Основные рубрики


Криминал и происшествия

16.11.2011

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

В Друе сгорел бар Браславского райпо

Сегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...


14.11.2011

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходные

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...


11.11.2011

Витебчанку поймали с 2,4 г героина

Витебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...


11.11.2011

В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничество

В Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...


9.11.2011

История большого обмана

Светлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...


9.11.2011

Кровавое застолье

Витеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...


16.11.2011

Наращивание ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Барбершоп Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Маникюр Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Депиляция Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Ламинирование ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Балаяж Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


 

Наша официальная группа

Тематические страницы

Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

В Год предприимчивости что намерены предпринять лично вы?

попробую открыть небольшое частное дело
ищу подработку к основной зарплате
на моей работе зарплата от инициативности не зависит
ничего предпринимать не буду, потому что все прежние попытки были тщетными

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Неделя TUT. Студенты и профсоюзы не сошлись во мнениях

20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...

Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль

19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...

В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда

19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...

9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"

19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...

Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд

18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...

Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми

18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

Информация о подписке

 

 

Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

 

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

 

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!

 

Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

 

 

Реклама на сайте

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЛЯХІ


Юрый і Лідзія Смагіны.

У Беларусі багата сустрэнеш найменняў, вытворных ад слова «лях»: населеныя пункты – Ляхавічы і Ляхаўцы, Ляхава і Ляхаўка, прозвішчы – Лях і Ляшук, Ляхаў і Ляхоўскі, вядомы віцебскі баксёр Сяргей Ляховіч... На мяжы Віцебскага і Сенненскага раёнаў, побач з радзімай Пятра Машэрава – Шыркамі, абапал чыгункі раскінулася вёска пад назвай Ляхі.

З часоў мінулых
Энцыклапедыя «Гісторыя Беларусі» выводзіць найменне яшчэ з ХI стагоддзя. Узнікла яно ад слова «ляда» – неапрацаванае поле. У старадаўнія часы ўсходнія славяне называлі ляхамі палякаў, пазней «мянушка» перайшла і на жыхароў Беларусі, звязаных з Захадам: гандляроў і г. д.
Заўсёды, калі ехаў на цягніку па маршруце Віцебск – Орша, здзіўляла адна акалічнасць: чаму вёска называецца Ляхі, а чыгуначная станцыя «Лычкоўскага»? Шчыра кажучы, думаў, што ў гонар нейкага героя вайны, партызана ці падпольшчыка. Аказалася, не – Лычкоўскі быў мясцовым панам з старога шляхецкага роду герба Слепаўрон, маёнтак якога здаўна быў у Ляхах Машканскай воласці. Пра апошняга пана тутэйшы люд кажа толькі добрае. Па словах старажылаў, быў ён «не жорсткі, нават чалавечны, усім дапамагаў». Зямля даўно ўжо зраўняла і гаспадара, і яго сялян. На мясцовых могілках выдзяляецца нахінёны велічны помнік Лычкоўскаму. Жыхары Ляхаў параілі да яго надта не набліжацца, каб не патрывожыць супакой нябожчыка.
Адлегласць – не бяда
Ляхі раней ўваходзілі ў склад Замастоцкага сельсавета, сёння цэнтр у Шапечына. Дабірацца, канечне, цяжкавата. Удзячны вяскоўцы былой старшыні сельсавета Валянціне Мацюшкінай, якая пачала будаваць тут дарогу, і цяперашняму кіраўніку Аляксандру Малянкову, які справу скончыў. Аляксандр Віктаравіч, нягледзячы на аддаленасць вёскі, праблемнай яе не лічыць. Сёлета, напрыклад, на рамонт дарогі было выдаткавана 12 млн. рублёў, больш чым якой з 35 вёсак сельсавета. Мясцовыя жыхары больш цярплівыя, а скардзяцца гэтак званыя дачнікі. Бо ў Ляхах на 45 падворках пастаянна гаспадараць 59 чалавек, а яшчэ ў 85 (!) хатах уладальнікі бываюць наездамі.
Ляхоўскія жыхары
Называю вяскоўцаў менавіта з такім націскам нездарма: ужо колькі пакаленняў тут жывуць пераважна людзі з прозвішчам Ляхоўскія. Праўда, зараз прапісаны толькі сямёра. Шмат хто з’ехаў шукаць шчасця ў вялікі свет, іншыя «засялілі» сельскія могілкі.
Найперш завітаў на панадворак Юрыя і Лідзіі Смагіных. І не дзіва – менавіта тэлефонны званок Лідзіі Савельеўны ў рэдакцыю стаў нагодай для паездкі ў гэты маляўнічы край. Сталая падпісчыца «Народнага слова» паведаміла, што сёлета вырасціла гіганцкі перац. Хацела пахваліцца дасягненнем. А чаму і не?
Лёс падкінуў Лідзіі Смагінай шмат выпрабаванняў. Падчас нямецкай акупацыі, у 1942 годзе, маланкай забіла маці. А бацька быў на фронце! У выніку дзяцей параскідала каго куды, але ўсе выжылі, хоць было вельмі цяжка. Ліда спачатку жыла ў бабулі, а потым апынулася ў Мінску ў зусім чужых людзей, якія прытулілі яе ў страшныя і галодныя часы.
Калі дзяўчыне споўнілася 16 гадоў (а гэта быў 1956-ы), яна апынулася па камсамольскай пуцёўцы на Далёкім Усходзе, у Хабараўску. Суровы клімат пазней прымусіў перабрацца на Кубань, дзе пачаў будавацца Беларэчанскі хімзавод. Там і пазнаёмілася з мужам. Юрый Рыгоравіч прыехаў працаваць хімікам, але прыйшлося асвойваць прафесію будаўніка.
У маленькай аднапакаёвай кватэры жылі з двума сынамі. Тады старэйшы брат і запрасіў да сябе ў Якуцію: прыязджайце падзарабіць. Паспрабавалі ліха зноў. Калі ж накапілі неабходны капітал, памкнулі на радзіму жонкі, у Беларусь. Жылі спачатку ў Полацку, і вось ужо сем гадоў гаспадараць у Ляхах, роднай вёсцы бацькі Лідзіі. Пачынаць вясковую справу было цяжка, бо жыццё аджылі ў гарадах. Але нічога, прызвычаіліся. Карову даглядаць навучылі суседзі. 25 сотак агарода засаджаны пераважна бульбай і зернем. Пад рыдлёўку капаць цяжка, таму набылі матаблок. А знакаміты перац вырошчваюць у цяпліцы. Жонка – «галоўны аграном і селекцыянер», муж жа адказны за рэгулярны паліў. На «сваім» угнаенні ўсё ідзе ў рост. Сёлета багата было 400-грамовых пладоў, а самы вялікі (на фота) пацягнуў больш чым на паўкіло. З Віцебска на дапамогу рэгулярна прыязджаюць унукі: хата вялікая, дзве печкі, дроў трэба нарыхтаваць з запасам... Акрамя каровы, у гаспадарцы ёсць куры, гусі, індыкі.
Старэйшая жыхарка Ляхаў Лідзія Анучкіна 7 лістапада адзначыла сваё 94-годдзе. Гэтая негаваркая, з светлым розумам кабета добра памятае даўнія часы, у тым ліку і Пятра Міронавіча Машэрава, які жыў за ляском у Шырках. Быў «як усе дзеравенскія хлопцы, высокі, ветлівы». Яго вёска была больш вялікая, таму на гулянкі і танцы збіраліся ў Шырках.
Адрабіўшы жыццё ў калгасе, бабулька і зараз не губляе імпэту. Толькі летась здалі кароўку, якую трымалі разам з сястрой. Вось прыклад працалюбства нашых людзей!
Сястра, 87-гадовая Вольга Ляхоўская, на пытанне аб паходжанні назвы вёскі і ўласнага прозвішча загадкава прамовіла: «1612 год». «Што ж было ў тым годзе?» – «Гісторыю трэба ведаць, малады чалавек» (часы паходу Ілжэдзмітрыя на Маскву – А. Б.), – толькі і адказала.
У суседнім двары прыязная жанчына ачышчала надзел ад старога галля. Пастаялі-паразмаўлялі. Святлана Вінаградава з бляскам у вачах прыгадала мінулыя часы. Былі і 8-гадовая школа, і бібліятэка, прывозілі кіно, танцы ладзілі... Сама яна, скончыўшы 8-годку, паехала ў Віцебск. Працуе на «КіМе», але амаль кожныя выхадныя наведваецца ў апусцелы бацькоўскі дом. Гэтым разам з ёй завіхаўся-гарэзнічаў і ўнук Вадзім. А значыць, не страціцца повязь пакаленняў.
Былая настаўніца Марыя Юзікава сама ўраджэнка Браздзетчынскага сельсавета Аршанскага раёна, але ў Ляхах жыве з 1948 года. 32 гады выкладала ў мясцовай школе беларускую мову і літаратуру. Пасля вайны сямігодка была самай буйной у Багушэўскім раёне, займаліся 240-250 чалавек. Напрыканцы 1970-х засталося ўсяго 12 вучняў, і школу зачынілі як неперспектыўную.
На шляху сустрэлася каларытная сялянка з каромыслам на плячах. Валянціна Шумарава на ўмовы жыцця не крыўдуе: «прырода харошая». Праўда, усё зарасло. Дзе былі заліўныя лугі, цяпер лес. Завітваюць у «госці» і дзікія жывёлы. Сёлета пярэпалаху нарабіла шалёная ліса.
Усё ў асартыменце
Вялікі плюс для ляхоўцаў – наяўнасць на чыгуначнай станцыі крамы. Яе загадчыца Тамара Бабкова адзначыла, што пакупнікі збольшага задаволены выбарам прадуктаў. Часцей за ўсё бяруць крупы, муку, цукар. Вось толькі аматарам моцных напояў цяпер прыходзіцца ехаць у Багушэўск: для іх продажу не хапае магазіннай плошчы...
На сувязі
У Ляхах амаль кожная сядзіба забяспечана тэлефоннай сувяззю. Раней было 22 нумары, а месяц таму далучыліся яшчэ 12 абанентаў. На іх выбар паўплывала і зніжэнне кошту за ўстаноўку: 60 тысяч па цяперашнім часе не бог весць якая лічба.
Трымаць сувязь з навакольным светам і заўсёды быць у курсе апошніх навінаў вяскоўцам дапамагае мясцовы паштальён Святлана Ганчарова. Свежыя газеты, пенсіі, гандлёвыя тавары – звычайны набор сучаснай паштаркі. У Святланы ажно чацвёра дзяцей: малая Аліна яшчэ ходзіць у дзіцячы садок, Уладзік – спартсмен, вучыцца ў Лужаснянскай гімназіі, Мікалай – будучы будаўнік і студэнтка-медык Аня. Апошнія двое – прыёмныя. Іх Святлана прытуліла пасля смерці  аднавяскоўкі.
З надзеяй на рэнесанс
Мяркуючы па ўзросце жыхароў, Ляхі – вёска неперспектыўная. Але не рызыкну назваць яе выміраючай. Такія ж прыгожыя мясціны тут у сутоку Абалянкі і Лучосы! Чым не аснова для стварэння агратурыстычнай сядзібы?! Да таго ж не забывае родную вёску і з’ехаўшы ў горад маладняк. Хлопцы нават зрабілі самаробныя футбольныя вароты, каб па выхадных паганяць мяч. Таму да пабачэння, месца на зямлі з прыязнай назвай Ляхі!

Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС».



1.12.2009

Комментарии (0)

 

Просмотров: 1400

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Вернуться к выбору материалов рубрики: Кропка на карце




Другие новости данной темы:

 

БАЛIЦЬ,КАЛI КРЫЎДЗЯЦЬ БЛIЗКIЯ ЛЮДЗI
Жанчына напісала некалькі радкоў пісьма ў газету, але нахлынулі ўспаміны, цяжка стала дыхаць ад падступаючых слёз. Таму так і паслала тое пісьмо недапісаным, дзе выразна чытаўся толькі пытальны сказ: па якой прычыне такія жорсткія дзеці?..

Хлусава
Гэта кропка на карце Аршанскага раёна з цікавай назвай даўно ўжо трапіла ў маю распрацоўку выязных праектаў. Што за людзі тут жывуць, ці дачакаешся ад іх усё ж праўдзівага слова? Нібы ў пацвярджэнне маіх сумненняў дыялог з першай жа сустрэтай тут у цёплы ... Читать

Людзі будуць задаволены
У аграгарадку Друя Браслаўскага раёна адбылася прыемная падзея. Афіцыйна адчынены адрамантаваны будынак сельсавета і іншых устаноў, які стаў сапраўдным упрыгажэннем населенага пункта, што сёлета адзначае 625-годдзе. Тут размясціліся не толькі сельвыканка ... Читать

Дзёрнавічы
Да ліку найстаражытнейшых паселішчаў нашай вобласці смела можна аднесці і вёску Дзёрнавічы, што ў Верхнядзвінскім раёне...

Комментарии

 

К данной статье комментариев пока нету...

 




Добавить свой комментарий

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Включите эту картинку для отображения кода безопасности
Введите код: