nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Завяршыліся сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-14». Адзін з іх удзельнікаў і ўладальнік галоўнага прыза са спектаклем «Пясчаны замак» – узорная тэатральная студ

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

ПАДЛЕТКІ ПРАЖЫВАЮЦЬ ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ

Завяршыліся сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-14». Адзін з іх удзельнікаў і ўладальнік галоўнага прыза са спектаклем «Пясчаны замак» – узорная тэатральная студыя гімназіі №8 «Дарослыя дзеці» – носіць, я лічу, вельмі сімвалічную назву. Па сутнасці, вучні, якія кожны год выступаюць на эксперыментальнай сцэне тэатра імя Якуба Коласа, усё ж такі для бацькоў і журы ўсё роўна застаюцца дзецьмі. Гэта нягледзячы на тое, што ў спектаклях яны пражываюць дарослае жыццё, прымяраюць на сябе складаныя лёсы, няпростыя характары, якія мяняюць светаўспрыманне і прымушаюць па-іншаму ставіцца да ўсяго.
У гэтым годзе конкурсная праграма была прымеркавана да 65-годдзя Вялікай Перамогі, таму «даросласць» вучняў спатрэбілася ў поўнай меры, бо тэма вайны патрабуе сапраўднай сур’ёзнасці. Увогуле мэты школьнага тэатра таксама даволі сур’ёзныя. Гэта ж не проста «прыйшоў, паглядзеў, пайшоў» – тут выхоўваецца моладзь сродкамі тэатральнага мастацтва, прапагандуецца беларуская драматургія на тэатральнай сцэне, рыхтуюцца будучыя сталыя гледачы. А яшчэ гэта пачатак шляху да вялікай сцэны, бо журы сцэнічных чытанняў карыстаецца правам рэкамендаваць лепшых ваканаўцаў роляў для паступлення ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
Дзесяць спектакляў па творах беларускіх аўтараў паказалі вучні 9-11 класаў. Як зазначыла загадчык літаратурна-драматычнай часткі тэатра імя Якуба Коласа Святлана Дашкевіч, «хочацца, каб у фестывалі прымалі ўдзел не толькі тэатральныя калектывы з Віцебска, але і з вобласці».
Па выніках чытанняў было ўручана 36 дыпломаў і памятных прызоў. Першае месца раздзялілі драматычны калектыў віцебскай СШ №28 за спектакль «Госць прыходзіць на золкім світанні» паводле У. Караткевіча пра складаны лёс мастака Антося Доўгага, які застаецца ў акупіраваным Мінску і змагаецца за сваё жыццё ў адзіночку, і школьны тэатр «Рамантык» гімназіі №5 за спектакль «З вяршыні відаць далей» паводле К.Губарэвіча. Таксама былі адзначаны лепшыя жаночыя і мужчынскія ролі, эпізоды. Узнагароджаны калектывы за лепшую сцэнаграфію спектакля, патрыятычнае выхаванне сродкамі тэатра, за адметную распрацоўку маладзёжнай тэматыкі на сцэнічных чытаннях…
Школьны тэатр пакуль знаходзіцца ў падлеткавым узросце, бо яму толькі 14 год. І ўсё ж ён сталее год ад году. Заваюе дарослыя пазіцыі сярод мноства іншых мерапрыемстваў горада ці не – пакажа час.
Дорогами героев
Завтра в Минске стартует молодежный марафон «65!», организуемый БРСМ в память о Великой Победе. Его маршрут пролегает через все областные центры, а завершится он 3 мая на мемориальном комплексе «Курган Славы».
В Витебск участники марафона прибудут завтра в 14.30. Колонна в сопровождении ГАИ, байкеров мотоклуба «Псы дорог» и тюнингованных машин проследует к памятнику «Орден Победы» возле ВГУ им. П. Машерова. Там в 15.00 состоится митинг с участием властей города, молодежи, ветеранов войны и труда. После этого зрителей ожидает захватывающее спортивно-техническое шоу.
А завершит программу марафона в областном центре концерт «Салют Победе!» с участием известных белорусских исполнителей на площадке перед КЗ «Витебск». Начало в 18.00. Приходите!
27.04.2010
Просмотров: 931
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
З 29 лістапада па 3 снежня на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа выступае Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны тэатр балета імя Леаніда Якабсона. Госці прапануюць вяцяблянам балеты «Рамэо і Джульета» Сяргея Пракоф&rsq ...
Трэцяга мая заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў (на фота) адзначыў 60-гадовы юбілей. Амаль сорак год аддадзена тэатру, які ён выбраў аднойчы і назаўсёды. 7 мая ў Коласаўскім тэатры – спектакль «Пазычанае шчасце», пастаўлены юбіл ...
17-18 красавіка Беларускі тэатр «Лялька» адсвяткуе сваё 24-годдзе. Нагадаю, што ў красавіку 1986-га адбыўся прэм’ерны спектакль лялечнай трупы па п’есе В. Вольскага «Дзед і Жораў»...
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа – прэм’ера. Музычную камедыю «Ветрагоны» паводле аднайменнага твора Уладзіслава Галубка ўпершыню на прафесійнай сцэне паставіў рэжысёр Тэатра імя Янкі Купалы Уладзімір Савіцкі...