Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Январь 2010    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

ПРЫЙШЛА КАЛЯДА


 

З 10 па 19 студзеня па ўсёй Беларусі традыцыйна доўжыцца самы актыўны перыяд калядаванняў.

У гэтыя дні музей-сядзіба Рэпіна «Здраўнёва» таксама запрашае на свята. Гасцей тут чакае не проста тэатралізаваная праграма, а сапраўдная «жывая батлейка» (на фота). Як патлумачыла загадчыца Літаратурным музеем Святлана Казлова, рэгіянальнай асаблівасцю Віцебшчыны з’яўляецца тое, што ролю персанажаў у гэтым традыцыйным беларускім тэатры ў нас выконвалі не лялькі, а жывыя людзі. А сёння ў гасцей музея-сядзібы з’явілася цудоўная магчымасць не толькі зрабіць невялічкі экскурс у гісторыю святкавання Калядаў, але і паўдзельнічаць у прадстаўленні.

Праграму, падрыхтаваную супрацоўнікамі Літаратурнага музея і іншых падраздзяленняў абласнога краязнаўчага, «апрабавалі» ў мінулую нядзелю на першай групе турыстаў – работніках Віцебскага аўтавакзала і іх сем’ях. Гасцей сустрэлі Звяздар (Святлана Марозава) з каляднай зоркай і Дзед Пачынальнік (загадчык музеем-сядзібай Аляксей Сухарукаў), а таксама іншыя персанажы, сярод якіх Гаспадыня, Цыганка з Кабылкай, Маладзец з Маладзіцай, Мядзведзь і іншыя.

Адным з цэнтральных персанажаў здаўна лічыцца Каза. Дзе яна нагой топне, там дабрабыт увесь год будзе. У такой кампаніі госці, якія, дарэчы, самі прыехалі ў касцюмах, шчыра весяліліся, бавілі час у карагодах і конкурсах. Паглядзелі і традыцыйную беларускую батлейку ў скрыні пра цара Ірада. Пакружылі на санях-каруселях дый проста пагулялі па заснежаных сцяжынках вакол сядзібы. Пабывалі на экскурсіі ў галаўным будынку музея. Аднойчы, у 1895 годзе, Рэпін пабываў тут не ўлетку, як звычайна, а падчас зімніх свят. І, магчыма, стаў сведкам, а мо, і ўдзельнікам калядных забаў. Мінула ўжо больш за стагоддзе, а традыцыя жыве. І дзякуючы музейшчыкам дакрануцца да сваіх каранёў сёння можа кожны.

 

Кацярына Князева, фота аўтара, «НС».



12.01.2010

 

Новость посмотрели: 5590

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 4)




 


Данная новость взята из рубрики: Традиции




Похожие новости по теме :

 

КУПАЛЬСКIЯ АГНI, ДЗЯВОЧЫЯ МАРЫ

КУПАЛЬСКIЯ АГНI, ДЗЯВОЧЫЯ МАРЫ


Сённяшняй ноччу тысячы людзей адзначылі адно з самых любімых народных святаў – Купалле. Сотні вогнішчаў асвятлялі неба ў ваколіцах населеных пунктаў Віцебшчыны. Так ужо гістарычна склалася, ... Читать полностью...

«Лялька» адзначыла 25-годдзе


Беларускі тэатр «Лялька» адзначыў дваццаць пятыя ўгодкі з дня сваёй першай сустрэчы з гледачом. У 1986 годзе нованароджаны калектыў абвясціў пра сваё існаванне спектаклем «Дзед і Жо ... Читать полностью...

ВЯСЕЛЛЕ Ў БЕЛАРУСКІМ СТЫЛІ


Віцябляне Аляксей і Ксенія Званковы сустракаліся шэсць гадоў, перш чым рашыліся на такі сур’ёзны крок, як шлюб. А дзеля большай надзейнасці сямейнага саюза замовілі народны абрад. У музеі-сядз ... Читать полностью...

ЖЫВЕ ПАЭТАВА СЛОВА

ЖЫВЕ ПАЭТАВА СЛОВА


У мінулую нядзелю Гарадок стаў сапраўднай культурнай сталіцай вобласці: тут ушаноўвалі двух знакамітых землякоў. У чэрвені споўнілася 175 гадоў з дня нараджэння аўтара сатырычнай паэмы «Тарас на Пар ... Читать полностью...

Танцы, якія захоўваюць народныя традыцыі


Сапраўдную вечарыну народных танцаў зладзілі ў мінулую нядзелю ў Віцебску сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Цэнтр рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання месціцца ў Мінск ... Читать полностью...

СВЯТА ПАЧАЛОСЯ!


У мінулую сераду ў віцебскім тэатры «Лялька» прайшлі першыя пробныя паказы навагодняга казачнага прадстаўлення. Спектакль, падрыхтаваны акцёрамі тэатра, паглядзелі каля 70 дзяцей, у тым лі ... Читать полностью...

Cянно адсвяткавала 570-ы дзень нараджэння


Сотні сенненцаў і гасцей горада сабраліся ў мінулыя выхадныя ў парку 40-годдзя Перамогі, ці, як называюць гэтую маляўнічую мясціну мясцовыя жыхары, на Сінайскіх Гарах. Тут адбыўся заключны этап святка ... Читать полностью...

Названы лепшыя аграсядзібы вобласці


  Нездарма наша вобласць з’яўляецца лідарам па развіцці аграэкатурызму ў рэспубліцы – на Віцебшчыне зарэгістравана 320 сядзіб. З большасцю можна пазнаёміцца ў каталогу, які нядаўна вы ... Читать полностью...

У Полацкім раёне адбудзецца бульбяны фэст


Свята, прысвечанае харчоваму сімвалу Беларусі, адбудзецца днямі ў Полацкім раёне. 23 ліпеня гасцей і ўдзельнікаў Бульбянога фестывалю - першага ў вобласці, а магчыма, і ва ўсёй краіне - прыме аграгара ... Читать полностью...