За выходные в Витебской области три человека погибли в ДТП
«Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць», – чым не дэвіз для турыстычнага агенцтва, арыентаванага на замежжа? Парада цалкам слушная, але існуе і іншы
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 12.10.2011 |
|---|
| 12.10.2011 |
| 12.10.2011 |
| 12.10.2011 |
| 10.10.2011 |
| 30.09.2011 |
| 30.09.2011 |
Новости Витебщины
Жертв аварий пришлось деблокировать
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Дао toyota
- Глоссарий терминов. Популярные книги, авторы.
- alpinabook.ru
- ЖК Авеню 77
- Видов операций в области недвижимости. Форма запроса.
- avenyu77.ru
- Кузовные запчасти
- Условия сотрудничества. Услуги автосервиса.
- 555auto.ru
ЗНАКАМIТЫ ЛЕКАР БРАСЛАЎСКАЙ ЗЯМЛI
Адмысловы праект «Народнага слова» для аматараў падарожжаў па родным краі
Выгляд з гары Маяк. Возера Струста.
«Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць», – чым не дэвіз для турыстычнага агенцтва, арыентаванага на замежжа? Парада цалкам слушная, але існуе і іншы падыход - любіш чужое, шануй і сваё. Віцебшчына багата добра распрацаванымі турыстычнымі маршрутамі. Мы ж прапануем увазе чытачоў шэраг віртуальных вандровак па гарадах і мястэчках нашай вобласці, звязаных са славутымі імёнамі Бацькаўшчыны. Зацікавіцеся, дык плануйце рэальныя падарожжы ў новым турыстычным сезоне! Героямі цыкла нашых публікацый будуць людзі розных прафесій: пісьменнікі, архітэктары, мастакі, лекары і інш. Іх успрыманне роднай зямлі дапаможа чытачам пераканацца ў тым, што па сваім краі варта падарожнічаць. Пачнём жа з Браслава.
Больш яркай асобы ў гісторыі Браслава, чым вольнапрактыкуючы доктар Станіслаў Нарбут, бадай, не знойдзеш. Прыезд сюды напрыканцы ХIХ стагоддзя маладога лекара, выпускніка медыцынскага універсітэта ў Мюнхене, уратуе жыццё шматлікім мясцовым жыхарам, якім да гэтага доктара замяняла бабка-павітуха. «Я ў 1882 годзе прыбыў у Браслаў як першабытны медыцынскі Адам, бо ніколі раней тут лекара не было, – напіша ў лісце да сястры Нарбут. – Адразу ж узлез на браслаўскую гару і ўбачыў у наваколлі 11 азёраў. І ўся гэтая ўрачыстасць глыбока запала мне ў сэрца». Нарбут невыпадкова згадвае Замкавую гару, якая сёння лічыцца адным з найбуйнейшых турыстычных аб’ектаў горада. Размешчаная сярод азёр, яна ўзвышаецца над забудовай горада. Адсюль адкрываецца цудоўны від на царкву і касцёл, якія раздзелены дарогай. У апошнім знаходзіцца абраз Маці Божай Браслаўскай Валадаркі Азёр, які ў жніўні гэтага года ўганараваны папскімі каронамі. Кожны жнівень Браслаў становіцца цэнтрам паломніцтва католікаў.
З супрацьлеглага боку Замкавай гары відаць доўгі будынак з чырвонай цэглы. Гэта былы шпіталь, пабудаваны падчас працы на Браслаўшчыне доктара Нарбута. Нездарма мясцовыя жыхары часта называлі лячэбніцу Нарбутаўскай, бо лекар аддаў шмат сіл і энергіі на яе пабудову і ўтрыманне. Урачыстая закладка лячэбніцы адбылася ў верасні 1905 г. У 2005-м браслаўчане адзначалі стагоддзе старога будынка. Яму ўдалося ўцалець у дзвюх войнах. У пасляваенны час шпіталь прыйшоў у заняпад. Цяпер тут месціцца праваслаўны жаночы манастыр. Звонку гэта відаць па бліскучым купале на даху.
Кватэра доктара знаходзілася недалёка ад шпіталя па вуліцы Вялікай. Сёння яна носіць назву Савецкай. «Спачатку пасяліўся ў яўрэйскай халупцы, – піша доктар Нарбут, – але потым памалу, праз некалькі гадоў пабудаваў сабе жытло над берагам возера Дрывяты». Гэта возера лічыцца найбуйнейшым у наваколлі. У 30-я гады на ім ладзіліся сапраўдныя рэгаты. На дзесяткі белых ветразяў збіраліся паглядзець натоўпы мясцовых жыхароў. Сёння ўздоўж возера цягнецца пясчаная набярэжная. Пляжы з пачаткам кожнага сезона паціху напаўняюцца турыстамі, месца для якіх заўсёды знойдзецца. У Браславе працуе турыстычная база, гасцініцы Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», музейны гатэль «Заезны двор» на беразе Дрывят. Акрамя таго, мясцовыя жыхары прапануюць турыстам вольныя пакоі і нават лецішчы. Браслаў з кожным годам усё больш набывае рысы курортнага гарадка.
...У павятовага лекара было шмат працы. Акрамя Браслава ён абслугоўваў усё наваколле, што абавязвала да частых вандровак. «Краявіды Браслаўскага павета ўяўляюць сабой дзівосныя пейзажы ўзгорыстай мясцовасці, пакрытай сасновымі лясамі, – напіша Станіслаў Нарбут, – а ў далінах – вялізныя азёры, якія адлюстроўваюць у сваіх люстэрках цудоўныя віды». Асабліва папулярным месцам сярод турыстаў на Браслаўшчыне з’яўляецца гара Маяк. З яе вышыні бачны і Замкавая гара ў Браславе, і белы касцёл у вёсцы Слабодка, а галоўнае, адкрываецца цудоўная панарама на сістэму азёр. «За відамі» едуць не толькі шматлікія турысты, але і мастакі. Сваімі пленэрамі вядома згаданая вышэй Слабодка. Вяскоўцы ўжо прызвычаіліся да творчых гасцей з мальбертамі і пэндзлямі.
Доктар Нарбут падтрымліваў сяброўскія адносіны з графамі Плятэрамі, уладальнікамі маёнтка ў Бяльмонтах, дзе часта гасцяваў. Сёння ў вёсцы Ахрэмаўцы ў некалькіх кіламетрах ад Браслава ад маёнтка застаўся толькі Бяльмонцкі парк. Хоць зарослы і недагледжаны, ён усё ж варты ўвагі турыстаў.
«Пушысты снежны саван яшчэ ўкрывае нашы ўскраінныя землі, – піша ў лісце да сястры доктар Нарбут, – яшчэ заціхаюць гукі прыроды...». Зімой у Браславе пачынаецца новая пара – сезон паляванняў, катання на санях і купання ў палонцы пасля горача натопленай лазні.
Яшчэ адной адметнасцю райцэнтра з’яўляецца белы помнік, што ўзвышаецца на Замкавай гары. Ён усталяваны ў гонар доктара Нарбута, які пахаваны тут жа. Доктар пакінуў гэты свет у 1926 годзе ва ўзросце 73 гадоў. Едучы да хворага, застудзіўся і захварэў на запаленне лёгкіх. Уратаваўшы жыццё пацыенту, загінуў сам. Усё наваколле сабралася развітацца з Нарбутам. Як апошнюю ўдзячнасць за самаадданую працу мясцовыя жыхары на ўласныя грошы замовілі архітэктару помнік. Высокую стэлу завяршаў ліхтар, які запальвалі ў дрэннае надвор’е. Ён служыў арыенцірам для рыбакоў. На вялікі жаль, ліхтар ужо шмат гадоў не запальваецца. А мог бы стаць адным з сімвалаў Браслава. Гэта не адзіны помнік Станіславу Нарбуту ў горадзе. У мінулым годзе каля сучаснай бальніцы усталяваны бюст знакамітага лекара гэтай зямлі.
Доктар Нарбут меў добрую славу сярод браслаўскіх жыхароў. Яшчэ пры яго жыцці адну з вуліц горада назвалі Нарбутаўскай – сёння яна імя Кірава. Вуліца ў гонар славутага доктара ёсць, праўда, на ўскраіне горада – вядзе да сучаснай бальніцы. Дарэчы, адной з ініцыятыў С. Нарбута ў 1920-я гады было выданне жартаўлівага тыднёвіка «Браславец», пазней «Дух браслаўца». Доктар сам часта станавіўся героем публікацый, нягледзячы на велізарны аўтарытэт у мястэчку: ніводнае важнае мерапрыемства не абыходзілася без яго.
Даследаваннем жыцця і дзейнасці гэтага адметнага чалавека актыўна займаліся супрацоўнікі Браслаўскага краязнаўчага музея, таксама папулярнага сярод турыстаў. Вынік – выданні, прысвечаныя Нарбуту, сувязь са сваякамі, намаляваны мастаком У. Кандрусевічам яго партрэт, выпуск паштовак і канвертаў з партрэтам лекара. На жаль, сярод сувенірнай прадукцыі ў Браславе гэтых рэчаў ужо няма. Дзякуючы багатай экспазіцыі музей стаў вядомы далёка за межамі горада. У музейнае аб’яднанне ўваходзіць і Дом традыцыйнай культуры, які месціцца на беразе Дрывят у каменным будынку старога млына. Штогод яго супрацоўнікі ладзяць свята рамёстваў са старажытнай кухняй, музыкай і танцамі.
Браслаўшчына мала каго пакідае абыякавай да сваёй прыгажосці. Азёры вызначылі лёс гэтай зямлі, паступова робячы яе турыстычнай Меккай. «Я ў Браславе дажыў да сівых гадоў, – напіша за два гады да смерці доктар Нарбут, – і, як верны пёс, не пакіну свайго паста». Слова доктар стрымаў. Сёння яго самога па праву можна лічыць сапраўдным сімвалам горада, якому ён ахвяраваў сваё жыццё.

10.12.2009
Просмотров: 1633
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Шматлікія паездкі на Браслаўшчыну зрабілі гэты край мілым майму сэрцу. Менавіта там нараджаюцца радкі: «Бог малюе абразы ў небе браслаўскіх азёр», цудоўна адпачываецца, гэта найлепшае месца для турызму і вандровак. Храмавае кола Браслаўшчыны ...
Сучасны выгляд маёнтка. Фота Аляксея Карайчанцава. На пачатку ХХ стагоддзя мястэчка Опса, што знаходзіцца ў 18 км на паўднёвы захад ад Браслава, выглядала інакш. На трохкутнай плошчы, так званым рынку, месціліся багатыя яўрэйскія крамы, якія гандлявал ...
У шэрай будзённасці і гарадской мітусні мы стамляемся ад праблем. Часам так хочацца адпачыць душой на ўлонні прыроды. Нядаўна мне пашчасціла здзейсніць падарожжа на Браслаўшчыну, ды яшчэ якое – водны тур! Сёння турыстычная база «Браслаўскія азё ...
Краязнаўчыя і турыстычныя паездкі па роднай Беларусі з сябрамі я практыкую крыху больш за год. За гэты час мы агледзелі шмат адметных мясцін Віцебшчыны. Адным з апошніх незабыўных прыпынкаў стала для нас невядомая дагэтуль ушацкая зямля з яе нягоршымі ...