Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость
5 верасня – Дзень беларускага пісьменства. Нагадаем, што ўпершыню гэта цудоўнае свята ў нашай краіне пачалі адзначаць з 1994 года. Тады яно адбылося ў Полацку. Традыцыя праводзіць Д
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
5 верасня – Дзень беларускага пісьменства. Нагадаем, што ўпершыню гэта цудоўнае свята ў нашай краіне пачалі адзначаць з 1994 года. Тады яно адбылося ў Полацку.
Традыцыя праводзіць Дзень беларускага пісьменства ў гарадах, слынных гісторыяй, сведчыць пра паважлівае стаўленне народа да сваіх каранёў, да спадчыны продкаў. Гэта свята літаратараў, выдаўцоў, бібліятэкараў, чытачоў – усіх, хто шануе родную мову, роднае слова. Сёлетняя яго сталіца – горад Хойнікі Гомельскай вобласці.
Упершыню ён згадваецца 1512 годам як вёска Брагінскага графства Вялікага княства Літоўскага. Хойнічак, Хвайнічок – згодна самай распаўсюджанай версіі, назва гэтага палескага паселішча паходзіць ад слова «хвоя». Аднак ёсць і іншае меркаванне, бо хойнік – старажытнагрэчаская мера сыпучых цел, упамінаецца яшчэ ў Гамера і вызначае колькасць збожжа, неабходнага для аднаго чалавека на дзень.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Хойнікі былі амаль цалкам спалены ворагам. Пацярпеў гэты райцэнтр у мінулым стагоддзі і ад чарнобыльскай катастрофы. Ды яго жыхары – вялікія патрыёты свайго краю і нястомныя працаўнікі, кожным разам вярталі свой горад да паўнакроўнага жыцця.
Ураджэнцы Хойніччыны зрабілі важкі ўнёсак у скарбонку нацыянальнага пісьменства. Першы ў гэтым спісе – Часлаў Пяткевіч, аўтар манаграфіі «Рэчыцкае Палессе», каштоўнай працы пра матэрыяльную культуру рэгіёна, а таксама шматлікіх артыкулаў. Сучасным аматарам беларускай літаратуры вядомы імёны Барыса Сачанкі, Івана Сачанкі, Дзмітра Бяспалага, Алы Канапелькі, Аркадзя Кандрусевіча, Алеся Шлега, Міколы Мятліцкага, шэрагу гісторыкаў і публіцыстаў.
А найвялікшы гонар Хойніччыны – народны пісьменнік Беларусі Іван Мележ (1921-1976 гг.). Ён нарадзіўся ў вёсцы Глінішча, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў двойчы паранены. У мірны час Іван Паўлавіч – вядомы грамадскі дзеяч.
У сваёй літаратурнай творчасці апеў, узвысіў роднае Палессе так, што героі яго прозы сталі блізкімі людзьмі для некалькіх чытацкіх пакаленняў. Творы гэтага беларускага класіка выдадзены ў дзесяці тамах, былі перакладзены на шматлікія мовы колішняга СССР і замежныя. Самая маштабная літаратурная праца Івана Мележа – трылогія «Палеская хроніка» («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань») – несмяротны шэдэўр беларускай літаратуры. Тут праўдзіва паказаны лёс сялянства ў пераломны перыяд гісторыі, багацце і разнастайнасць людскіх характараў і грамадскіх працэсаў, узняты глыбінныя пласты нацыянальнага жыцця.
Імем народнага пісьменніка названы вуліцы ў Мінску, Хойніках, Лельчыцах, Кобрыне, школы і бібліятэкі па ўсёй рэспубліцы. На радзіме ў Глінішчы створаны Літаратурны музей І. Мележа. У Мінску, на доме, дзе жыў Іван Паўлавіч, ёсць мемарыяльная дошка. З 1980 года ўстаноўлена Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа. У кожным горадзе, які станавіўся сталіцай Дня беларускага пісьменства, вызначалі свайго духоўнага героя. У Хойніках гэта Іван Мележ.
Сёння Хойнікі – прыгожы беларускі гарадок. Яго адметнасці – багаты краязнаўчы музей, некалькі бібліятэк, Дом рамёстваў, Свята-Пакроўскі жаночы манастыр. І да свята гэты палескі райцэнтр як мае быць прыхарашыўся. Варта з’ездзіць, бо гасцям тут заўсёды рады.

Интересное видео
| 31.12.2013 |
|---|
| 5.09.2013 |
| 2.09.2013 |
| 30.08.2013 |
| 22.08.2013 |
| 21.08.2013 |
Новости Витебщины
Разбившийся в Шумилино о выставленный заслон водитель-лихач был сильно пьян
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Клёвое местоСтраница для любителей рыбной ловли
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
- Социальная политикаИнтервью, аналитика, комментарии
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Сталіца свята пісьменства — Хойнікі
24.08.2010
Новость посмотрели: 5419
Рейтинг материала:
Данная новость взята из рубрики:
Похожие новости по теме :