Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость
Свята, прысвечанае харчоваму сімвалу Беларусі, адбудзецца днямі ў Полацкім раёне. 23 ліпеня гасцей і ўдзельнікаў Бульбянога фестывалю - першага ў вобласці, а магчыма, і ва ўсёй краіне - прым
У Полацкім раёне адбудзецца бульбяны фэст
Свята, прысвечанае харчоваму сімвалу Беларусі, адбудзецца днямі ў Полацкім раёне.
23 ліпеня гасцей і ўдзельнікаў Бульбянога фестывалю - першага ў вобласці, а магчыма, і ва ўсёй краіне - прыме аграгарадок Кушлікі. Месцам правядзення свята ён абраны не выпадкова - мясцовая гаспадарка, ААТ "Кушлікі", займае другое месца ў Віцебскай вобласці па вытворчасці бульбы. "Вось мы і вырашылі нарэшце ўшанаваць як беларускі "другі хлеб", так і людзей, якія яго вырошчваюць, - распавёў "Звяздзе" начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Полацкага райвыканкама Дзмітрый Далгоў. - Раённы выканаўчы камітэт выступіў з ініцыятывай правядзення фэсту, на месцах ідэю падтрымалі. У суботу чакаем на свяце каля 300 чалавек, запрошаны прадстаўнікі ўсіх 17 сельсаветаў раёна".
У праграме першага Бульбянога фестывалю - зборная канцэртна-забаўляльная праграма, прысвечаная яе вялікасці Бульбе, і конкурс традыцыйных і незвычайных страў з бульбы - з абавязковай "народнай дэгустацыяй", а таксама ўручэнне ўзнагарод лепшым працаўнікам гаспадаркі, выязны гандаль і шмат іншых сюрпрызаў для гасцей мерапрыемства. Надалей фэст плануецца праводзіць штогод і зрабіць яго не толькі мерапрыемствам для месцічаў, але і турыстычнай адметнасцю раёна.
Дарэчы, для Полацкага раёна правядзенне падобнага кшталту святаў - добрая традыцыя, што могуць пацвердзіць сотні гасцей мінулых чэмпіянатаў: 2 лазневых, 2 грыбных і аднаго чарнічнага, што адбыўся літаральна на мінулым тыдні. У верасні ж пройдзе 3-ці чэмпіянат па збору грыбоў у вёсцы Дрэтунь, якая з лёгкай рукі гасцей і ўдзельнікаў папярэдніх спаборніцтваў атрымала званне "грыбной сталіцы Беларусі".
22.07.2011
Новость посмотрели: 1647
Рейтинг материала:
Похожие новости по теме :
Букет нашых талентаў У Мінску адбыўся традыцыйны рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Веснавы букет". Яго разнастайная праграма прадугледжвала і конкурс майстроў з розных куткоў нашай краіны. Іх работы ацэньв ... Читать полностью...
Букет нашых талентаў
24 – 25 чэрвеня адбудзецца экалагічнае свята “Обальскае балота – жамчужына ... 24-25 чэрвеня ў г.п. Обаль Шумілінскага раёна пройдзе раённае экалагічнае свята “Обальскае балота – жамчужына Паазер’я”. Свята праводзіцца другі год і абяцае стаць традыцыйным ... Читать полностью...
24 – 25 чэрвеня адбудзецца экалагічнае свята “Обальскае балота – жамчужына ...
Полацкія навучэнцы на ушацкай сцэне Прыемна ўразіла навучэнцаў Полацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа раённае свята «Нізкі паклон вам, працаўнікі вёскі!», што прайшло ва Ушачах. Нашы навучэнцы штогод дапамагаюць Ушаччыне н ... Читать полностью...
Полацкія навучэнцы на ушацкай сцэне
Бульбяны «ананас» – смачна есці! «Лепей нашай бульбы анідзе няма!» – пад такой назвай у вёсцы Лапліна Докшыцкага раёна прайшло свята «другога хлеба». Дакопкі яшчэ наперадзе, але ўжо зараз бачна, ... Читать полностью...
Бульбяны «ананас» – смачна есці!
НА СВЯТА — У ВАЛЫНЦЫ Паслязаўтра ў гэтым аграгарадку на Верхнядзвіншчыне адбудзецца другі раённы фестываль народнай песні «Збіраем зорны карагод». У Доме культуры, апроч канцэрта, арганізатары прапануюць гледачам выс ... Читать полностью...
НА СВЯТА — У ВАЛЫНЦЫ
УШАЧЧЫНА СКЛIКАЕ ПАЭТАЎ Абласное свята паэзіі, прысвечанае знамянальнай даце вызвалення краіны ад фашыстаў, адбудзецца ва Ушацкім раёне 19 чэрвеня. Яно не выпадкова, бо гэта 85-ы дзень нараджэння славутага тутэйшага гада ... Читать полностью...
УШАЧЧЫНА СКЛIКАЕ ПАЭТАЎ
Зарніцы над блакітам браслаўскіх азёраў Шчодрая на сонца, срэбнае ззянне бязмежнай вады, салаўіныя спевы і цеплыню ўсмешак – такой Браслаўшчына сёлета ўжо ў 46-ы раз сустракала сотні гасцей з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, П ... Читать полностью...
Зарніцы над блакітам браслаўскіх азёраў
Свята хлеба ў Гаранах У аграгарадку Гараны Полацкага раёна прайшло свята дажынак, удзельнікі якога ўславілі працу хлебаробаў, узгадаўшы звычаі продкаў. З даўніх часоў у нашым народзе жыве асаблівая павага да хлеба. Яго ... Читать полностью...
Свята хлеба ў Гаранах
Cянно адсвяткавала 570-ы дзень нараджэння Сотні сенненцаў і гасцей горада сабраліся ў мінулыя выхадныя ў парку 40-годдзя Перамогі, ці, як называюць гэтую маляўнічую мясціну мясцовыя жыхары, на Сінайскіх Гарах. Тут адбыўся заключны этап святка ... Читать полностью...