Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Август 2011    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Спроба паставіць крыж выклікала міжканфесійны скандал


Спроба паставіць каталіцкі крыж у цэнтры мястэчка Крулеўшчына, што ў Докшыцкім раёне, натыкнулася на моцны супраціў праваслаўных. У выніку каталікі адклалі свае планы да таго часу, калі “сітуацыя крыху супакоіцца”.

 

Пачалося ўсё з таго, што каталіцкія вернікі пажадалі замяніць крыж, які стаіць на ўездзе ў Крулеўшчыну з боку Докшыц. “Крыж перашкаджаў лініі электраперадач, таму сталі шукаць іншае месца. Вырашылі паставіць у шматлюдным месцы, на скрыжаванні дарог”, - кажа каталічка Галіна Кіцько. Паставіць вырашылі на развілцы дарог на Докшыцы і Падсвілле, побач з крамай, вядомай у народзе пад назвай БАМ.

 

Ідэю ўстаноўкі крыжа ў Крулеўшчыне падтрымаў каталіцкі святар Уладзіслаў Завальнюк, пробашч Чырвонага касцёла ў Мінску. Ён паабяцаў прывезці капсулу, у якой будуць змяшчацца святыні з Палестыны - зямля з ваколіц Гроба Гасподняга, камень з гары Фавор, алей, асвечаны ў Іерусаліме.

 

Спроба паставіць крыж выклікала міжканфесійны скандал

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк (злева) трымае капсулу з ерусалімскімі святынямі, справа - пробашч крулеўшчынскай парафіі кс. Юры Бараўнёў

 

Вечарам 4 жніўня, напярэдадні планаванай устаноўкі крыжа, праваслаўныя вернікі сабралі на гэтым месцы мітынг. На ім прысутнічаў і мясцовы настаяцель айцец Віктар Гмір. Праваслаўныя пастанавілі змагацца супраць каталіцкага крыжа. Маўляў, зямля тут спрадвеку праваслаўная, і да бацюшкавай хаты недалёка.

 

Каталікі таксама пастанавілі змагацца за сваё права паставіць крыж. Два дзясяткі вернікаў сабраліся 5 жніўня на месцы, дзе запланаваная ўстаноўка крыжа. Яны голасна абмяркоўвалі сітуацыю, выказваючы неразуменне абурэннем праваслаўных. “Я ж не супраць, што каля майго дома стаіць праваслаўная царква. Наадварот, я рада, я схіляю галаву перад царквой”, - кажа адна каталічка. Каталіцкія вернікі, навучаныя павазе да праваслаўных, не маглі зразумець, чаму праваслаўныя, на іх думку, не маюць гэткай жа павагі да каталікоў.

 

Спроба паставіць крыж выклікала міжканфесійны скандал

Прыезд святара Уладзіслава Завальнюка і мясцовага пробашча Юрыя Бараўнёва часова разрадзіў напружаную сітуацыю. “Я думаў, чаму сёння так цёпла, а тут вы свеціце як сонейкі”, - звярнуўся ксёндз Уладзіслаў да вернікаў. “Чаму б не паставіць тут і праваслаўны крыж. Будуць як брат і сястра”, - прапанаваў ён.

 

Праваслаўныя правы

 

Праваслаўныя не чулі прапановы ксяндза Завальнюка – трыццаць жанчын у хустках падыйшлі да месца падзей адразу пасля таго, як каталіцкія святары з’ехалі. Аргументы праваслаўнага боку выказаў настаяцель айцец Віктар Гмір. На яго думку, крыж у гэтым месцы нельга ставіць, бо каля яго могуць збірацца алкаголікі, якія набываюць віно ў краме, што праз дарогу. Святыня можа такім чынам апаганьвацца.

 

Другі аргумент айца Віктара – што побач знаходзіцца яго дом. Чаму крыж не можа стаяць за дзвесце метраў ад дому бацюшкі, ён не патлумачыў.

 

А шараговыя вернікі – каталіцкія і праваслаўныя – дадавалі свае аргументы. “На праваслаўную Пасху агонь у Ерусаліме загараецца”, - сказала адна жанчына, са злосцю ў голасе даказваючы правільнасць яе веры. “Хай палякі ў Польшчу едуць”, - гнеўна крычала іншая.

 

Карэспандэнту “Вестак”, які працаваў на месцы падзеі, таксама дасталося. “Напішы хоць слова, мразь, я цябя унічтожу. Із псіхушкі всю жызнь не вылезеш”, - пагражала адна шчырая праваслаўная верніца. – “Я заяўлю ў КГБ”, - дадала другая.

 

Спроба паставіць крыж выклікала міжканфесійны скандал

Праваслаўны святар спрабуе супакоіць людзей

 

Праваслаўны святар увесь час спрабаваў супакоіць людзей. Ён казаў пра сваё добрае стаўленне да каталіцтва: “Я і таму і таму крыжу хрышчуся”. Нагадваў пра этыку і правы чалавека. Але пры гэтым змагаўся за права праваслаўных забараніць каталікам ставіць крыж. На яго думку, прымірэнне можа адбыцца толькі на ўмовах праваслаўнага боку.

 

Часовае адступленне

 

Сутыкнуўшыся з супрацівам праваслаўных, каталікі вырашылі адкласці ўстаноўку крыжа.

Праваслаўныя гэтага не ведалі, таму жанчын сабраліся апалове на трэцюю пад крамай, чакаючы на ўстаноўку крыжа. “Мы змагаемся не таму, што крыж польскі, а таму, што ён будзе апаганьвацца”, - кажа жанчына з суседняй вёскі Ліпаўкі. Яна распавяла, што ў сваёй вёсцы разганяе мужыкоў, якія п’юць і лаюцца матам каля крыжа.

А тым часам каталікі сабраліся на Імшу ў гонар свята Перамянення Гасподняга. Служыў і прапаведваў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Ксяндзы выказалі шкадаванне, што паставіць крыж сёння не атрымалася.

Сёння ж ксёндз Завальнюк асвяціў абразы чатырох евангелістаў, змешчаныя побач з алтаром у касцёле, а таксама паабяцаў прывезці ў Крулеўшчыну звон. Устаноўку крыжа адклалі да таго моманту, калі сітуацыя больш-менш супакоіцца.

 

Кастусь Шыталь, Westki.info



8.08.2011

 

Новость посмотрели: 1828

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Данная новость взята из рубрики: ДУХОВНАЯ ЖИЗНЬ




Похожие новости по теме :

 

На Радуніцу ў Віцебску да могілак пусцяць дадатковыя аўтобусы


У аўторак, 24 красавіка, калі будзе святкавацца Радуніца, у сувязі з павелічэннем пасыжырапатоку на маршрутах грамадскага транспарта, якія ідуць да могілак, будзе павялічаная колькасць аўтобусаў...

У Глыбокім усталююць некалькі дзясяткаў камераў відэаназірання?


На нядаўнім сходзе прадпрымальнікаў у Глыбокім, як паведаміў “Весткам” адзін з наведвальнікаў, старшыня райвыканкама Алег Морхат прапанаваў усім усталяваць каля сваіх крамаў, бараў і іншых ... Читать полностью...

24 – 25 чэрвеня адбудзецца экалагічнае свята “Обальскае балота – жамчужына ...


24-25 чэрвеня ў г.п. Обаль Шумілінскага раёна пройдзе раённае экалагічнае свята “Обальскае балота – жамчужына Паазер’я”. Свята праводзіцца другі год і абяцае стаць традыцыйным ... Читать полностью...

У Віцебску з’яўляюцца 3D-графіці


На асфальтавых дарожках Віцебска пачалі з’яўляцца малюнкі з ілюзіяй аб’ёмнасці. Незвычайныя творы стварае студыя “Duedro” (“Двуграннік”).   5 жніўня аб&rsquo ... Читать полностью...

Глыбокае мае шанец стаць “беларускай Венецыяй”


Міністры спорту і культуры пагадзіліся на падтрымку праекта стварэння турыстычнага квартала ў Глыбокім, паведамляе kraj.by. Праект прадугледжвае рэканструкцыю будынкаў у цэнтры Глыбокага, у якіх павін ... Читать полностью...

У Віцебску на час правядзення "Славянскага базару" бяздомных і дэбашыраў ...


У Віцебску "па добрай традыцыі", перад пачаткам фестывалю “Славянскі базар” бяздомныя праходзяць "планавую ізаляцыю": іх лечаць у бальніцах. Упраўленне аховы здароўя Віцебскага аблвыканкам ... Читать полностью...

7 и 8 декабря в Витебске пройдет конкурс инновационных бизнес-проектов Инве ...


Комитет экономики облисполкома и ОДО “Витебский бизнес-центр” 7 и 8 декабря 2012 г. с целью поддержки предпринимательства проводит общественный конкурс инновационных бизнес-проектов Инвест ... Читать полностью...

У Віцебску прыгажуня будзе раздаваць шчанюкоў ды кацянят


 Маша Вялічка, якая ў 2010 годзе перамагла ў конкурсе “Міс СНД-2010”, пашукае гаспадароў для беспрытульных жывёлаў. Акцыя запланаваная на суботу, 11 лютага. Абаронцы жывёл вырашылі, ш ... Читать полностью...

Питомцы витебского приюта для животных ждут хозяев


Витебский городской приют для бездомных животных просит оказать финансовую помощь на благотворительный расчетный счет 3132206130010 в Головном филиале по Витебской области ОАО ”Белинвестбанк&ldq ... Читать полностью...