Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
У аграгарадку Падсвілле Глыбоцкага раёна прайшоў сёмы па ліку «Падсвільскі світанак». Па задуме арганізатараў, сёлетняе свята было падобна на вялікі местачковы кірмаш, дзе кожны
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
Вясёлыя гульні на «Падсвільскім світанку»
Настаўнікі школы мастацтваў Мікалай Сауліч, Таццяна Левіцкая з сынам Аляксеем.
У аграгарадку Падсвілле Глыбоцкага раёна прайшоў сёмы па ліку «Падсвільскі світанак».
Па задуме арганізатараў, сёлетняе свята было падобна на вялікі местачковы кірмаш, дзе кожны мог штосьці прадаць ці купіць. Гандлёвыя рады мясцовых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў прапаноўвалі пакупнікам шырокі выбар тавараў: мёд, лекавыя травы, грыбы лісічкі – сапраўдныя і кандытарскія, саджанцы дрэў і нават юшку.
Упершыню ў архіўных дакументах вёска Падсвілле згадваецца ў 1793-ім. У сярэдзіне 20-х гадоў ХХ стагоддзя на берагах азёр Белае і Алаізберг размяшчаўся польскі ваенны лагер пагранічнай абароны. Гарнізон палка лічыўся цалкам аўтаномным: меў ўласныя грошы, добрыя казармы жаўнераў, афіцэрскія дамы, школу, стадыён, гарнізонны касцёл.
У 1958-ым вёска стала гарадскім пасёлкам, а яшчэ праз 50 год – аграгарадком.
У 1958-ым вёска стала гарадскім пасёлкам, а яшчэ праз 50 год – аграгарадком.
«Падсвільскі світанак» нарадзіўся ў 2005-ым. Першае свята было прысвечана гісторыі прадпрыемстваў, арганізацый гарпасёлка, працоўным дынастыям. Потым падсвільчане віншавалі знакамітых землякоў, таленавітых дзяцей, падлеткаў і г. д. Сёлетнія музычна-тэатральныя гульні распачаў народны тэатр мініяцюр падсвільскага Дома культуры «Ідучыя на смех» – лепшы па выніках абласнога агляду-конкурсу маладзёжных аматарскіх тэатраў сельскіх устаноў культуры «Тэатральныя далягляды вёскі».
Для мерапрыемства раённыя і мясцовыя ўлады, безумоўна, не без дапамогі прадпрыемстваў, збудавалі новую сцэнічную пляцоўку.
Па словах старшыні райвыканкама Алега Морхата, з даўніх часоў свята кожнага населенага пункта з’яўлялася важкім складнікам не толькі грамадскага, але і сямейнага жыцця. Людзі цэлы год працавалі, рыхтаваліся да ўрачысці. І зараз дзякуючы правядзенню «Світанка» Падсвілле прыгажэе. На свяце падводзяцца вынікі добраўпарадкавання тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый, прысядзібных участкаў, двароў і нават пад’ездаў шматпавярховых жылых дамоў. Вызначаюцца лепшыя сядзібы, кветнікі... Сёлета дамамі ўзорнага парадку названы дамы падсвільчан Ігара і Вікторыі Місевіч, Алега і Ірыны Кміта і іншых.
–У гэтым годзе,– паведаміў Алег Морхат,– на добраўпарадкаванне Падсвілля з раённага бюджэту выдзелена 575 мільёнаў рублёў, палова выкарыстана на асфальтаванне вуліц, укладку тратуараў, набыццё ўборачнай машыны. Дзякуючы падтрымцы старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі вырашаецца пытанне газіфікацыі аграгарадка і вёскі Пліса. Паводле папярэдніх падлікаў, кошт плануемых работ складзе звыш 10 мільярдаў рублёў. Сёння на беразе возера Пліса вытворча-будаўнічае ЗАТ «ТрэстПромСтрой» (Мінск) актыўна вядзе будаўніцтва аздараўленча-турыстычнага комплексу.
На свяце «Падсвільскі світанак» працаваў фотасалон гумарыстычна-парадыйных карцін «Карыкатуры з натуры», экспанаваліся выставы кветак, вырабаў народных майстроў. Свята ўключала выступленне пастаўскага народнага клуба нацыянальнай кухні, гульні і абрадаў, эстрадную праграму «Спявайце разам з намі», вогненнае шоу і многае іншае.
24.08.2011
Просмотров: 206
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Па-асабліваму сустракалі першае верасня ў 35 ўстановах Чашніцкага раёна, дзе працуе амаль тысяча педагогаў і атулены клопатам каля 4000 юных жыхароў. Напярэдадні быў скончаны традыцыйны аб’езд садкоў і школ з удзелам старшыні райвыканкама Уладзім ...
Учора споўнілася 150 год з дня нараджэння заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага. «Але ў першую чаргу, гаворыцца ў віншавальным звароце старшыні аблвыканкама Аляксандра Косінца,— ён увайшоў у гісторыю краіны як патрыёт ...
У аграгарадку Друя Браслаўскага раёна адбылася прыемная падзея. Афіцыйна адчынены адрамантаваны будынак сельсавета і іншых устаноў, які стаў сапраўдным упрыгажэннем населенага пункта, што сёлета адзначае 625-годдзе. Тут размясціліся не толькі сельвыканка ...
З 35 школ Глыбоцкага раёна новы навучальны год пачнуць 34. З першага кастрычніка закрываецца базавая школа-сад у вёсцы Перадолы, у якой сёлета займаліся толькі 15 вучняў. Таму, як паведамілі ў аддзеле адукацыі райвыканкама, рашэнне аб закрыцці ...