Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Август 2011    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Апладысменты для тых, хто бачыць сэрцам


Апладысменты для тых, хто бачыць сэрцам

У віцебскім Летнім амфітэатры прайшоў гала-канцэрт рэспубліканскага фестывалю інвалідаў па зроку «Запалі сваю зорку». Удзельнічалі ў імлепшыя выканаўцы ГА «БелТІЗ» і зоркі беларускай эстрады.

 

Геаграфію Беларусі можна было вывучаць у гэты сонечны дзень толькі па нумарах аўтобусаў, што запоўнілі ўсе стаянкі вакол галоўнай сцэнічнай пляцоўкі Віцебшчыны: Гродна і Брэст, Бабруйск, Мінск і Гомель, не кажучы ўжо пра раёны нашай вобласці. І ўдзячныя гледачы не шкадавалі далоняў, каб выказаць сваё захапленне ўбачаным і пачутым.

 

У кулуарах сустрэў праслаўленага віцебскага лёгкаатлета, сярэбранага прызёра Алімпіяды-1988 у Сеуле Ігара Лапшына, які зараз з’яўляецца дырэктарам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «БелТІЗ». Ігар Алегавіч упэўнены, што падобнага фестывалю няма нідзе на постсавецкай прасторы. А старшыня грамадскага аб’яднання і адначасова прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Алег Шэпель, дарэчы, ідэйны натхняльнік свята, вызначыў дзве асноўныя мэты мерапрыемства. Па-першае, гэта даніна павагі лю­дзям, «у якіх ёсць праблемы са зрокам, але няма праблем з душой, талентам, энтузіязмам». А па-другое, гэтай катэгорыі нашага грамадства не патрэбна шкадаванне, а патрэбны ўвага і падтрымка.
Між тым на сцэне задорны тэмп народнага ансамбля «Сваякі» віцебскага прадпрыемства «Элект» падтрымалі іншыя выканаўцы. У творчыя дуэты аб’ядналіся знаныя майстры сцэны (Ірына Дарафеева, Аляксей Хлястоў, Георгій Калдун, Улада, Іскуі Абалян, Ганна Шаркунова, салісты Белдзяржфілармоніі) і аматары з грамадскага аб’яднання. Прычым часам было нават цяжка зразумець, хто ў дуэце «прафесіянал – аматар» грае першую скрыпку. Упэўнены, што гукі апладысментаў удзячнай аўдыторыі надоўга захаваюцца ў душах творцаў, якія бачаць сэрцам.

 

Варта адзначыць, што сацыяльнымі партнёрамі праекта выступілі Белтэлерадыёкампанія, віцебскія аблвыканкам і гарвыканкам і мясцовыя структурныя падраздзяленні ГА «БелТІЗ».

 

Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС».



3.08.2011

 

Новость посмотрели: 1827

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)




 


Данная новость взята из рубрики: ФЕСТИВАЛЬ




Похожие новости по теме :

 

НА ХВАЛI ТВОРЧАСЦI


Віцебск прымае першы ўсебеларускі парафестываль творчасці інвалідаў па зроку «Наша хваля-2009». Распачалося свята ў цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў «Задзвінне», дзе праходзіць рэспубліканск ... Читать полностью...

Каб збыліся ўсе мары Марыны!


На Алеі алімпійскай славы Віцебшчыны ўрачыста адкрылі памятны знак бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў у Лондане Марыны Шкерманковай. Нягледзячы на пахмурнае восеньскае надвор’е, у маляўнічым ку ... Читать полностью...

Свята ў коле сяброў


Віцебск – горад фестываляў. Прычым яны бываюць як гучнымі, так і ціхімі, камернымі. Менавіта ў нязмушанай атмасферы сяброўства ў абласной філармоніі прайшоў фестываль мастацкай самадзейнасці, ... Читать полностью...

У Оршы інвалід па зроку затрымаў злодзея


Работнік аршанскага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства грамадскага аб'яднання "Беларускага таварыства інвалідаў па зроку" Дзмітрый Грыцанок затрымаў злодзея, які займаўся абрабаваннем легкавой аўтама ... Читать полностью...

Круглая дата «Вераснянкі»


Аматарам фальклора не толькі нашай вобласці, але і далёка за яе межамі вядомы народны ансамбль песні і музыкі «Вераснянка» Мазалаўскага СДК Віцебскага раёна. Калектыў неаднаразова высту ... Читать полностью...

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ Ў ЕЗЯРЫШЧЫ


Напрыканцы зімы на базе Езярышчанскага дзіцячага дома па традыцыі праводзіцца Дзень здароўя. Сёлета ў госці прыехалі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання інвалідаў па зроку з Віцебска і Гарадк ... Читать полностью...

СВЕТ ФОТА IГАРА БАРСУКОВА


У мінскай галерэі «Свет фота» днямі адкрылася выстава віцебскага фотамастака Ігара Барсукова. Рэтраспектыва, складзеная з 50 здымкаў, прадстаўлена пад назвай «Фатаграфія 1969-2009 ... Читать полностью...

СВЯТА Ў СЯДЗIБЕ МАРОЗА МАРОЗАВIЧА


Учора ў віцебскім Цэнтры народных рамёстваў «Задзвін­не» адбыўся святочны ранішнік для дзятвы. А напярэдадні ў сядзібе каляднага караля Мароза Марозавіча і яго дачкі Лады было свят ... Читать полностью...

На Сакалянцы вудзілі рыбачкі


Налета пасёлак Коханава Талачынскага раёна адзначыць сваё 500-годдзе. У сувязі з гэтым будынак мясцовага Дома культуры зараз на рамонце. Але яго работнікі жыць бестурботна не могуць і розныя мерапр ... Читать полностью...