nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

У Шаркаўшчынскім раёне самая вялікая па вобласці агульная плошча прышкольных участкаў. За Лужкаўскай СШ, напрыклад, замацаваны тры гектары зямлі. Загадвае імі Тамара Гамановіч, тутэйшая выпу

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

Паслядоўнікі Сікоры шчыруюць у Лужках

Т. Гамановіч і Н. Ерахновіч .
У Шаркаўшчынскім раёне самая вялікая па вобласці агульная плошча прышкольных участкаў. За Лужкаўскай СШ, напрыклад, замацаваны тры гектары зямлі. Загадвае імі Тамара Гамановіч, тутэйшая выпускніца і патомная настаўніца, а зараз пенсіянерка. Памагаюць ёй вучні і калегі, ёсць неабходная сельгастэхніка.
На гэтых гектарах расце гародніна для школьнай сталоўкі, добры ўраджай даюць парэчкі, з якіх летась удосталь нагатавалі варэння – дужа смачна з гарбатай і аладкамі. Ёсць прыгожая плантацыя каштанаў. Але галоўнае тут – пладовы сад. «Наша гордасць, радасць і любоў, як мы кажам. Ідэю ж падаў і дапамог яе ажыццявіць старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мечыслаў Віктаравіч Морхат», – распавядае Тамара Рыгораўна.
180 саджанцаў дырэктар школы Ларыса Гараніна прывезла з Лепельскага гадавальніка. Яшчэ 80 – падарунак з Алашкаў, дзе знаходзіцца музей садавода-селекцыянера Івана Сікоры. Так лужкаўскія школьнікі і настаўнікі працягваюць справу свайго славутага земляка.
Назвы яблыневых і грушавых гатункаў, сабраных тут, гавораць самі за сябе: «Весяліна», «Беларуская салодкая», «Алеся», «Асілак», «Беларуская позняя», «Беларуская летняя», «Беларуская малінавая», «Беларускі сігнал», «Памяці Сікоры» і многія іншыя. Сад пладаносіць. Мэта – забяспечыць смачнымі яблыкамі ды грушамі школьную сталоўку.
«Даглядаем яго старанна: праполка, апырскванне, падвязка, узімку ўкутваем яловым лапнікам, бо даймаюць зайцы, вялікія аматары паласавацца карой дрэўцаў. Зараз у вучняў практыка, групамі яны пачаргова працуюць у садзе», – працягвае гаворку загадчыца ўчастка.
Мае Лужкаўская СШ і зімовы сад, размешчаны непасрэдна ў будынку. Тут мы заспелі за працай школьную тэхнічку Ніну Ерахновіч. У гэтым садзе растуць не дрэвы, а кветкі (каля 140 назваў), у тым ліку экзатычныя. Ён – вынік плённага сяброўства кіраўніцтва школы з Нацыянальным батанічным садам. Як і паўтысячы цюльпанаў, што раскашуюць на пачатку лета ў школьным двары, як вяргіні, чыя пара цвіцення яшчэ наперадзе.
Зімовы сад служыць для пашырэння кругагляду (Тамара Гамановіч вяла факультатыў «Азбука школьніка-кветкавода») і адпачынку. Прыемна пабыць у атачэнні дзівосных кветак, каля акварыума з рыбкамі, клеткі з птушкамі.
Увогуле ўсе гэтыя праявы гаспадарання нясуць добрую карысць лужкаўскім вучням. Сярод выпускнікоў шмат работнікаў сельгасвытворчасці, проста аматараў агародніцтва.
5.08.2011
Просмотров: 143
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Падчас апрабацыі дванаццацігадовага курса школьнага навучання Лужкаўская СШ Шаркаўшчынскага раёна была ў вобласці адзінай сярод вясковых эксперыментальнай пляцоўкай. Дарэчы, рэспубліканскага значэння...
Даследчыкі сцвярджаюць, што садздавён атаясамліваўся чалавекам з вобразам раю. Яно і не дзіўна: увесну – хвалюючая душу кіпень цвіцення, пчолы-мятлікі, летам – гаючая прахалода з водарам траў і красак. Затым сюды вабяць спелыя дары, і нават у ...
«Школа нацыянальнай культуры»– так называецца адукацыйна-выхаваўчы праект, у межах якогаз 2000 года працуе Новапагосцкая сярэдняя школа-сад Міёрскага раёна.Аснова яго – беларускамоўнае выкладанне, якое ўкаранілася тут нашмат раней. Зараз ...
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА з 2000 года. А што ўкладваем у паняцце, адчуванне роднай мовы мы? Аб гэтым і спыталіся ў людзей самага рознага ўзросту і сацыяльнага статуса.Галіна Сухава, настаўніца вышэйшай ка ...