nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Трэцяга мая заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў (на фота) адзначыў 60-гадовы юбілей. Амаль сорак год аддадзена тэатру, які ён выбраў аднойчы і назаўсёды. 7 мая ў Коласаўскім тэатры &n

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Снять офис в Москве
  • Статьи по благоустройству и др. Чёрный список агентств недвижимости.
  • rent21.ru
  • Акции
  • Прайс-лист. Медицинская энциклопедия.
  • bcs.ru

«ТЫ НА СЦЭНЕ — ГЭТА ТЫ!»

Трэцяга мая заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў (на фота) адзначыў 60-гадовы юбілей. Амаль сорак год аддадзена тэатру, які ён выбраў аднойчы і назаўсёды. 7 мая ў Коласаўскім тэатры – спектакль «Пазычанае шчасце», пастаўлены юбілярам па п’есе Фёдара Палачаніна. У ім заняты зладжаны акцёрскі калектыў, які вельмі імпануе Вячаславу Георгіевічу сваёй шчырай адданасцю прафесіі. Магчыма, таму для юбілейнага паказу і выбраны менавіта гэты спектакль.
Прафесійную падрыхтоўку акцёр атрымаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, які скончыў у 1971 годзе. Выпускніка характарызавалі як працавітага, адказнага, ініцыятыўнага. У інстытуце Вячаслава Грушова вучылі Уладзімір Маланкін, Барыс Луцэнка, Валерый Раеўскі.
Створаныя акцёрам вобразы – яго дзеці. Але не адразу ўсвядоміў малады акцёр, што тэатр – гэта сур’ёзна, што тут не імітаваць, а жыць трэба праблемамі сваіх персанажаў.
«Я прыйшоў у тэатр у той час, калі яшчэ «квітнеў» стары тэатр – тэатр прадстаўлення. Ігралі прыгожа, быццам бы з перажываннем. Ледзь-ледзь павысіў голас – трагедыя атрымлівалася, «сказіў». Я глядзеў і не разумеў, чаму не ўспрымаю спектакль нутром, чаму застаюся халодным да таго, што дзеецца на сцэне. Напэўна, такі тэатр мае права быць, бо многія лічаць, што гэта і ёсць уласна тэатр. Але для мяне гэта была імітацыя...», – гаворыць Вячаслаў Грушоў.
Асабліва папулярнымі сталі вобразы, створаныя акцёрам у спектаклях па п’есах сучасных аўтараў. Сярод апошніх работ – доктар Зеет («Пісьменныя» М. Чокэ), Дэтэктыў («Ён. Яна. Акно. Нябожчык» Р. Куні), Чудзі («Тузы» У. Відмера). У спектаклі «...Таму што люблю...» па п’есе А. Паповай В. Грушову належала пражыць доўгае жыццё чалавека з рукзаком, які шукае шчасця і не заўважае тых, хто побач. Лёс персанажа супаў з яго ўласным...
Вячаслаў Грушоў разважае: «Я прыйшоў да мяжы, калі хочацца быць самім сабой. Стаміўся ад «прадстаўлення» нейкіх вобразаў, характараў... Я хачу іграць самога сябе, чалавека. «Пазнай сябе – пазнаеш свет», ты на сцэне – гэта ты. Ты можаш выказаць ад свайго імя сваю пазіцыю, аддаць сваю энергію, сваю сілу, маладосць, старасць. Гэта і ёсць самы моцны вобраз, які можна стварыць на сцэне.
Георгій Таўстаногаў сказаў мне: «На сцэне не трэба іграць нешта ўвогуле, іграй свой боль, свой неспакой наконт чагосьці. Калі падключыш свае адносіны, становішся асобай, а не марыянеткай, не імітатарам. Асоба павінна прысутнічаць на сцэне. Акцёр можа нават маўчаць, а ўздзеянне будзе моцнае».
Акцёр паспяхова працуе ў якасці рэжысёра. Глыбокім пранікненнем у сутнасць драматургічнага матэрыялу, уменнем бачыць аўтарскую задуму вылучаюцца многія пастаноўкі В. Грушова. Сярод найбольш удалых – «Жарты» М. Чарота, Л. Родзевіча, «Кветкі-ягадкі» В. Ткачова, «Варвара і яе блудны муж» Г. Марчука, «Ветразі» паводле А. Грына, «Старамодная камедыя» А. Арбузава, «Пазычанае шчасце» Ф. Палачаніна.
Здымаўся ў кіно. Найбольш значныя вобразы створаны ў фільмах «Вайна» і «Паскораная дапамога».
За шматгадовую самаадданую працу, асабісты ўклад у творчыя поспехі тэатра ў 2000 годзе В. Грушоў узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», а ў 2007-м удастоены ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».
Вячаслава Грушова з нецярплівасцю чакаюць у школьных драматычных калектывах, бо менавіта ён, рэжысёр сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр», дапамагае падрастаючым талентам раскрыцца, сказаць сваё слова на сцэне.
4.05.2010
Просмотров: 1075
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
У школе ён не любіў геаметрыю, алгебру і хімію, але шмат увагі аддаваў літаратуры, якая чырвонай стужкай праходзіла праз усё яго жыццё. Ён – гэта акцёр Коласаўскага тэатра Пётр Ламан, якому заўтра, 19 ліпеня, споўніцца 60 гадоў. Вось вобразы, ство ...
З 29 лістапада па 3 снежня на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа выступае Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны тэатр балета імя Леаніда Якабсона. Госці прапануюць вяцяблянам балеты «Рамэо і Джульета» Сяргея Пракоф&rsq ...
Яна – жанчына з прамяністымі блакітнымі вачыма, якая не перастае марыць, імкнуцца да ўзвышанага і любіць прыгажосць. Яна тая, для каго тэатр стаў жыццём. Актрыса тэатра імя Якуба Коласа Валянціна Багданава адзначае юбілей. Больш за трыццаць п ...
Завяршыліся сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-14». Адзін з іх удзельнікаў і ўладальнік галоўнага прыза са спектаклем «Пясчаны замак» – узорная тэатральная студыя гімназіі №8 «Дарослыя дзеці» – носіць, я л ...