nspaper.by Витебск и область

За выходные в Витебской области три человека погибли в ДТП

Без перабольшвання, усе шляхі-дарогі па Віцебшчыне 2 кастрычніка вялі ў Расоны. Сюды з’язджаліся афіцыйныя дэлегацыі кожнага з 20 раёнаў Віцебшчыны ў складзе іх кіраўнікоў і лепшы

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
12.10.2011
12.10.2011
12.10.2011
12.10.2011
10.10.2011
30.09.2011
30.09.2011
Новости Витебщины

Жертв аварий пришлось деблокировать

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Такси хорошево-мневники
  • Информация для корпоративных клиентов. Форма онлайн-заказа.
  • glavavtoprokat.ru

Ураджай у пару сабралі і дружна адсвяткавалі

У суботу ў Расонах прайшлі абласныя «Дажынкі» ў новым фармаце
Без перабольшвання, усе шляхі-дарогі па Віцебшчыне 2 кастрычніка вялі ў Расоны. Сюды з’язджаліся афіцыйныя дэлегацыі кожнага з 20 раёнаў Віцебшчыны ў складзе іх кіраўнікоў і лепшых сельскіх працаўнікоў. Сюды кіраваліся артысты, самадзейныя і прафесійныя, уключаючы сталічных «зорак» – М. Скорыкава, І. Афанасьеву, ансамбль «Бяседа». Напярэдадні ў Расонах высадзіўся вялізны дэсант прадстаўнікоў гандлёвых прадпрыемстваў гарадоў і ўсіх раённых спажывецкіх таварыстваў вобласці, каб свята працаўнікоў вёскі было яшчэ і багатым, і шчодным, смачным. Бо на кірмашы абавязкова трэба рабіць пакупкі. Упэўнена, што калі б расонцы загадзя маглі ўявіць увесь размах святочнага гандлю, дык адкладвалі б грошы на гэта задоўга да «Дажынак».
Зрэшты, былі тут і «безграшоўныя» пачастункі. Ад гаспадароў – расонскія дарожнікі побач з будынкам райвыканкама разгарнулі палявую салдацкую кухню. Многія госці з дарогі не адмаўляліся адведаць гарачай кашы цы рыбацкай юшкі. Можна было пачаставацца і іншымі беларускімі нацыянальнымі стравамі ў адмысловых гаспадынь з Ушацкага, Дубровенскага, Верхнядзвінскага і іншых раёнаў вобласці. І не толькі пакаштаваць, але і пра сакрэт прыгатавання дазнацца. Таксама бясплатна.
Побач народныя майстры – разьбяры, ганчары, ткачы, мастакі і інш. – прапаноўвалі набыць свае творы-сувеніры на памяць пра свята працаўнікоў вёскі і гасцінную Расоншчыну.
Яшчэ а дзевятай гадзіне раніцы, калі госці не ўсе прыехалі, а месцічы, відаць, прыбіраліся і выбіраліся з дому, здавалася, што гарадок так і не завіруе людскім морам. Расоны ж табе не Ліда – тут усяго 6 тысяч жыхароў, а ва ўсім раёне – 11 тысяч. Але ж такі прагноз не спраўдзіўся. Людзей у цэнтры з кожнай мінутай станавілася больш, і ў адзінаццаць гадзін пад гукі аркестра святочная калона на чале з кіраўнікамі вобласці Аляксандрам Косінцам, Аляксандрам Ацясавым, старшынёй Расонскага райвыканкама Аляксандрам Шубскім і іншымі службовымі асобамі па вуліцы Савецкай ад новага ўніверсама рушыла на галоўную плошчу райцэнтра. Расонцы цёпла віталі маляўнічую калону, бо кожны раён пастараўся аб’яднаць сваю дэлегацыю нейкім адметным атрыбутам – сцяжкамі, аднаколернымі кепкамі ці блакітна-жоўтымі кашнэ, як, напрыклад, глыбачане. Словам, калона выглядала не менш святочна, чым на агульнарэспубліканскіх «Дажынках». Хіба што была карацейшая, бо на фестываль сабралася адна наша вобласць, а не ўся краіна.
Галоўнае дзейства з узнагароджаннем пераможцаў абласнога спаборніцтва па вытворчасці збожжа, рапсу і льну адбылося на цэнтральнай плошчы райцэнтра, што непазнавальна змяніла свой воблік дзякуючы будаўнікам. У цэнтры яе ўпрыгожвае фантан. Тут, перад будынкам Дома быту, была ўладкавана адкрытая сцэнічная пляцоўка больш чым на 1100 месцаў для гасцей свята.
Гучыць дзяржаўны гімн, узнімаецца сцяг «Дажынак», пераможцы абласнога спаборніцтва ўручаюць губернатару каравай ад хлебаробаў Віцебшчыны, спечаны з мукі новага ўраджаю. Вельмі ўзрушаны і задаволены тым, што зроблена ў Расонах да «Дажынак», Аляксандр Мікалаевіч шчыра прывітаў гасцей і гаспадароў свята, усё насельніцтва вобласці, бо вельмі многія людзі спрычыніліся да вырошчвання і ўборкі ўраджаю. Пралогам усяго, па словах А. Косінца, стала дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі, за гады ажыццяўлення якой у АПК Віцебшчыны ўкладзена 9,8 трлн. рублёў. Вынік – 192 аграгарадкі, 191 мадэрнізаваная і наноў узведзеная ферма, карэнная тэхнічнае пераўзброенне і г. д. Створаны неабходны патэнцыял для далейшага развіцця аграпрамысловага комплексу. Цяжкім па ўмовах надвор’я быў сёлетні год. Не спраўдзіліся надзеі хлебаробаў на 1,5-мільённы збор збожжа, аснова для якога была створана. Аднак і ў гэтых умовах Віцебшчына забяспечыла сваю харчовую бяспеку, выканала дзяржзаказ, заклала патрэбны аб’ём насення. Сёлета мы атрымалі рэкордны ўраджай ільновалакна – 8,5 ц з гектара, нарыхтавалі дастаткова кармоў для нарошчвання мясной і малочнай прадукцыі. У вобласці, адзначыў губернатар, зацверджана стратэгія развіцця АПК да 2015 года, якая ставіць на мэце падваенне вытворчасці прадукцыі. Пакуль мы маем без уліку дапамогі дзяржавы адмоўную рэнтабельнасць, а выйдзем на дадатную, упэўнены А. Косінец.
Старшыня аблвыканкама выказаў вялікую задаволенасць тым, што Віцебшчына своечасова справілася з уборкай усіх сельгаскультур і таму ў Расонах заслужана адзначае свята ўраджаю. Абласныя «Дажынкі» стануць надалей традыцыяй з тым, каб не толькі славіць штогод лепшых земляробаў, але і ў час падрыхтоўкі да свята мець магчымасць па чарзе паляпшаць жыццё людзей у райцэнтрах. За кароткі прамежак часу ў Расонах асвоена 20 млрд. рублёў. Гарпасёлак змяніўся непазнавальна. І ўсё гэта застанецца людзям, каб ім жылося і працавалася лепш. Расоншчыне трэба пашыраць памеры раллі, значна павысіць нараджальнасць, каб была ў гэтага раёна будучыня. Вобласць дапамагла яму падчас падрыхтоўкі да «Дажынак». Толькі новай тэхнікі прэзентавалі ў фестывальны дзень 17 адзінак. Цяпер слова за раёнам, яго людзьмі. Каб змаглі прымножыць добрыя справы, дабіцца больш важкіх вынікаў у развіцці ўсіх галін гаспадаркі. Зрэшты, падрабязней аб адноўленых Расонах і падарунках ад вобласці – у асобным матэрыяле. А зараз пойдзем далей па парадку святочных падзей.
Пасля падзячных слоў А. Косінца хлебаробам за працу пачалася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. У спісе – 54 прозвішчы. Некаторым, як старшыням Аршанскага і Дубровенскага райвыканкамаў Уладзіміру Дзедушкіну і Анатолю Лукашову, давялося ўзнімацца на святочную сцэну не адзін раз. Пераможцы атрымалі дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя прызы – вадкакрышталічныя тэлевізары «Віцязь». Прэміі за першае месца раёнам і асобным сельгаспрадпрыемствам склалі 6,3 млн. рублёў, другое – 4,9, трэцяе – 3,5 млн.
Лепшым камбайнерам А. Косінец уручыў падзячныя пісьмы і прэміі – па паўтара мільёны рублёў на экіпаж. Прэмія вадзіцеляў на адвозцы збожжа склала 520 тысяч. Тэлевізары «Віцязь» атрымалі ў Расонах і фермер Аляксандр Шур з Глыбоччыны, старшыня Светласельскага сельвыканкама Шумілінскага раёна Віктар Шчарбакоў, жыхарка вёскі Башні гэтага ж Савета Надзея Сямёнава, прыватная падсобная гаспадарка якой прызнана лепшай у вобласці.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання ўвазе гасцей, удзель-нікаў свята быў прапанаваны канцэрт. Дзве гадзіны майстры мастацтваў радавалі прысутных. У гэты ж час святкаваў кожны куточак цэнтральнай часткі Расон. На асобных пляцоўках ішлі свае канцэртныя праграмы, і кожная знаходзіла ўдзячных гледачоў. Абласныя «Дажынкі» атрымаліся і масавымі, і вясёлымі, і разнастайнымі. Хтосьці пускаўся з артыстамі ў скокі, жадаючыя ўзнімаліся ў неба на верталёце, каб палюбавацца на гуляючы райцэнтр з вышыні. Сапраўдны рай забаў і ўцех прапанавалі арганізатары дзятве: катанне на поні, электрамабілях, кіданне дроцікаў і г. д.
Пад вечар асноўная частка гасцей зазбіралася дадому. А мясцовых жыхароў яшчэ чакаў працяг святочнай праграмы з дыскатэкай і феерверкам. Расоны ўпісалі ў гісторыю абластных «Дажынак» у такім вось шматгранным фармаце першую старонку. Налета эстафету прымае Браслаў.
5.10.2010
Просмотров: 816
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
У аграгарадку Гараны Полацкага раёна прайшло свята дажынак, удзельнікі якога ўславілі працу хлебаробаў, узгадаўшы звычаі продкаў. З даўніх часоў у нашым народзе жыве асаблівая павага да хлеба. Яго шанавалі як святыню, успрымалі як незвычайны дар прырод ...
Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Косінец пабываў у мінулую пятніцу ў Шумілінскім раёне. Сваё знаёмства з раёнам губернатар пачаў з наведвання УП «Шумілінскі райаграсервіс», сельгаспрадпрыемства...
У мінулую суботу ў вёсцы Забор’е Расонскага раёна адбыўся традыцыйны фестываль сельскага турызму. Сярод размаітых «гасцінных двароў» з песнямі-танцамі, беларускімі народнымі прысмакамі, ткацкімі, рамеснымі ды іншымі вырабамі размясціўся і перас ...
У першую нядзелю верасня 2012 года Глыбокае прыме гасцей Дня беларускага пісьменства. У 2006 годзе сталіцай свята былі Паставы. Гэта падзея рэспубліканскага, нават міжнароднага маштабу, бо праз яе мы можам разрэкламаваць раён і вобласць замежным гасця ...