nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

На пенсію Ларыса Шпак, тады старшыня прафкама саўгаса імя Маркава Шаркаўшчынскага раёна, ішла дакладна ў свой тэрмін, хаця ёй прапаноўвалі папрацаваць яшчэ, і заробак якраз вырас. Клопа

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

Аздобіць жыццё натхненнем

Ларыса Шпак з праўнукам.
На пенсію Ларыса Шпак, тады старшыня прафкама саўгаса імя Маркава Шаркаўшчынскага раёна, ішла дакладна ў свой тэрмін, хаця ёй прапаноўвалі папрацаваць яшчэ, і заробак якраз вырас. Клопатная пасада вымагала энергіі, пастаяннага пошуку ў рабоце з людзьмі, таму хацелася адпачыць. Рэзкі супынак у жыццёвым руху не нашкодзіў такой актыўнай натуры, як Ларыса Іванаўна, бо яна ведала, чым, апроч хатніх клопатаў, зоймецца далей.

Яшчэ ў 1970-х з дачкой Людмілай, загадчыцай клуба ў іхняй вёсцы Радзюкі, стварылі фальклорны калектыў. Ларыса Іванаўна збірала старадаўнія песні, звесткі пра мясцовыя звычаі. Так былі ўзноўлены купальскі абрад, гульня «Жаніцьба Цярэшкі», зараз папулярная шмат дзе на Віцебшчыне. Ніводнае мерапрыемства ў раёне без фальклорнага калектыву «Радзюкі» не праходзіла. Вядома ж, Ларыса Шпак са сваім меладычным, моцным голасам была выбітнай артысткай. Ну дык чаму ж не выступаць у самадзейнасці і на пенсіі? Пазней дапамагала дачцэ стварыць клуб нацыянальнай кухні «Груца». Ахвотна ўдзельнічала ў ім сама, бо ведае шмат даўніх рэцэптаў і добра гатуе.
Падчас заслужанага адпачынку ўзгадала гэтая няўрымслівая жанчына яшчэ адно моцнае сваё захапленне. Бацькі парой яе маленства сябравалі з беларускім паэтам Міхасём Машарам. «Ён загадваў Шаркаўшчынскім аддзелам адукацыі. Я дзяўчынкай дужа любіла назіраць, як на раме веласіпеда Міхась Антонавіч вазіў сваю прыгожую жонку ў моднай сукенцы, – смяецца Ларыса Іванаўна. – Бывала і ў іхняй хаце. Мае родзічы жартавалі, што тады, мусіць, «набралася» ад паэта жадання складаць вершы».
У маладосці са сваім будучым мужам Афінагенам Аляксандравічам Шпакам абменьвалася вершаванымі пісьмамі. Шкада, няма тых палымяных лісткоў, але натхненне і зараз не прапала. На пенсіі часу даволі, таму ізноў імпэтна захапілася вершаскладаннем.
Піша па-руску і па-беларуску. Радкі пра вайну і каханне прысвячае мужу-франтавіку, якога, на жаль, ужо няма. Да некаторых гэтых тэкстаў на слых падабрала мелодыі. Ёсць песня аб Радзюках, якія сталі прыгожым аграгарадком. Калі хто запрашае на дзень нараджэння, Ларыса Іванаўна стараецца падрыхтаваць падарунак менавіта ўласнага сачынення. Са сцэны Дома культуры сваіх землякоў самадзейная аўтарка цешыць рыфмаванымі жартоўнымі гісторыямі з мясцовага побыту. Родным таксама падабаецца – у Ларысы Іванаўны двое дзяцей, паўдзясятка ўнукаў і чатыры праўнукі. Яны нават знялі на відэа яе выступленне.
«Словам, куды цікавей, весялей жыць, маючы занятак для душы. Гэта ўзнімае настрой, дапамагае адчуваць сябе маладзейшай!» – падсумавала радзюкоўская пенсіянерка Ларыса Шпак.
10.08.2011
Просмотров: 123
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Ёсць песні – як гімны: велічныя, узнёслыя. Калі яны гучаць, то міжволі ў душы абуджаецца нейкае незвычайнае пачуццё, хочацца далучыць свой голас да іх выканаўцаў...
Падчас камандзіроўкі ў сельскі Дом культуры ў аграгарадку Каханавічы, што ў Верхнядзвінскім раёне, я завітала выпадкова. У той час там якраз праходзіў абрад асвячэння вады прыезджым святаром. Але ж мяне зацікавіла другое. Аграгарадком вёска стала зусім ...
У 1950-я гады хлопец з Новай Беліцы Сенненскага раёна Яўгеній Маханькоў падаўся працаваць у Данбас. Быў такі час: вясковая моладзь з’язджала з бацькаўшчыны ў пошуках лепшай долі – уздымаць казахстанскую цаліну, на лесанарыхтоўкі ў Карэлію ці ...
«Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы. Любіце і шануйце як святыню роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. Любіце бацькоўскую зямлю, дзе былі ўскормлены і ўзгадаваны, і не шкадуйце сваіх сіл дз ...