Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Октябрь 2010    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Танцы, якія захоўваюць народныя традыцыі


Танцы, якія захоўваюць народныя традыцыі

Сапраўдную вечарыну народных танцаў зладзілі ў мінулую нядзелю ў Віцебску сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Цэнтр рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання месціцца ў Мінску і аб’ядноўвае больш за сотню аднадумцаў з усёй Беларусі, у тым ліку з Полацка, Наваполацка, Лепеля, Верхнядзвінска і іншых куткоў Віцебскай вобласці. Гэта людзі рознага ўзросту і роду заняткаў: студэнты, выкладчыкі, гісторыкі, настаўнікі, майстры, якіх цікавяць народныя традыцыі, культура.

– Мы імкнёмся не проста даследаваць, а пераймаць, увасабляць традыцыі нашых продкаў у сучасныя рэаліі, – растлумачыў напачатку сустрэчы сутнасць дзейнасці таварыства яго кіраўнік Аляксей Глушко. – Таму для сяброў арганізацыі ўдзел у ёй мае не толькі знешні бок, накшталт заняцця рамёствамі. Мяняецца і светапогляд. Мы двойчы, а часам і тройчы за год ладзім фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі, даволі часта – на поўнач Беларусі. Назапашваем матэрыялы для фота-, аўдыё- і відэаархіва, збіраем этнаграфічныя калекцыі, рыхтуем зборнікі паводле нашых даследаванняў. Многія з гэтых матэрыялаў можна знайсці на нашым сайце www.ethno.by. Таксама праводзім летнікі рамёстваў з майстар-класамі, традыцыйныя святы і абрады, семінары, выставы. І вельмі хацелася б, каб у Віцебску было больш сяброў нашай арганізацыі, каб тут ствараліся гурткі, расла зацікаўленасць людзей у вывучэнні народных традыцый і культуры.
Адчуць прыцягальнасць і сілу беларускай музычнай і танцавальнай культуры пашчасціла ўсім гасцям сустрэчы, калі ад тэорыі перайшлі да практыкі. На жаль, хлопцаў было няшмат, таму ў крузе стаялі і пары «дзяўчына з дзяўчынай». Сябра таварыства, а таксама дударскага клуба Яўген Барышнікаў надзьмуў паветра ў мех дуды – і пачалося... «Матлёт», «Ойра», «Падыспань», «Шарлатан», «Лявоніха» і многія-многія іншыя танцы, танцы-гульні, хуткія і павольныя. Невялічкі перапынак, падчас якога музыка распавёў пра дударскія традыцыі, якія яднаюць беларусаў, аўкштайтаў і латгалаў, пра тое, што за мінулыя дзесяцігоддзі гэтыя традыцыі перарваліся і сёння велізарнымі намаганнямі энтузіястаў пачынаюць адраджацца. У Мінску нават штогод ладзіцца міжнародны дударскі фэст. Каб стаць дударом, трэба вялікае жаданне, гатоўнасць змяніць звыклы лад жыцця, а таксама не менш за 500 долараў  – столькі каштуе гэты аўтэнтычны музычны інструмент. Напрыканцы Яўген пажадаў, каб у Віцебску нарэшце з’явіўся свой дудар, і найграў старажытную кампазіцыю «Вайтоўна».
А потым з новымі сіламі, імпэтам і смехам закруціліся ў танцах пары. Як распавялі сябры таварыства, у сталіцы яны ладзяць падобныя вечары ў адной гарадской кавярні. І калі моладзь, якая прыходзіць проста паесці, спачатку смяецца з «дзівакоў», якія скачуць пад «калхозную» музыку, то праз паўгадзіны ў іх ламаюцца стэрэатыпы – гэтыя дзеці горада падпадаюць пад уплыў жыццядайнай энергетыкі векавых спадчынных традыцый.
Шкада, што ў Віцебску пакуль такой ініцыятывы няма...

Кацярына Князева, фота аўтара, «НС».



19.10.2010

 

Новость посмотрели: 4007

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Данная новость взята из рубрики: СПАДЧЫНА




Похожие новости по теме :

 

Жаніцьба на стары лад


Адроджаны абрад жаніцьбы Цярэшкі з кожным годам збірае ўсё больш і больш прыхільнікаў. Калі сябры студэнцкага этнаграфічнага таварыства яшчэ ў сярэдзіне 90-х прыязджалі на Лепельшчыну, іх былі адзінкі ... Читать полностью...

Будзьма спартыўнымі, яркімі, крэатыўнымі!


Больш за пяць тысяч маладых людзей з розных куткоў вобласці ў мінулую сераду сабраліся ў самым буйным клубе Беларусі «Энергія», што ў Віцебску. Бо менавіта сюды завітаў маладзёжны марафон ... Читать полностью...

У АДНОЙ СЯМ’I


На абласным свяце нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі», якое нядаўна прайшло ў Міёрах, прадстаўнікі 15 нацыянальнасцей з 17 раёнаў Віцебшчыны прэзентавалі сябе ў нека ... Читать полностью...

ЧЫТАЛI ЕВАНГЕЛЛЕ ПА-БЕЛАРУСКУ


«Паломніцтва даверу» – так называецца міжнародная сустрэча моладзі, якая нядаўна адбылася ў Вільні. У ёй узялі ўдзел больш за 5 тысяч маладых людзей з усёй Еўропы, у тым ліку і з Беларусі (Віц ... Читать полностью...

Не згаснуць народныя традыцыі, калі іх адраджэннем займаюцца апантаныя людз ...


Кацярына Сібірцава – намеснік дырэктара цэнтра, а яшчэ і добры кераміст. Ва ўтульнай мясцінцы ў засені велічных дрэваў размясціўся ў Наваполацку някідкі звонку будынак Цэнтра рамёстваў і трады ... Читать полностью...

Гэтыя знаёмыя незнаёмыя мясціны


Летась у Беларусі быў абраны досыць незвычайны фармат правядзення гэтага свята. У Мінску і не толькі прайшоў «Фэст экскурсаводаў». Каб любіць Беларусь нашу мілую, не  абавязкова ... Читать полностью...

«ВЫТОКІ» Ў ГАСЦЯХ У ВІЦЯБЛЯН


Вырабы з гліны і саломы, ручнікі, драўляныя скульптуры, маляванкі, карціны, шмат іншых твораў умельцаў склалі экспазіцыю выставы «Вясновы настрой», якая адкрылася ў Віцебску...

Музыка жыцця Мікалая Пашынскага


Міжнародны фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» проста нельга ўявіць без Мікалая Пашынскага, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, ганаровага грамадзяніна горада Дуброў ... Читать полностью...

ЗРАБIЛI I ПРАДАЛI З  ЛЮБОЎЮ

ЗРАБIЛI I ПРАДАЛI З ЛЮБОЎЮ


30 красавіка плошча Свабоды ў Віцебску, па сутнасці, адпавядала сваёй даўнішняй назве – Рынкавая. Тут праходзіла 15-я па ліку выстава-продаж прадукцыі навучальных устаноў вобласці – кірм ... Читать полностью...