nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

У валкалацкім касцёле (Докшыцкі раён) ёсць абраз св. Роха. У гэтага святога прынята прасіць аб здароўі – сабе, блізкім, знаёмым, усім. Ён быў з багатай сям’і, аднойчы цяжка за

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

У Валкалаце было ўрачыста

У валкалацкім касцёле (Докшыцкі раён) ёсць абраз св. Роха. У гэтага святога прынята прасіць аб здароўі – сабе, блізкім, знаёмым, усім. Ён быў з багатай сям’і, аднойчы цяжка захварэў, а калі вылечыўся, то раздаў сваё багацце і з тае пары дапамагаў людзям.
Фэст у гонар святога Роха ў Валкалаце ладзілі здавён. Праўда, у розныя часы ён і праходзіў па-рознаму. Падчас атэістычнага націску, напрыклад, насуперак касцельнай імшы ў цэнтры вёскі грымела музыка, распачыналіся танцы. Зараз, дзякаваць Богу і добрым грамадскім зменам, да верніцкіх пачуццяў стаўленне адпаведнае. Як паведаміла в. а. старшыні Валкалацкага сельвыканкама Антаніна Бабарыка, 21 жніўня тут святкавалі, як даўней.
На фэст быў запрошаны старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук, сабраліся госці з Пастаўшчыны, Мядзельшчыны, шмат адкуль прыехалі нашчадкі валкалацкіх жыхароў. У імшы ўдзельнічалі каталіцкія святары з усяго раёна. Пасля яе ў касцеле адбыўся канцэрт арганнай музыкі. Пачынала яго валкалацкая школьніца Вольга Янкавіч, якая паспяхова асвойвае ігру на аргане, а працягвалі прафесійныя музыкі з Мінска. Пад акампанемент спяваў выдатны мясцовы хор. Дарэчы, стары арган гучаў упершыню пасля некалькіх гадоў маўчання і грунтоўнага рамонту, які выкананы на сродкі вернікаў.
Разнастайнай была свецкая частка фэсту. Ля Дома культуры – выстава-продаж вырабаў вясковых умельцаў. Вацлаў Малькевіч з Гарадзішча прапаноўваў мёд, Альфонс Навумец з Шылек – кошыкі для бульбы і ягад. Можна было купіць вельмі прыгожыя тканыя рэчы. Работнікі трох клубаў і трох бібліятэк сельсавета падрыхтавалі нацыянальныя беларускія стравы і напоі на травах. Сваю прадукцыю на гэтым кірмашы прадставілі і докшыцкія камерсанты.
Як заўжды, нікога не трэба было клікаць на канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Прызбачка» Валкалацкага Дома культуры і народнага ансамбля «Землякі» з Параф’янава. Арганізатары фэсту прадугледзелі і забавы для дзяцей.
Апасля у валкалацкіх хатах, згодна звычаю, людзі селі за стол. Каб пачаставацца, жадаючы адзін аднаму здароўя і сустрэчы на такім жа фэсце налета.
22.08.2011
Просмотров: 135
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
У Докшыцкім раёне шэсць калектываў мастацкай самадзейнасці маюць званне народных. З іх два ўганараваны зусім нядаўна, у тым ліку – ансамбль песні «Прызбачка» Валкалацкага Дома культуры. Мастацкі кіраўнік як установы, так і ансамбля, ё ...
У Мінску адбыўся традыцыйны рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Веснавы букет". Яго разнастайная праграма прадугледжвала і конкурс майстроў з розных куткоў нашай краіны. Іх работы ацэньвала журы , якое ўзначальваў старшыня Беларускага cаюза ...
У мінулую суботу ва ўтульнай зале клуба «Паддашак» («Чердачок») адбыўся канцэрт віцебскіх маладзёжных рок-гуртоў. Гэтага канцэрта выканаўцы і іх прыхільнікі чакалі доўгіх 5 гадоў. Менавіта столькі часу прайшло пасля папярэдняга беларускамоўнага рок-фэсту. ...
Уладзімір Чыкун нарадзіўся і вырас у вёсцы Валкалата Докшыцкага раёна. Гэта адметны, з цікавай гісторыяй куток. Галоўная славутасць яго – велічны касцёл Яна Хрысціцеля, змураваны ў XIX стагоддзі з бутавага каменю, яшчэ больш старая званіца. З ...