Основные рубрики


Криминал и происшествия

16.11.2011

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

В Друе сгорел бар Браславского райпо

Сегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...


14.11.2011

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходные

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...


11.11.2011

Витебчанку поймали с 2,4 г героина

Витебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...


11.11.2011

В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничество

В Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...


9.11.2011

История большого обмана

Светлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...


9.11.2011

Кровавое застолье

Витеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...


16.11.2011

Наращивание ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Барбершоп Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Маникюр Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Депиляция Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Ламинирование ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Балаяж Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


 

Наша официальная группа

Тематические страницы

Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

Верите ли вы в приметы?

да, и не раз находил(а) этому подтверждение в жизни
нет, и никому делать это не советую
верю только в себя, свои силы и интуицию

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль

19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...

В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда

19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...

9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"

19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...

Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд

18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...

Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми

18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...

Кто и что строит вдоль проспекта Победителей?

18 ноября 2011 11:00 Вдоль ведущей магистрали столицы активными ...

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

Информация о подписке

 

 

Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

 

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

 

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!

 

Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

 

 

Реклама на сайте

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэй Ігната Буйніцкага


Рэй Ігната Буйніцкага

10 (22) жніўня – 150 гадоў з дня нараджэння І. Буйніцкага, акцёра і рэжысёра, заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра.

 

Радзіма Ігната Цярэнцьевіча  – фальварак Палівачы Празароцкай воласці Дзісенскага павета Віцебскай губерні (зараз Глыбоцкі раён). Гадаванец шляхецкай сям’і, ён, скончыўшы Рыжскае землямернае вучылішча, працаваў каморнікам. Акцёрскую падрыхтоўку набыў у прыватнай драматычнай студыі ў Вільні.

 

У Празароках Буйніцкі арганізаваў крэдытнае таварыства, дзе сяляне пад невялікі працэнт маглі атрымаць пазыку. Раз’язджаючы па справах, Ігнат Цярэнцьевіч заўжды запісваў у вялікі сшытак народныя песні, танцы, звычаі, збіраў узоры адзення, арнаменту. А тэатральную дзейнасць распачаў беларускімі вечарынкамі ў сваім фальварку, у якіх удзельнічала мясцовая моладзь. Сам добра спяваў, танцаваў, дэкламаваў і быў за рэжысёра.

 

У 1907 г. з дочкамі Вандай і Аленай, з сябрамі Буйніцкі стварыў у Палівачах аматарскую трупу. Яе выступленні выклікалі шырокі розгалас, бо са сцэны гучала беларуская мова, выконваліся народныя песні і танцы. Паклаўшы рэквізіт на вазы, гэтыя артысты ездзілі ад мястэчка да мястэчка. У Дзісне і Лужках,  Язне і Празароках, у Глыбокім, дзе пабывалі яны, узнікалі гурткі самадзейнасці.
Чуткі аб «дваровым тэатры» дасягнулі Вільні, і ў лютым 1910 г. вясковых артыстаў запрасілі выступіць там у першай беларускай вечарыне. Поспех быў незвычайны – і  Буйніцкі вырашыў стварыць прафесійны тэатр. Улетку сфарміравалася трупа і распачаліся працяглыя гастролі:  Свянцяны, Паставы, Полацк, Капыль, Нясвіж, Клецк, Слуцк, Ляхавічы, Мінск… Тэатр выступаў нават у Варшаве і двойчы – у Пецярбургу. Рэпертуар склалі п’есы «Па рэвізіі» і «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага, «Модны шляхцюк» К. Каганца, «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшкі, «Сватанне» А. Чэхава.
Буйніцкі кіраваў трупай, быў не толькі яе адметным артыстам, а і фундатарам. Яго падтрымлівалі Янка Купала, Ядвігін Ш., Цішка Гартны, Змітрок Бядуля, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і іншыя дзеячы беларускай культуры. Але ў 1913 г. з-за палітычнага ўціску і фінансавых цяжкасцей тэатральны калектыў давялося распусціць. Спадзяваўся сабраць новы, ды перашкодзіла Першая сусветная вайна.

 

Праз тры гады Ігната Цярэнцьевіча абралі старшынёй Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, адным з арганізатараў якога ён быў. На аснове таварыства потым узнік Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы. Аднак Буйніцкаму давялося ісці на фронт, дзе 22 верасня 1917 г. ён раптоўна памёр ад тыфу. 56-гадовага тэатральнага дзеяча пахавалі на салдацкіх могілках каля вёскі Палачаны, на Маладзечаншчыне. Пазней родныя перавезлі прах у Палівачы, а ў 1975 г. ён быў перазахаваны ў цэнтры Празарокаў. Над магілай – помнік (скульптар І. Міско, архітэктар М. Бурдзін).

 

У 1980-х, калі я даволі часта ездзіў у Вільню для збору матэрыялаў па гісторыі свайго раёна, пісьменніца Зоська Верас неяк спыталася, ці ведаю пра Ігната Буйніцкага. І параіла  пачытаць артыкулы 1910-х гадоў у «Нашай ніве», прысвечаныя яго знакамітаму тады тэатру. Я зрабіў выпіскі адтуль. Вось што сведчыць невядомы аўтар допісу «Беларускі вечар у Дзісне»: «Дзісна не помніць такога збору народу… і першае роднае слова са сцэны вітана было не адной слязой з перапоўніўшыхся грудзей і безумоўчным гукам галасоў…Калі пачаліся беларускія танцы на сцэне, уся зала стагнала глуха ад пахвальных крыкаў, а на галовы танцораў сыпаліся кветкі і ўсцілалі ім дарогу…Дзісненскія беларусы доўга будуць помніць гэта».
27 снежня 1912 г. у Пецярбургу адбыўся «вечар усіх народаў, што жывуць у Расіі…Найбольш публіка біла «брава» беларусам за іх народную натуральную прастату. Буйніцкаму паднеслі лаўровы вянок з чырвонай стужкай і каштоўны падарунак у скрыначцы. Ніколі і нідзе не бачыў, каб гэтак што спадабалася пецярбужцам, як беларускія танцы: «Мельнікі», «Лявоніха», «Юрачка», «Верабей»…Потым публіка распытвалася ў Буйніцкага – скуль і якія гэта беларусы з’явіліся? Бо раней іх не чуваць было…» («Наша ніва» за 4 студзеня 1913 г.).
Справа, распачатая Ігнатам Буйніцкім, жыве – у Беларусі плённа працуюць прафесійныя і аматарскія тэатры. Мастацтвазнаўцаў дагэтуль вабіць постаць прапагандыста «мужыцкага» мастацтва. Падзвіжніцкі рэй Буйніцкага апелі ў сваіх вершах Уладзімір Караткевіч, Антон Бялевіч, Пятрусь Макаль, Навум Гальпяровіч, Алесь Жыгуноў, аповесць «Апошняя дзея» прысвяціла яму Ірына Жарнасек. У Празароцкай СШ Глыбоцкага раёна пад кіраўніцтвам яе дырэктара і краязнаўцы Вольгі Гінько створаны музей І. Буйніцкага. У Маладзечне ў гонар бацькі нашага нацыянальнага тэатра названа вуліца, у Глыбокім – вуліца і глядзельная зала гарадскога цэнтра культуры.

Кліменцій Кожан, краязнаўца, Шаркаўшчынскі раён.



19.08.2011

Комментарии (1)

 

Просмотров: 403

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Вернуться к выбору материалов рубрики: Дата




Другие новости данной темы:

 

Ігнату Буйніцкаму ад землякоў
Учора споўнілася 150 год з дня нараджэння заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага. «Але ў першую чаргу, гаворыцца ў віншавальным звароце старшыні аблвыканкама Аляксандра Косінца,— ён увайшоў у гісторыю краіны як патрыёт ... Читать

Краіна Празораў не знікне з адукацыйнай карты Віцебшчыны
Ля імклівай аўтамагістралі паміж Полацкам і Глыбокім красуюцца старажытныя Празарокі, цікавая гісторыя якіх налічвае больш за чатыры стагоддзі. Раней мястэчка належала прадстаўнікам багацейшага маскоўскага роду Прозараў, адсюль пайшла і назва вёскі Праз ... Читать

Старт падрыхтоўцы дадзены
У першую нядзелю верасня 2012 года Глыбокае прыме гасцей Дня беларускага пісьменства. У 2006 годзе сталіцай свята былі Паставы. Гэта падзея рэспубліканскага, нават міжнароднага маштабу, бо праз яе мы можам разрэкламаваць раён і вобласць замежным гасця ... Читать

Танцы, якія захоўваюць народныя традыцыі
Сапраўдную вечарыну народных танцаў зладзілі ў мінулую нядзелю ў Віцебску сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Цэнтр рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання месціцца ў Мінску і аб’ядноўвае больш за сотню аднадумцаў з усёй ... Читать

Комментарии

Автор  Тарас, 22 августа 2011
А це - http://www.radiosvoboda.org/video/23143.html - його родич?



Добавить свой комментарий

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Включите эту картинку для отображения кода безопасности
Введите код: