nspaper.by Витебск и область

Крупную партию «экстази» изъяли в Полоцком районе

У старадаўніх паданнях расказваецца, як на свеце з’явіліся балоты. Нібыта Бог спачатку стварыў зямлю сярод пракаветных вод роўнай і круглай. Але чорт, які прысутнічаў пры гэтым, здабыў

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
27.12.2011
26.12.2011
26.12.2011
23.12.2011
21.12.2011
21.12.2011
21.12.2011
Новости Витебщины

В Полоцке один кошелек украли сразу трое

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
ПЛАНновогодних и рождественских мероприятий на площадках и в учреждениях г.Витебска
с 23 декабря 2011 года – 15 января 2012 года

Свята Обальскага балота

Сімвал свята каля фасада Обальскай СШ.
У старадаўніх паданнях расказваецца, як на свеце з’явіліся балоты. Нібыта Бог спачатку стварыў зямлю сярод пракаветных вод роўнай і круглай. Але чорт, які прысутнічаў пры гэтым, здабыў з воднай глыбіні насенне зямлі і прыхаваў яго ў роце, каб паспрачацца з Богам у стваральных магчымасцях. Зямля стала імкліва разрастацца ў чэраве нячысціка, і той пачаў выплёўваць скрадзенае. Дзе ўпала чортава насенне – утварыліся азярыны, балаціны, багны.
Не дужа прывабная міфалагічная версія не перашкаджае людзям карыстацца балотнымі дарамі, даследаваць магчымасці гэтых унікальных экалагічных сістэм, зрэшты, проста любавацца іх дзікаватымі краявідамі, назіраць за крылатымі і іншымі насельнікамі. А ў Обалі, што на Шуміліншчыне, нядаўна ладзілі раённае экалагічнае свята (ужо другое па ліку) пад назвай «Обальскае балота – перліна Паазер’я». Гэтак тут абвяргаецца застарэлае меркаванне, што Шуміліншчыне «не пашанцавала», раз ёй дасталіся гліна ды балоты. А яшчэ свята павінна паспрыяць, каб выпрацаваны шматгадовай торфанарыхтоўкай участак «Обаль-1», які ўлетку зазвычай гарэў-дыміў, несучы насельніцтву дыскамфорт, цяпер служыў экабіятурызму.

У двары Обальскай сярэдняй школы, дзе адкрывалі свята, сабралася шмат дзяцей і дарослых – мясцовых і гасцей. Як нагадаў яе дырэктар і адзін з ініцыятараў гэтага арыгінальнага мерапрыемства Аляксандр Штокін, усё пачалося дзякуючы плённым кантактам з рэспубліканскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны»: «Вядомы віцебскі арнітолаг Уладзімір Іваноўскі, яго айчынныя і прыбалтыйскія калегі – улюбёныя ў прыроду людзі – раскрылі нам вочы, растлумачыўшы, якое ўнікальнае багацце мае Обаль. Торф, журавіны, паляванне – гэта зразумела. Але найперш балоты Беларусі з’яўляюцца лёгкімі кантынента, жытлом рэдкіх прадстаўнікоў флоры і фаўны, а яшчэ – крыніцай радасці ад сузірання і спазнання яго хараства. Стала сорамна, што жывём у такім няведанні. Трэба, каб гэта зразумела як мага больш людзей. Спачатку мы арганізавалі серыю экалагічных лагераў для вучняў і вось зараз – свята».
На ім была адкрыта экалагічная сцежка пад назвай «Адраджэнне прыгажосці», каб на прыкладзе Обальскага балота бліжэй знаёміць землякоў і магчымых турыстаў з прыроднай адметнасцю раёна. Маршрут пралягае там, дзе на сродкі замежных інвестараў мясцовымі арганізацыямі рэалізуецца праект па абвадненні ўчастка «Обаль-1». Цікава паглядзець, як хутка вяртаецца жыццё ў, здавалася б, змярцвелы куток. Тут ужо шмат птушак, у тым ліку рэдкіх, занесеных у Чырвоную кнігу. Сярод іншых вартых увагі аб’ектаў – сэрцавіна ўчастка – спараджэнне ледніковага перыяду. Працягласць сцежкі для школьнікаў – 6 км, для сталых турыстаў – каля 10 км. Яна пазначана спецыяльнымі інфармацыйнымі шчытамі. Дарэчы, на свяце обальскія вучні абаранілі праект, прысвечаны экалагічнай сцежцы. У пасяджэнні за «круглым сталом» «Сучаснасць і будучыня Обальскага балота» сваімі даследніцкімі ідэямі дзяліліся юныя эколагі і краязнаўцы ўсяго раёна.

На спаборніцтве ж касцоў, таксама ўключаным у насычаную праграму свята, выступілі вытворчыя і сямейныя каманды (па два чалавекі). Касіць, зазначым, тут умее шмат хто. Напрыклад, у сям’і дырэктара школы – усе: ён сам, жонка-настаўніца Ніна Васільеўна і іх 11-гадовая дачка Ева. Дык вось кожная каманда павінна была прайсці паласу даўжынёй 100 м і шырынёй 3 м, з улікам хуткасці і якасці, вядома. Але не толькі каб памерацца спрытам. Справа ў тым, што адны птушкі селяцца на някошаных абшарах, іншыя – якраз наадварот. Менавіта гэтым і дапамаглі касцы ў вырашэнні «жыллёвага пытання», бо сельгастэхніка на няўдобіцу не ўз’едзе. Траву, як і летась, аддалі пенсіянерцы Ганне Штукінай, што жыве побач з балотам і трымае казу. Ганне Сяргееўне амаль 90 гадоў, землякі пашанотна называюць яе захавальніцай балота. Лепшай камандай касцоў журы прызнала работнікаў з Шумілінскага райгаза.
Па маляўнічым балотным возеры Расалай і рэчцы Обаль можна было пакатацца на катамаранах – веславых і пад ветразем, якія прапанаваў удзельнікам свята прадпрымальнік і шчыры патрыёт сваёй роднай Шуміліншчыны Анатоль Бычкоў.

Майстар-клас па вырабу штучных гнёздаў для птушак, а таксама вобразаў розных балотных насельнікаў далі супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў, цэнтра пазашкольнай працы і Обальскага керамічнага завода. Усім спадабаліся тэатралізаваны канцэрт «Балотная завіруха», вогненнае шоу, дыскатэка, іншыя прыдумкі. Малеча не хацела разыходзіцца дадому з дзіцячых пляцовак. З добрымі ўражаннямі пакінулі Обаль сталічныя спецыялісты, занятыя ў межах міжнароднага праекта па абвадненні балот, прадстаўнікі арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», ландшафтнага заказніка «Каз’янскі», раённых улад.
Свята абяцае стаць мясцовай традыцыяй. Нездарма ж сімвал яго – сокал-дэрбнік, птушка жыццястойкая, якую, па сведчанні арнітолагаў, вельмі «паважаюць» насельнікі балотнай фаўны.
5.07.2011
Просмотров: 398
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
24-25 чэрвеня ў г.п. Обаль Шумілінскага раёна пройдзе раённае экалагічнае свята “Обальскае балота – жамчужына Паазер’я”. Свята праводзіцца другі год і абяцае стаць традыцыйным. Сёлета ў праграме шматлікія навуковыя, пазнавальныя ...
Гэта агульная выснова жыхароў гарпасёлка Янавічы Віцебскага раёна, не раз пачутая мной на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 500-годдзю першай згадкі пра мястэчка ў летапісе. На юбілей у мінулую суботу завіталі тыя, хто тут нарадзіўся і вырас ці прост ...
Па дадзеных абласнога інстытута развіцця адукацыі, у Віцебскім, Дубровенскім, Сенненскім, Міёрскім, Докшыцкім, Гарадоцкім, Ушацкім, Пастаўскім раёнах, Полацку, Наваполацку...
У першую нядзелю верасня 2012 года Глыбокае прыме гасцей Дня беларускага пісьменства. У 2006 годзе сталіцай свята былі Паставы. Гэта падзея рэспубліканскага, нават міжнароднага маштабу, бо праз яе мы можам разрэкламаваць раён і вобласць замежным гасця ...