nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Уладзімір Чыкун нарадзіўся і вырас у вёсцы Валкалата Докшыцкага раёна. Гэта адметны, з цікавай гісторыяй куток. Галоўная славутасць яго – велічны касцёл Яна Хрысціцеля, змураваны

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Русский рок песни
  • Анонсы концертов. Каталог видеороликов.
  • rockpromo.ru
  • Автоломбард
  • Контактная информация. Журнал для бизнеса и карьеры.
  • legas-auto.ru

Арган спявае аб вечным

Арган касцёла Яна Хрысціцеля ў Валкалаце.
Уладзімір Чыкун нарадзіўся і вырас у вёсцы Валкалата Докшыцкага раёна. Гэта адметны, з цікавай гісторыяй куток. Галоўная славутасць яго – велічны касцёл Яна Хрысціцеля, змураваны ў XIX стагоддзі з бутавага каменю, яшчэ больш старая званіца. З храмам звязаны важнейшыя падзеі ў жыцці мясцовых католікаў.
Пад узнёслыя гукі аргана тут славяць Усявышняга, хрысцяць малечу, вянчаюць маладажонаў, праводзяць вернікаў у апошні шлях. Арган у Валкалаце прыгожы, у выглядзе своеасаблівага карынфскага порціка, са складаным фігурным завяршэннем і бакавой аздобай. Убачыўшы такі, міжволі захочацца пачуць яго голас.
Уладзімір Часлававіч у гэтых намоленых продкамі сценах стаў хрысціянінам, атрымаў са сваёй нявестай блаславенне на шлюб, а ў 1980-я гады дэбютаваў як арганіст. Зараз служыць не толькі на свецкай ніве (ён мастацкі кіраўнік і акардэаніст мясцовага Дома культуры, настаўнік спеваў у дзіцячым садку і сярэдняй школе), але і адказвае за музычнае суправаджэнне касцёльных мерапрыемстваў.
Падчас яго студэнцтва ў Полацкім педагагічным вучылішчы папярэдняя арганістка-самавук аднойчы не здолела выканаць адпаведны моманту складаны твор. А Валодзя Чыкун – патомны акардэаніст, сын непераўзыдзенага ў наваколлі вясельнага акампаніятара. Школьнікам самастойна падбіраў папулярныя мелодыі на бацькавым інструменце, таму ў роднай вёсцы «з дзяцінства лічыўся музыкам». Вось арганістка і звярнулася па дапамогу да здольнага хлопца, які на той момант знаходзіўся дома. Вывучыў патрэбную мелодыю, патрэніраваўся як след – і сыграў. З цягам часу яго касцёльны рэпертуар значна пашырыўся. Уладзімір Часлававіч, калі толькі надаралася, не прапускаў выпадку паслухаць духоўную арганную музыку – у Варшаве, Чанстахове, Рызе…
Валкалацкі арган, якому больш за сто гадоў, – адзін з нямногіх старых, арыгінальных, што гучаць у касцёлах Віцебшчыны. Праўда, пакуль ён ненадоўга змоўк у чаканні рамонту. Вернікі сабралі грошы, эксперты высветлілі, што зношаны інструмент жыццядзейны, яшчэ паслужыць Богу і людзям. Майстры з Польшчы бяруцца давесці яго да ладу: пачысціць трубы, настроіць. Часова ў касцёле гучыць электрычны арган.
У Уладзіміра Часлававіча ёсць паслядоўніца – мясцовая васьмікласніца і самадзейная спявачка Вольга Янковіч. У Валкалаце, на жаль, музычнай школы няма. Дзяўчынка, якая мае добры слых і вялікае жаданне навучыцца іграць на аргане, знайшла ў інтэрнэце самавучыцелі . Чыкун памагае асвоіць азы на практыцы. Атрымліваецца.
Моц голасу валкалацкага аргана ўражвае, хоць і не заглушае спевы хору, бо ў касцёле выдатная акустыка. А спяваюць тут многія з тых, хто, накшталт Вольгі, удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці ў Доме культуры. Аднойчы, расказаў Уладзімір Часлававіч, за клавіятуру сеў прафесійны выканаўца, які стажыраваўся ў вядомай полацкай арганісткі Ксеніі Пагарэлай. Як зайграў, «дык, здалося, касцёл на нябачных крылах узняўся ў неба». Не так даўно Валкалату наведалі прадстаўнікі ўкраінскага пасольства (у касцёле Яна Хрысціцеля яшчэ да рэвалюцыі вянчаўся дзед цяперашняга прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча). Госці таксама былі вельмі ўзрушаны гучаннем тутэйшага аргана.
Ён не толькі перліна храмавай аздобы. Прыгажосцю, выразнасцю і сілай яго голасу можна не тое што адцяніць – адлюстраваць, перадаць цэлую гаму чалавечых пачуццяў: ад вялікай радасці да глыбокага смутку. Нездарма ж арган называюць каралём музычных інструментаў (дарэчы, слова «арган» у перакладзе з грэчаскай мовы і азначае «інструмент»). Ён спявае аб вечным, знаходзячы водгук у душах слухачоў. І валкалацкі музыка Уладзімір Чыкун непасрэдны таму сведка.
19.02.2011
Просмотров: 543
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
У валкалацкім касцёле (Докшыцкі раён) ёсць абраз св. Роха. У гэтага святога прынята прасіць аб здароўі – сабе, блізкім, знаёмым, усім. Ён быў з багатай сям’і, аднойчы цяжка захварэў, а калі вылечыўся, то раздаў сваё багацце і з тае пары да ...
У Докшыцкім раёне шэсць калектываў мастацкай самадзейнасці маюць званне народных. З іх два ўганараваны зусім нядаўна, у тым ліку – ансамбль песні «Прызбачка» Валкалацкага Дома культуры. Мастацкі кіраўнік як установы, так і ансамбля, ё ...
Ёсць песні – як гімны: велічныя, узнёслыя. Калі яны гучаць, то міжволі ў душы абуджаецца нейкае незвычайнае пачуццё, хочацца далучыць свой голас да іх выканаўцаў...
З любога кутка Паставаў можна кожныя паўгадзіны пачуць званы гадзінніка касцёла святога Антонія, пабудаванага на мяжы XIX-XX стагоддзяў на паўвыспе ракі Мядзелка. Яго брамка не зачыняецца ні ўдзень, ні ўначы. Таму, калі на досвітку прыязджаю ў горад на лы ...