку «Брэменскія музыкі», пераклаўшы яе з рускай мовы на беларускую.
На ўгодкі Караткевіча традыцыйна ладзіць сваю імпрэзу і студэнцкая моладзь. І на гэты раз юнакі і дзяўчаты прыедуць у Оршу з Полацка, Віцебска і Мінска, будуць чытаць вершы і спяваць пад гітару для наведвальнікаў музея.
Прыходзьце, прыязджайце сюды: тут усім рады і ўсім будзе цікава.

Интересное видео
| 31.12.2013 |
|---|
| 5.09.2013 |
| 2.09.2013 |
| 30.08.2013 |
| 22.08.2013 |
| 21.08.2013 |
Новости Витебщины
Разбившийся в Шумилино о выставленный заслон водитель-лихач был сильно пьян
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Клёвое местоСтраница для любителей рыбной ловли
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
- Социальная политикаИнтервью, аналитика, комментарии
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
ДА КАРАТКЕВIЧА Ў МУЗЕЙ
28.11.2009
Новость посмотрели: 4576
Рейтинг материала:
Данная новость взята из рубрики:
Похожие новости по теме :