nspaper.by Витебск и область

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Летась у Беларусі быў абраны досыць незвычайны фармат правядзення гэтага свята. У Мінску і не толькі прайшоў «Фэст экскурсаводаў». Каб любіць Беларусь нашу мілую, не аба

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Летась у Беларусі быў абраны досыць незвычайны фармат правядзення гэтага свята. У Мінску і не толькі прайшоў «Фэст экскурсаводаў».
Каб любіць Беларусь нашу мілую, не абавязкова бываць у розных краях, як сцвярджаецца ў вядомай песні. На мой погляд, сваё стаўленне да радзімы можна паказаць праз дасканалае веданне багатай культурнай і гістарычнай спадчыны. Па ініцыятыве ЮНЕСКА з 1984 года 18 красавіка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень помнікаў і мясцін.
У гэтым годзе на працягу двух дзён па розных гарадах нашай краіны экскурсіі праводзілі вядомыя гісторыкі, культуролагі, музейныя супрацоўнікі, настаўнікі, краязнаўцы. У Віцебску ў мінулыя выхадныя адбыўся «Палёт над горадам-2», які вёў экскурсавод Раман Воранаў. І хаця надвор’е было зусім «не лётнае», ішоў дождж, самыя адважныя і зацікаўленыя наведалі плошчы 1000-годдзя, Свабоды, Уваскрасенскую, Пушкінскі сквер. Раман, які некалькі гадоў таму скончыў гістарычны факультэт ВДУ імя П.Машэрава, акцэнтаваў увагу на міфах з нашай далёкай і не вельмі гісторыі.
Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка», адзін з арганізатараў фэсту, прадстаўляла каардынатар па Віцебскай вобласці Крысціна Бондарава. Як зазначыла дзяўчына, надвор’е падводзіла і ў мінулыя гады: то дождж, то мароз пад 25 градусаў. Але і тады школьнікі, студэнты, сталыя людзі, зацікаўленыя ў вывучэнні гістарычнай і архітэктурнай памяці, удзельнічалі ў экскурсіях.
А на наступны дзень у абласным краязнаўчым музеі адбылася яшчэ адна экскурсія, але ўжо віртуальная – «Незвычайныя ваколіцы Віцебска». Па знаёмых і не- знаёмых сцяжынках яе ўдзельнікаў «вадзіў» Мікалай Півавар, краязнаўца, настаўнік гісторыі Лужаснянскай гімназіі. Гледачы даведаліся і пра месца, дзе можна згубіцца ў часе, і пра самую вялікую хвою, і нават што такое «сандрык». Лужасна, Мазалава, Сакольнікі, Вярхоўе, Заполле, Сураж… Гэта не поўны спіс тых месцаў, пра адметнасці якіх распавядаў захоплены сваёй справай педагог.
Интересное видео
31.12.2013
5.09.2013
2.09.2013
30.08.2013
22.08.2013
21.08.2013
Новости Витебщины

Разбившийся в Шумилино о выставленный заслон водитель-лихач был сильно пьян

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Клёвое местоСтраница для любителей рыбной ловли
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
  • Социальная политикаИнтервью, аналитика, комментарии
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси

Гэтыя знаёмыя незнаёмыя мясціны

24.04.2010
Новость посмотрели: 2461
Рейтинг материала:
Данная новость взята из рубрики:
Похожие новости по теме :