nspaper.by Витебск и область

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

На рэспубліканскім свяце – Дні беларускага пісьменства ў Хойніках – Віцебшчына будзе прадстаўлена дэлегацыяй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэта Тамара Крас

Нязгасны агонь асветы

На рэспубліканскім свяце – Дні беларускага пісьменства ў Хойніках – Віцебшчына будзе прадстаўлена дэлегацыяй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэта Тамара Краснова-Гусачэнка, Міхаіл Кузьміч, Алесь Жыгуноў, Барыс Бележэнка, Алег Салтук, Мікалай Балдоўскі, Мікалай Намеснікаў, Фёдар Палачанін, Кацярына Сосна і Віктар Улюценка.
Праграма Дня беларускага пісьменства, як заўжды, разнастайная і змястоўная. Яму папярэднічае традыцыйная навукова-асветніцкая экспедыцыя пад назвай «Дарога да святыняў», якая стартавала 31 жніўня ў Мінску і асвечана Дабрадатным агнём ад Труны Гасподняй. Маршрут пралягае праз Святое Поле і вёску Паручын Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, гарпасёлак Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай, затым па Гомельшчыне – праз Петрыкаў, Нароўлю, Камарын, Лоеў – да Хойнікаў.
4 верасня пройдзе «круглы стол» на тэму «Літаратура як сродак міжкультурнага дыялога» і навукова-практычная канферэнцыя «Хойніцкія чытанні». 5 верасня пачнецца Божай Літургіяй у Свята-Пакроўскай царкве. Затым адбудзецца афіцыйная цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства на галоўнай сцэне каля Хойніцкага райвыканкама.
Да свята прымеркаваны выстава па выніках мастакоўскага пленэра «Хойнікшчына сучасная», адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Па старонках твораў Івана Мележа». Урачыста адчыняць свае дзверы Дом абрадаў і комплекс «Сядзібны дом» (помнік архітэктуры канца XIX –пачатку XX ст.), дзе разгорнута экспазіцыя раённага краязнаўчага музея.
Галоўнай жа дзеяй стане ўручэнне 5 верасня ўзнагарод пераможцам Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі - 2010». Па яго выніках будуць адзначаны і лепшыя творы ў галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, перакладаў, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў. На грандыёзным фестывалі кнігі і прэсы аматары прыгожага пісьменства змогуць азнаёміцца з навінкамі ад выдавецтваў, прадукцыяй «Саюздруку», паўдзельнічаць у прэзентацыях кніг і шэрагу іншых культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў.
У праграме – святы: беларускага кіно, народнага мастацтва «Адвечная прыгажосць» і спартыўнае, канцэрт мастацкіх калектываў Палескага рэгіёна «Беларусь – Украіна».
Завершыцца сямнаццаты Дзень беларускага пісьменства перадачай эстафеты – сімвалічнага вымпела – гораду-сталіцы гэтага свята ў 2011 годзе. Яшчэ ўвазе ўдзельнікаў заключнай цырымоніі будзе прапанавана рок-опера «Курган», напісаная нашым вядомым кампазітарам Ігарам Лучанком па матывах аднайменнай паэмы Янкі Купалы, і выступленне ансамбля «Сябры».
Галіна Іванова, «НС».
Не пакідайма сваю мову!
Тыдзень беларускай мовы «Не пакідайце мовы беларускай, каб не умёрлі!», прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства, праходзіць з 1 па 7 верасня ў Оршы.
Традыцыйная акцыя ўстановы «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны» ўключае цэлы комплекс мерапрыемстваў, галоўная мэта якіх – прыцягненне ўвагі шырокага кола грамадскасці да стану беларускай мовы. Гэта літаратурныя гасціныя, музейныя заняткі і сустрэчы з пісьменнікамі, музейныя святы і тэматычныя экскурсіі.
Кульмінацыяй тыдня стане сённяшні дзень, у які адбудзецца прэзентацыя выставы «Я прыйшоў дзеля Вас» з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа з Мінска. Гасцямі на ёй будуць сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, дырэктар літаратурнага музея паэта Зінаіда Камароўская. Госці і ўдзельнікі прэзентацыі ўскладуць кветкі да помніка славутаму земляку Уладзіміру Караткевічу.
Ул. інф.
2.09.2010
Новость посмотрели: 2924
Рейтинг материала:
Похожие новости по теме :
СВЯТА МОВЫ 5-6 верасня ў Смаргоні (Гродзенская вобласць) пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Падчас свята адбудуцца выставы і канцэрты, навукова-практычная канферэнцыя і «круглы стол» з удзелам замежных ... Читать полностью...

СВЯТА МОВЫ

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ОРШЫ З 1 па 8 верасня ў Оршы пройдзе акцыя «Не пакідайце мовы беларускай, каб не ўмёрлі!», прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. Арганізатары – аддзел культуры гарвыканкама, музейны комп ... Читать полностью...

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ОРШЫ

СА СМАРГОНI ВЯРНУЛIСЯ З УЗНАГАРОДАМI У Смаргоні на Гродзеншчыне прайшоў Дзень беларускага пісьменства. У свяце прымала ўдзел і дэлегацыя Віцебшчыны. Па словах начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Міха ... Читать полностью...

СА СМАРГОНI ВЯРНУЛIСЯ З УЗНАГАРОДАМI

Да сустрэчы ў Глыбокім! Падчас Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах Брэсцкай вобласці адбылося ўшанаванне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, д ... Читать полностью...

Да сустрэчы ў Глыбокім!

«Дарога да святыняў» пройдзе праз Віцебшчыну Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, пачнецца 29 жніўня. Цягам пяці дзён ... Читать полностью...

«Дарога да святыняў» пройдзе праз Віцебшчыну

Праграма свята «Прысвячэнне году кнігі» 29 жніўня – 2 верасня – Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга 1-2 верасня 2012 года..1 верасня, Гл ... Читать полностью...

Праграма свята «Прысвячэнне году кнігі»

Важкая скарбонка Віцебшчыны У нацыянальным свяце прыгожага пісьменства ў Ганцавічах Брэсцкай вобласці ўдзельнічаюць і прадстаўнікі нашага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узначальвае дэлегацыю галоўны спец ... Читать полностью...

Важкая скарбонка Віцебшчыны

СВАЮ МОВУ ТРЭБА ШАНАВАЦЬ Пачатак верасня ў Оршы прайшоў пад знакам тыдня беларускай мовы з гучным лозунгам: «Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі». Ініцыятарам акцыі выступіла ўстанова «Музейны комплекс ... Читать полностью...

СВАЮ МОВУ ТРЭБА ШАНАВАЦЬ

Сталіца свята пісьменства — Хойнікі 5 верасня – Дзень беларускага пісьменства. Нагадаем, што ўпершыню гэта цудоўнае свята ў нашай краіне пачалі адзначаць з 1994 года. Тады яно адбылося ў Полацку. Традыцыя праводзіць Дзень бел ... Читать полностью...

Сталіца свята пісьменства — Хойнікі