Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Калі едзеш па шашы Віцебск – Смаленск, перад самым мястэчкам Лёзна можна заўважыць стракатую шыльду «Аграгарадок Адаменкі». Мясцовым жыхарам вядома, што тут знаходзіцца сла
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
Вядомы на ўсю Віцебшчыну
Сельскагаспадарчая выстава ў Адаменках, 1924 г.
Калі едзеш па шашы Віцебск – Смаленск, перад самым мястэчкам Лёзна можна заўважыць стракатую шыльду «Аграгарадок Адаменкі». Мясцовым жыхарам вядома, што тут знаходзіцца славуты сваёй гароднінай цэнтр гаспадаркі. Але далёка не кожны ведае, што ён месціцца ў аграгарадку больш за 90 гадоў.
А пачалося ўсё 21 лістапада 1917 г., калі тамтэйшы памешчык Дзмітрый Хлюсцін перадаў свой маёнтак Адаменкі Лёзненскаму валасному зямельнаму камітэту. Сябры камітэта, не доўга думаючы, вырашылі стварыць тут саўгас. Для гэтага былі ўсе падставы, бо гаспадарка ў пана была багатая. Зямельныя ўладанні раскінуліся на 495 га. Безумоўна, іх асноўную частку (каля 240 га) складала ворыва, на 170-ці га раслі духмяныя лугавыя травы. Былі ў колішнім маёнтку яшчэ агарод і парк. Сяляне, якія працавалі ў саўгасе, не дазволілі прыйсці ў запусценне ніводнаму з панскіх будынкаў. А іх тут налічвалася даволі шмат: 50 каменных і драўляных збудаванняў. Салодкай узнагародай за нялёгкую сялянскую працу сябрам саўгаса стаў мёд з трох дзясяткаў былых памешчыцкіх вулляў.
Людзі працавалі настолькі шчыра і старанна, што ў 1921 -м пра іх напісалі ў Віцебскай губернскай газеце. Карэспандэнт, называючы гаспадарку «ўдарным прадпрыемствам, якім можна ганарыцца», заўважыў, што «саўгас «Адаменкі» павінен лічыцца адным з узорных нашай губерні». Справы сапраўды ішлі добра. У тым жа артыкуле адзначалася, што «пры саўгасе маецца школа І-й ступені. Маюцца сталярная, кавальская і адчыняецца шавецкая майстэрня. Майстэрні, акрамя працы па сваім саўгасе, аказваюць дапамогу і іншым навакольным саўгасам, выконваючы працу па магчымасці і для іх».
Гаспадарка славілася сваім вялізным садам. Тут можна было заблудзіцца, нібы ў лесе: усяго налічвалася больш за 4 тысячы яблынь. Побач размяшчаўся гадавальнік з 660-ці маладых дрэўцаў. Штогод сяляне збіралі ў садзе каля 240 тон духмяных яблыкаў. Іх накіроўвалі ва ўсе куткі Віцебшчыны. Так, у жніўні 1922 г. садавіну з Адаменак замовіла камандаванне 5-й дывізіі, якая кватаравалася на тэрыторыі Віцебскай губерні. Пра сад было вядома і ў губернскім цэнтры. Улетку 1922 г. саўгас абвясціў пра здачу саду ў арэнду. У выніку ў яго з’явіўся новы гаспадар – прадпрымальнік з Віцебска Мардух Левін.
Гаспадарка славілася сваім вялізным садам. Тут можна было заблудзіцца, нібы ў лесе: усяго налічвалася больш за 4 тысячы яблынь. Побач размяшчаўся гадавальнік з 660-ці маладых дрэўцаў. Штогод сяляне збіралі ў садзе каля 240 тон духмяных яблыкаў. Іх накіроўвалі ва ўсе куткі Віцебшчыны. Так, у жніўні 1922 г. садавіну з Адаменак замовіла камандаванне 5-й дывізіі, якая кватаравалася на тэрыторыі Віцебскай губерні. Пра сад было вядома і ў губернскім цэнтры. Улетку 1922 г. саўгас абвясціў пра здачу саду ў арэнду. У выніку ў яго з’явіўся новы гаспадар – прадпрымальнік з Віцебска Мардух Левін.
Безумоўна, і мясцовыя жыхары не праміналі магчымасці пакаштаваць адаменскіх яблыкаў. Хітрыя местачкоўцы разабралі плот з боку Лёзна і паціху цягалі сабе ласунак. Справіцца са зладзеямі не маглі нават 8 вартаўнікоў, нанятых для аховы саду.
Калі «Адаменкі» лічыліся ўзорнымі для іншых саўгасаў Віцебшчыны, то, зразумела, яны былі самай моцнай гаспадаркай у раёне. Нездарма 26 кастрычніка 1924 г. тут, а не ў райцэнтры, прайшла Лёзненская раённая сельскагаспадарчая выстава. Час для яе правядзення быў абраны невыпадкова. А 14 кастрычніка традыцыйна прайшоў Дзень ураджаю – да гэтага часу сяляне ўжо завяршылі асноўныя работы на сваіх палетках і цяпер маглі пахваліцца ўласнымі дасягненнямі.
З самага ранку ў саўгасе кіпела праца па падрыхтоўцы важнага мерапрыемства. Як адзначалася ў дакладзе лёзненскага раённага агранома, «месцам выставы быў саўгас «Адаменкі», які прадставіў усё неабходнае для гэтай мэты. Было адведзена крытае памяшканне дастатковых памераў, неабходная колькасць рабочых, коней, будаўнічага матэрыялу. Наладжаны пляц, эстрада… Выстава была аформлена Лёзненскай сямігадовай беларускай школай. Навучэнцы пад кіраўніцтвам сваіх выкладчыкаў падрыхтавалі гірлянды, прыбралі ў памяшканнях, упрыгожылі іх…
Да 10 гадзін у Адаменкі пачалі збірацца сяляне і саматужнікі з усіх куткоў раёна. Усяго прыйшло каля 1,5 тысячы чалавек. Урачыстае адкрыццё выставы пачалося а 11-й гадзіне пад гукі аркестра Лёзненскага ваенна-пажарнага таварыства. Затым пачаўся агляд экспанатаў. У выставе прынялі ўдзел 162 чалавекі з 299 экспанатамі, прычым 55% экспанатаў прыпадае на жывёлагадоўлю, 28% – на паляводства, агародніцтва, садаводства і пчалярства і 17% – саматужныя вырабы. Прыемным момантам выставы стала ўзнагароджанне пераможцаў. 63 селяніна атрымалі патрэбныя ў гаспадарцы рэчы: плугі, косы, рыдлёўкі, пілы, а яшчэ – соль, тканіну і насенне лубіну, канюшыны і пшаніцы. Думаецца, арганізатары сельскагаспадарчай выставы нездарма зрабілі такія падарункі. Гэтым яны як быццам хацелі сказаць: «Сяляне, займайцеся сваёй справай і надалей! Старайцеся, шаноўныя, бо вынік вашай працы вельмі патрэбны ўсім нам! Калі б не вы, то нам не было б чаго есці і што апрануць!»
Ужо пад вечар, пасля падвядзення вынікаў, пераможцы выставы сфатаграфаваліся на памяць. Вось перад намі людзі з задуменнымі тварамі, якія прывялі паказаць сваіх гадаванцаў. Чацвёра сялян падышлі да самага аб’ектыву. Маўляў, паглядзіце, якія ў нас прыгожыя, дагледжаныя коні. Яшчэ на фотаздымку бачны дзве будыніны. Каменная – тая, што месціцца злева, – па ўсёй верагоднасці, калісьці была лядоўняй. Яна згадваецца ў інвентарным вопісе маёнтка Адаменкі за 1918 г. Вядома ж, у тыя часы халадзільнікаў яшчэ не было, таму гародніну, мяса, напоі захоўвалі ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага лядоўнях.
Саўгас «Адаменкі» не здаваў сваіх пазіцый і пасля выставы – заставаўся ўзорным для іншых гаспадарак Віцебшчыны на працягу ўсіх 1920 гадоў. У гэты час тут вырошчвалі сартавы ячмень, авёс, жыта. Спецыялізаваўся саўгас на жывёлагадоўлі. Як запісаў у акце правяраючы, які наведаў Адаменкі 30 красавіка 1927 г., «у гаспадарцы ўтрымліваецца разам з маладняком 145 галоў буйной рагатай жывёлы… Маладняк вырошчваецца для распаўсюджвання не толькі ў раёне, але і ў іншых акругах як племянны матэрыял». Таксама сябры саўгаса клапаціліся пра тое, каб беларускія сяляне маглі набыць сабе жарабца-арлоўца ці ёркшырскага парсючка. Не дзіўна, што саўгас «Адаменкі» быў залічаны ў «першую катэгорыю культурнасці».
Прайшло ўжо ледзьве не стагоддзе, як мінулі тыя падзеі. Адаменкі, як і раней, з’яўляюцца цэнтрам гаспадаркі, а адзін з былых панскіх будынкаў служыць людзям па сённяшні дзень.
29.08.2011
Просмотров: 180
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
У першыя гады савецкай улады тэрыторыя Беларусі адыходзіла то адной, то другой дзяржаве. Калі межы больш-менш усталяваліся, для іх аховы савецкім урадам была створана мытная служба. А на Віцебшчыне для гэтай мэты бальшавікі арганізавалі Паўночна-Захо ...
У Санкт-Пецярбургу адкрылася персанальная выстава вядомага віцебскага мастака Алега Скавародкі. Калі ўлічыць, што летась, таксама вясной, адбылася ягоная вялікая рэтраспектыўная выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі рэспублікі, дык зносіны творцы ...
У Смаргоні на Гродзеншчыне прайшоў Дзень беларускага пісьменства. У свяце прымала ўдзел і дэлегацыя Віцебшчыны. Па словах начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Міхаіла Кузьміча, XVI Дзень беларускага пісьменства быў доб ...
У мінулую нядзелю аграгарадок Адаменкі Лёзненскага раёна сустракаў гасцей са Смаленшчыны. А прыязджалі яны на свята пад красамоўнай назвай «Сусед без маны – бліжэй усякай радні!». Гэта народны калектыў народнай песні «Беразняначк ...